Варша́ва (польск.:Warszawaпольскае вымаўленнеⓘ) —сталіцаПольшчы з1596 г. Афіцыйная назва —Сталічны горад Варшава (польск.:Miasto Stołeczne Warszawa). Насельніцтва 1,727 млн жыхароў (2014)[4], з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горадЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².
Першым паселішчам на тэрыторыі сучаснай Варшавы было заснаванае ўIX ст. Старое Брудна, якое праіснавала даXI ст. Новае ўмацаванае паселішча — Яздуў — узнікла ўXIII ст. і было знішчана войскамМіндоўга ў1262 г. Першыя пісьмовыя згадкі пра Варшаву належаць да перыяду з1281 да1321 гг. У1334 г. князьТрайдзень I надаў ВаршавеКульмскае права, і тады ў горадзе пасялілася шмат купцоў зТоруні.
УXIV ст. Варшава ўваходзіць у складаб’яднанай Польшчы і становіцца часткай Чэрскага герцагства. У гэты час у Старым горадзе былі пабудаваныя два шэрагі гарадскога муру. У1380 г. быў заснаваны Новы горад, які ў1408 г. таксама атрымаў Кульмскае права. У1413 г.Януш І Старэйшы перанёс сталіцу мазавецкага Чэрскага герцагства зЧэрска ў Варшаву. ПасляКрэўскай уніі горад хутка развіваецца, дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу паміж абедзвюма сталіцамі —Вільняй іКракавам. У1548 г. каралеваБона Сфорца пераносіць свой двор зВавелю ў Кракаве ваУяздоўскі замак у Варшаве.
У1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана даКаралеўства Польскага. УXVI ст. тут праходзілі пасяджэнні сейма, у1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З1596 Варшава сталіца Польшчы.
З другой паловыXVIII ст. Варшава з’яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.
Шматлікія помнікі Варшавы ў вынікуДругой сусветнай вайны былі разбураны, але ў пасляваенныя гады адбудаваныя. Таму адрэстаўраваны гістарычны комплекс у цэнтры Варшавы з’яўляецца свайго роду «астраўком» памяці аб старой, даваеннай Варшаве і сувяззю часоў. У 1980 годзе ён быў занесены ўспіс помнікаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Клімат Варшавы —умерана-кантынентальны, з мяккайзімой і цёплым, вільготнымлетам. Сярэдняя тэмпература ўзімку ад +2 °C да −5 °C, улетку — ад +15 да +20 °C.Клімат Варшавы — адзін з найбольш камфортных сярод гарадоў умеранага пояса, спякота вышэй +30 °C бывае рэдка і кароткачасова, маразы ніжэй −15 °C таксама бываюць рэдка. Восень зацяжная і цёплая, вясна прыходзіць паступова.
Варшава мае статус павета (powiat) і складаецца з 18 раёнаў (dzielnic). Варшава мае два гістарычных цэнтра —Стары горад (Stare Miasto) іНовы горад (Nowe Miasto) у раёне Сьрудмесце (Śródmieście).
Горад з’яўляецца галоўным транспартным вузломМазовіі. Праз горад праходзяць 5 хуткасных дарог: S2, S7, S8, S17, S79; 2 нацыянальныя дарогі: DK61 і DK79 і 10 мясцовых дарог: DW580, DW631, DW633, DW634, DW637, DW638, DW719, DW724, DW801 і DW898.
Пасля разбурэнняўДругой сусветнай вайны,Варшаўскага паўстання і пасляваеннага зносу даходных дамоў было пабудавана і пашырана некалькі транспартных шляхоў. Аднак у наступныя дзесяцігоддзі, аж да 1990-х, транспартныя інвестыцыі былі недастатковымі — Варшава доўгі час была адной з нямногіх еўрапейскіх сталіц без метро. Толькі ў 2012 годзе горад быў злучаны з еўрапейскай сеткай аўтастрад шляхам пашырэння артэрыі А2 адСтрыкава. Зараз існуе больш за 55 км варшаўскай кальцавой дарогі. Працягласць усёй кальцавой дарогі плануецца прыкладна 85 км. Акрамя таго, прыкладна за 30 км ад Варшавы праходзіць кальцавая дарога па маршруце DK50.
Адной з галоўных задач горада з’яўляецца развіццё гарадской транспартнай сеткі, якая можа стаць альтэрнатывай прыватнаму аўтамабільнаму транспарту, роля якога ў цэнтры горада будзе абмежаваная. У 1999 годзе ў цэнтры горада створана зона платнай паркоўкі.
У апытанні, праведзеным у 2018 годзе, 84 % ацанілі грамадскі транспарт у Варшаве як добры і вельмі добры, у той час як у апытанні 2020 года 93 % мелі ацэнкі добра і вельмі добра, і дадаткова 45 % рэспандэнтаў заявілі, што карыстаюцца ім кожны дзень ці амаль кожны дзень.
Першая чыгуначная лінія ў Варшаве была адкрыта ў 1845 годзе разам зВенскім вакзалам.
Варшаўскі чыгуначны вузел уключае 8 міжгародніх і прыгарадных чыгунак, якія выкарыстоўваюць, за выключэннем Варшаўскай чыгункі, аднолькавую інфраструктуру. Комплекс вакзалаў і прыпыначных пунктаў утварае Варшаўскі чыгуначны вузел. Характарызуецца зоркападобнай планіроўкай з шыротнымі лініямі ўнутры горада: міжгароднімі для пасажырскага руху і акружнымі для грузавога і транзітнага руху.
↑Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 30.06.2019.[1]Архівавана 26 снежня 2018.
↑Сайт горада Варшава(польск.)(недаступная спасылка) (4 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2014. Праверана 26 сакавіка 2014.