Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Вісмут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінтэтычны крышталь вісмута. Вясёлкавыя колеры тлумачыцца тонкай плёнкай аксідаў на паверхні.

Вісмут (лац.:Bismuthum),Biхімічны элемент V групыперыядычнай сістэмы; атамны нумар 83.Метал серабрыста-белага колеру з ружовым адценнем.

Вісмут доўга лічыўся самым масіўным элементам са стабільнымі ізатопамі, але ў 2003 годзе было ўстаноўлена, што ён вельмі слаба радыеактыўны: яго адзіны прыродны ізатоп, вісмут-209,альфа-радыеактыўны зперыядам паўраспаду, які больш чым у мільярд разоў пераўзыходзіць ацэначныўзрост Сусвету[1][2]. З-за вельмі вялікага перыяду паўраспаду вісмут-209 можна разглядаць амаль для ўсіх патрэб як стабільнынуклід[2].

Асноўныя характарыстыкі

[правіць |правіць зыходнік]

Прыродны вісмут складаецца з аднаго ізатопа209Ві, які раней лічыўся самым цяжкім з існуючых у прыродзе стабільных ізатопаў. У зямной кары знаходзіцца 2x10-5% па масе.

Крохкі серабрыста-шэры з ружовым адценнем метал, шчыльнасць 9800 кг/м³, тэмпература плаўлення 271,4 °С (пры плаўленні памяншаецца ў аб'ёме), тэмпература кіпення 1564 °С.

Самародны вісмут крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі вельмі рэдкія, звычайна слаістыя або зярністыя агрэгаты, дэндрыты. Колер серабрыста-белы, з чырванаватым адценнем на свежым зломе і карычневы — на старым. Лёгка рэжацца нажом. Бляск металічны.Цвёрдасць 2,5. Шчыльннасць 9,8 г/см³.

Устойлівы ў сухім паветры, пры тэмпературы вышэй за 1000 °С гарыць (утварае аксід Ві2O3). Раствараецца ў кіслотах азотнай і канцэнтраванай сернай (пры награванні). 3 галагенамі пры 200— 250 °С утварае трыгалагеніды (напр., вісмут хларыд BiCl3), з большасцю металаў пры сплаўленні — інтэрметалічныя злучэнні вісмутыды (напр., вісмутвды натрыю Na2Ві, магнію Mg3Ві2).

Прыродныя крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]

Сустракаецца і як самародны метал, і ў злучэннях з іншымі элементамі.

Самародны вісмут рэдкі мінерал, трапляецца ў гідратэрмальных жылах абопегматытах, звычайна ў сувязі з рудамісерабра,кобальту, нікелю, свінцу і волава.

Вядома больш за 60 рудных вісмутавых мінералаў. Асноўныя: вісмут самародны,вісмуцін, тэтрадыміт, казаліт, бісміт, бісмуціт, тэлуравісмуціт. Радовішчы эндагенныя (постмагматычныя і гідратэрмальныя) і экзагенныя. Радовішчы ўласна вісмутавых руд, у якіх больш за 0,2% вісмуту, рэдкія. Асноўнае значэнне маюць вісмутзмяшчальныя руды (0,001—0,1 Bi) вальфрамавых, алавяных, медных, залатарудных і свінцова-цынкавых радовішчаў.

Галоўныя радовішчы — уБалівіі,Перу і навостраве Тасманія (Аўстралія). Сусветная здабыча невялікая, ненамнога перавышае здабычузолата.

Прымяненне

[правіць |правіць зыходнік]

Выкарыстоўваецца як кампанент легкаплаўкіх сплаваў (напр., сплаў Вуда), бабітаў, як цепланосьбіт у ядзерных рэактарах (расплаў), для вытворчасці пастаянных магнітаў, у прыладах для вымярэння напружанасці магнітнага поля. Прэпараты прымяняюцца ў дэрматалогіі і касметалогіі, як антысептычныя сродкі. Злучэнні вісмуту выкарыстоўваюць у вытворчасці керамікі, фарфору, спецыяльнага шкла.

Зноскі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Dumé, Belle (23 April 2003).Bismuth breaks half-life record for alpha decay. Physicsworld.
  2. абKean, Sam (2011).The Disappearing Spoon (and other true tales of madness, love, and the history of the world from the Periodic Table of Elements). New York/Boston: Back Bay Books. pp. 158–160.ISBN 978-0-316-051637.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вісмут&oldid=4612074"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp