Вадарод — першыхімічны элемент утабліцы Мендзялеева. Абазначаеццасімвалам H (адлац.:hydrogenium «утваральнік вады»; ад старажытнагрэчаскага ύδρω «вада» і γίγνομαι «станавіцца», «узнікаць», «утварацца»). Самы пашыраны элемент укосмасе, складае каля палавіны масыСонца, большасцізорак. У складзеарганічных злучэнняў вадарод маюць усе раслінныя і жывёльныя арганізмы.
Газападобны вадарод упершыню штучна атрыманы ў пачатку 16-га стагоддзя, падчас змешванняметалаў змоцнымі кіслотамі. У 1766—1781 гг.Генры Кавендыш стаў першым, хто зразумеў, што газападобны вадарод — гэта самастойнае рэчыва. У 1783 г.Лавуазье першы атрымаў вадарод з вады і даказаў, што вада ёсць хімічным злучэннем вадароду зкіслародам. Адсюль і назва вадароду.
Пры звычайных тэмпературы і ціску, вадарод уяўляе сабой газ без колеру, смаку і паху, нетаксічны, лёгкі на загаранне. Двухатамны газ з малекулярнай формулай H2.
Тэмпература плаўлення -259,1 °С, кіпення -252,6 °С, шчыльнасць вадкага вадароду 70,8 кг/м³ (-235 °С). Вадарод і яго сумесі з паветрам ікіслародам пажара- і выбухованебяспечныя (грымучы газ).
Малекула вадароду двухатамная. Пры звычайных умовах узаемадзейнічае толькі зфторам іхлорам (на святле), пры павышаных тэмпературах у прысугнасцікаталізатараў — зкіслародам (утвараеццавада),галагенамі (галагенавадароды),азотам (аміяк). Са шчолачнымі і шчолачназямельнымі металамі, элементамі III—IV груп перыядычнай сістэмы ўтварае гідрыды. Аднаўляе аксіды і галагеніды металаў да металаў, ненасычаныя вуглевадароды (гідрагенізацыя). Лёгка аддаеэлектрон, у водных растворах пратон Н існуе ў выглядзе іона гідраксонію, утвараевадародную сувязь.
Ва ўтварэннііоннай сувязі атам вадароду можа ўдзельнічаць як у выглядзе адмоўназараджаных часціц —аніёнаў H- (т.зв. гідрыду), так і ў выглядзе дадатна зараджаных часціц H+.Катыён H+ абазначаны так, нібы складаецца з голага пратона, але ў рэчаіснасці катыёны вадароду ў іоннай сувязі заўсёды сустракаюцца ў выглядзе больш складаных утварэнняў.
Вадарод мае трыізатопы: процій1H, дэйтэрый ²H (або D), і трыцій ³H (або T). Процій і дэйтэрый стабільныя, а трыцій — радыеактыўны з перыядам паўраспаду 12,5 гадоў.
Найбольш распаўсюджаны ізатоп вадароду — процій, які мае адзінпратон і не маенейтронаў. Як самы просты з атамаў элементаў, атам вадароду часта выкарыстоўвалі у тэарэтычных разліках і мадэляванні. Напрыклад, атам вадароду — гэта адзіны нейтральны атам, для якога можна аналітычна развязацьураўненне Шродынгера. Вывучэнне энергетычных узроўняў і сувязей у атаме вадароду адыграла ключавую ролю ў развіцціквантавай механікі.
Газападобны вадарод выкарыстоўваецца для сінтэзуаміяку, хлорыстага вадароду, метылавага і вышэйшых спіртоў, вуглевадародаў, для гідрагенізацыі тлушчу, таксама для зваркі і рэзкі металаў вадародна-кіслародным полымем.Вадкі вадарод выкарыстоўваецца ў якасці ракетнага і аўтамабільнага паліва. Ізатопы вадароду знайшлі прымяненне ў атамнай энергетыцы.
Вадарод з'яўляецца крыніцай праблем уметалургіі, бо можа павялічваць крохкасць многіх металаў, што ўскладняе праектаванне трубаправодаў і ёмістасцей.
↑Редкол.:Кнунянц И. Л. (гл. ред.). Химическая энциклопедия: в 5 т. — Москва: Советская энциклопедия, 1988. — Т. 1. — С. 400-402. — 623 с. —100 000 экз.
Хімія: вучэб. дапам. для 7-га кл. устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. мовай навучання / пад рэд. І. Я. Шымановіча; пер. на беларус. мову М. Л. Страхі. — Мінск: Народная асвета, 2017. — 182 с.: іл.ISBN 978-985-03-2801-4
Глинка Н.Л. Общая химия. — Ленинград: "Химия", 1984.