Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Вазірыстан

Неправераная
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

The page has not been checked

У гэтай старонкі нямаправераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасцьне ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Вазірыстан — горны рэгіён на паўночным захадзеПакістана на мяжы зАфганістанам. Складаецца з пакістанскіх падправінцый Паўночны Вазірыстан і Паўднёвы Вазірыстан, якія ўваходзяць у Тэрыторыю плямёнаў пад асаблівым сумесным кіраваннем федэральнага цэнтра і мясцовых уладаў. Плошча — 11 585 км² (у тым ліку каля 5000 — паўночная і 6500 — паўднёвая часткі). Вазірыстан размешчаны на захад і паўднёвы захад адПешавара, ад міжрэчча Курам і Кайру да ракі Гамаль.

Насельніцтва (1998) — 791 087 чалавек (у тым ліку 361 246 — у паўночнай i 429 841 — у паўднёвай частках), пераважна —пуштуны.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

З 1893 года Вазірыстан — тэрыторыя, фактычна незалежная як ад англійскіх дамініёнаў, так і ад афганскага ўрада. У 1947 годзе Вазірыстан увайшоў у склад незалежнага Пакістана.

З 2001 года Вазірыстан з’яўляецца апорай рухуТалібан, выгнанага з Афганістана. Талібы адціснулі традыцыйных племянных правадыроў і з 2004 года захапілі фактычную ўладу ў рэгіёне. 14 лютага 2006 года на тэрыторыі Паўночны Вазірыстан было абвешчана аб аднаўленні незалежнасці і стварэнні Ісламскага дзяржавы Вазірыстан. Пазней, нягледзячы на спробы пакістанскай арміі аднавіць цэнтральную ўладу, тэрыторыя ІДВ пашырылася за кошт большай часткі Паўднёвага Вазірыстана.

Самаабвешчаная дзяржава Вазірыстан не прызнана ніводнай краінай свету. Армія ІДВ налічвае некалькі дзясяткаў тысяч байцоў і складаецца з жыхароў як Вазірыстана, так і суседніх правінцый Пакістана і Афганістана. 7 жніўня 2007 года Пакістан правёў буйную вайсковую аперацыю супраць баевікоў руху Талібан ў Паўночным Вазірыстане.

12 снежня 2009 года прэм’ер-міністр Юсуф Рэза Гілані абвясціў пра перамогу Пакістана ў Паўднёвым Вазірыстане. Пасля перамогі пакістанскіх войскаў, Вазірыстан спыніў сваё існаванне. Пад кантролем баевікоў засталіся толькі некалькі раёнаў Паўночны Вазірыстан.

29 кастрычніка 2010 года Міністр замежных спраў Пакістана, Шах Махмуд Курэшы зрабіў заяву, што 35-тысячная групоўка пакістанскіх войскаў гатовая да пачатку баявых дзеянняў супраць талібаў у Паўночным Вазірыстане. Па стане на 2015 год, Пакістан не аднавіў кантроль над тэрыторыяй.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азербайджан² · Аман · Арменія · Афганістан · Бангладэш · Бахрэйн · Бруней · Бутан · В’етнам · Грузія² · Егіпет¹ · Емен · Іарданія · Ізраіль · ✯Інданезія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан² · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувейт · Кыргызстан · Лаос · Ліван · Малайзія · Мальдывы · Манголія · М’янма · Непал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расія² · Саудаўская Аравія · Сінгапур · Сірыя · Таджыкістан · Тайланд · Туркменістан · Турцыя² · Узбекістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Японія


Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія · Азад Кашмір · Вазірыстан  · Дзяржава Ва · Дзяржава Шан · Заходні бераг ракі Іардан · Іракскі Курдыстан · Нагорна-Карабахская Рэспубліка · Палесцінская аўтаномія · Паўднёвая Асеція · Паўночны Кіпр · Тайвань


Залежныя тэрыторыі:Акратыры і Дэкелія (Брыт.· Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Ганконг (Кітай· Какосавыя астравы (Аўстр.· Востраў Каляд (Аўстр.· Макаа (Кітай)

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Вазірыстан&oldid=4766049"
Катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp