Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Бруней

4°24′ пн. ш. 114°34′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бруней
фр.:le Brunei Darussalam[1]
малайск.:Negara Brunei Darussalam[2]
брыт. англ.:Negara Brunei Darussalam[3][2]
малайск.:Brunei Darussalam[2]
СцягЭмблема
СцягЭмблема
Дэвіз:«Brunei Darussalam
(Малайская: Бруней - мясціна міру); другі дэвіз: "Заўсёды служыць пад кіраўніцтвам Бога"»
Гімн:«Allah, Peliharakan Sultan»
Дата незалежнасці1 студзеня1984 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовымалайская мова[5] і брытанскі варыянт англійскай мовы[d][5]
Сталіца
Найбуйнейшыя гарадыБандар-Серы-Бегаван
Форма кіраванняСпадчыннаяабсалютная тэакратычная манархія
СултанХасанал Болкіях
Дзярж. рэлігіяіслам (суніцкага толку)
Тэрыторыя
 • Агулам5 765 км² (172-я ў свеце)
 • % воднай паверхні8,6%
Насельніцтва Брунея
 • Ацэнка401 890[4] чал. (174-я)
 • Шчыльнасць67,3 чал./км²
Валютабрунейскі долар
Інтэрнэт-дамен.bn
Код ISOBN
Код МАКBRU
Тэлефонны код+673
Часавыя паясыUTC+8 і Asia/Brunei[d][6]
Аўтамабільны рухзлева[d][7]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бруне́й, поўная афіцыйная назва —Бруне́й-Дарусала́м (лац.малайск.:Negara Brunei Darussalam,джавімалайск.:نڬارا بروني دارالسلام) — дзяржава, размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Азіі на поўначы востраваКалімантан.Тэрыторыя — 5,8 тыс.кв.км. Сталіца — Бандар-Серы-Бегаван (каля 220 тыс. чал). Адміністрацыйна краіна дзеліцца на чатыры раёны: Бруней-Муара, Тутонг, Белайт і Тембуронг. Дзяржаўная мова — малайская. Шырока распаўсюджана таксама англійская. Дзяржаўная рэлігія —іслам суніцкага толку, які вызнаюць дзве траціны насельніцтва. Грашовая адзінкабрунейскі долар. Паміж брунейскім і сінгапурскім доларам усталяваны сталы парытэт (у суадносінах 1:1) — каля 0,59 дол.ЗША(май2008).

Нацыянальнае свята —23 лютага — Дзень незалежнасці (1984). Святкуюцца таксама дзень нараджэннясултана (15 ліпеня), угодкі стварэння каралеўскіх узброеных сіл (31 мая), шэраг мусульманскіх рэлігійных святаў, Новы год па Месячным календары. Выходныя дніпятніца інядзеля.

Клімат трапічны экватарыяльны, сярэднегадавая тэмпература + 28 °C. Вылучаюцца два сезону: сухі (з сакавіка па май) і дажджлівы (з лістапада па люты).

Насельніцтва 357,8 тыс.чал., у т.л.малайцы і роднасныя ім этнічныя групы — 67 %, карэнныя жыхары востр. Калімантан — 6 %,кітайцы — 11 %, еўрапейцы,індыйцы і інш. — 16 %.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Калісьці на астравах Малайскага архіпелага існавала больш за сотню каралеўстваў, султанатаў і іншых васальных дзяржаў. Але застаўся толькі султанат Бруней. У ХІV стагоддзі ён быў магутнай марской дзяржавай. Рэзідэнцыя султана знаходзілася ў Ката-Бату на рацэ Бруней. У пачатку ХV стагоддзя сюды прыбыў Шарыф Алі — нашчадак прарока Мухамеда. Менавіта тады тут прынялімусульманства. А ў ХVІ стагоддзі ўлада султана распаўсюдзілася на шырокую тэрыторыю, уключаючы паўночна-заходняе ўзбярэжжа востраваКалімантан і многія з астравоў у паўднёвай частцы Філіпінскага архіпелага. Першымі еўрапейцамі, якія наведалі Бруней, сталі ўдзельнікі экспедыцыі Фернана Магелана, якія ў1521 годзе кінулі якары сваіх караблёў у мясцовай гавані. Захаваліся і пісьмовыя сведчанні тых часоў. У іх, у прыватнасці, апісваюцца моц і багацце султана, а таксама яго прыкметны ўплыў на ўвесь рэгіён.

Пратэктарат Вялікабрытаніі афіцыйна быў адменены 1 студзеня 1984 года. Тады на карце свету і з’явілася дзяржава Бруней-Дарусалам.

У 1963 годзе каля берагоў Брунея выявілі першыя шэльфавыя радовішчынафты. Дзяржава экспартуе нафту з 1970-х гадоў. У 2012 годзе часопіс Fоrbеs паведаміў, што багаты на нафту і газ Бруней увайшоў у пяцёрку самых багатых краін свету. Ад нафтавага буму выйгралі мясцовыя жыхары, якія атрымалі шмат прэферэнцый.

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]

Абсалютная манархія. Глава дзяржавы — султанХасанал Болкіях1967), які займае пасады прэм’ер-міністра, міністра фінансаў і міністра абароны. Міністр замежных спраў і гандлю — брат султанаМахамед Балкіах.

У канцы1992 атрымала канчатковае афармленне канцэпцыя ўнутрыпалітычнага развіцця краіны пад назвай «Малайская ісламская манархія», якая вызначае Бруней у якасці дзяржавы, якая засноўваецца на каштоўнасцях малайскай культуры, мусульманскіх законах і манархічнай сістэме кіравання.

У канстытуцыі манархічнай дзяржавы прапісана неабмежаваная ўлада султана. Парламент (Заканадаўчы Савет) — прызначаны орган з 35 членаў, сесіі збіраюцца раз у год і праводзяцца адкрыта для ўсіх жадаючых. Калі султан палічыць мэтазгодным прыняць законапраект у інтарэсах ажыццяўлення дзяржаўнай улады, падтрыманні грамадскай маральнасці і публічнага парадку, а Савет адмаўляецца ўхваліць такі законапраект, то султан можа аб’явіць, што такі праект закона ўводзіцца ў дзеянне, як калі б ён быў ухвалены Саветам у першапачатковай форме, або з адпаведнымі папраўкамі, нягледзячы на ​​любыя правілы ці працэдуры і на любое палажэнне Канстытуцыі[8].

Парушэннямі ісламскага права брунейцамі-мусульманамі займаецца сістэма шарыяцкіх судоў. За шлюбную здраду або аднаполыя адносіны належыць смяротнае пакаранне праз збіццё камянямі або бізуном. Крадзеж караецца адсячэннем рукі, паўторнае адпаведнае правапарушэнне — нагі. Пры гэтым для таго, каб абвінаваціць чалавека ў злачынстве, дастаткова паказанняў чацвярых мусульман. Аднаполыя адносіны і раней былі па-за законам у пераважна ісламскай краіне, але гэта дасюль каралася турэмным тэрмінам. Акрамя таго, за розныя правапарушэнні будзе прымяняцца публічная лупцоўка[9].

У краіне існуе адзіная палітычная партыя — Партыя нацыянальнага развіцця.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Карта

Краіна падзелена на дзве часткі, якія размешчаныя на поўначы вострава Барнеа. Гэта нізінная тэрыторыя раўніннага кшталту. Толькі на поўдні пачынаюццагоры, дзе і знаходзіцца самы высокі пункт краіны —Паганпрык (1 850 м). На ўсходнім узбярэжжы цягнецца багна, астатняе ўзбярэжжа раўніннае. У Брунеі існуе некалькі невялікіхрэк.Клімат краіныэкватарыяльны, вільготны. Злістапада дасакавіка выпадае вялікая колькасць ападкаў. 75 % краіны займаюць экватарыяльныялясы. На ўзбярэжжы існуюцьмангравыя зараснікі. Тэрыторыя краіны ўваходзіць у тэрыторыю жыхарства вялікай колькасці відаўмалп.

97 % насельніцтва жыве ў больш вялікай заходняй частцы краіны, і толькі каля 10 000 чалавек жыве ў гарыстай усходняй частцы (акруга Тембуронг). Колькасць насельніцтва краіны 372 000 чалавек, з якіх 46 000 жыве ў сталіцы краіныБандар Серы Бегаване. Асноўныя гарады краіны гэта: сталіца Бандар, портМуара, цэнтр пераапрацоўкінафтыСерыя іКуала Белаіт.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

Эканоміка галоўным чынам засяроджаная на здабычынафты (9.5 млн тон у 2007 годзе — што прыблізна 194 000 барэлей у дзень — адпаведна «BP Statistical Review of World Energy 2008») і газу (больш 9,8 млрд куб.м), экспарт якіх, кантралюемы сям'ёй султана, дае амаль 95 % валютных паступленняў. Бруней займае 4 месца ў свеце па вытворчасці звадкаванага прыроднага газу.

Знешнегандлёвае абарачэнне — каля 4 млрд.дол. ЗША. Амаль 75 % экспартных прыбыткаў прыносіць продаж нафты і газу (на экспарт ідзе 90 % усёй нафты, якая здабываецца ў краіне). Галоўныя імпарцёры нафты — краіныАСЕАН (39 %),Рэспубліка Карэя (28 %) іЯпонія (26 %), звадкаванага газу — Японія (82 %) і Рэспубліка Карэя (18 %). Пераважныя артыкулы брунейскага імпарту — станкі і транспартнае абсталяванне, прамысловыя тавары, прадукты харчавання. Асноўныя гандлёвыя партнёры — Японія, ЗША, краіны АСЕАН. Бруней імпартуе неабходнага яму 80 % харчавання.

Высокія цэны на вуглевадародную сыравіну на сусветным рынку ў 2005 забяспечылі дадатную дынаміку эканамічнага развіцця Брунея (рост ВУП — 3 % у год).

Прыбытак на душу насельніцтва склаў 15764 дол.ЗША (2005) Падаходным падаткам грамадзяне краіны не абкладаюцца. Адсутнічаюць таксама падатак з прадажаў, экспартныя і шэраг іншых мыт. Падатак на прыбытак кампаній — 30 %. Адукацыя і ахова здароўя — бясплатныя.Інфляцыя не перавышае 1,6 %.

Краіна мае вострыдэфіцыт працоўнай сілы. У дзяржаўным і прыватным сектарах занята 86 тыс.чалавек, з якіх толькі 61,3 % — падданыя Брунея, у асноўным, службоўцы адміністрацыйнага апарата, войскі і паліцыі. Беспрацоўе складае 4,7 %.

Золатавалютныя рэзервы ацэньваюцца ў 20 млрд.дол. Знешняга доўгу няма.

Краіна валодае адносна развітой транспартнай сеткай. Працягласць аўтадарог каля 2750 км. Колькасць зарэгістраваных транспартных сродкаў перавышае 200 тыс. Дзейнічае адзін міжнародныаэрапорт. Нацыянальная авіякампанія «Роял Бруней Эйрлайнз» здзяйсняе рэгулярныя рэйсы ў 30 гарадоў. Найболей інтэнсіўныя авіязносіны падтрымліваецца зСінгапурам,Малайзіяй,Інданезіяй,Філіпінамі іТайландам. Збор у аэрапорце Бандар-Серы-Бегавана 10 брунейскіх долараў.

Зноскі

  1. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  2. абвhttps://www.ISO.org/obp/ui/#iso:code:3166:BNПраверана 22 верасня 2024.
  3. Official Names of the United Nations MembershipUN, 2016. — 5 p.
  4. Brunei.CIA World Factbook. 2009. Архівавана зарыгінала 24 снежня 2018.{{cite journal}}:Шаблон цытавання journal патрабуе|journal= (даведка)
  5. абPart XI - Miscellaneous, Section 82 - Official Language // Negara Brunei Darussalam - Constitutional DocumentsAttorney General's Chambers, Prime Minister's Office, Brunei Darussalam, 2008.
  6. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  7. http://chartsbin.com/view/edr
  8. Об избираемой компоненте законодательного совета Брунея(руск.)
  9. zviazda.by

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Члены
Кандыдаты
Сімволіка

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азербайджан² · Аман · Арменія · Афганістан · Бангладэш · Бахрэйн · Бруней · Бутан · В’етнам · Грузія² · Егіпет¹ · Емен · Іарданія · Ізраіль · ✯Інданезія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан² · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувейт · Кыргызстан · Лаос · Ліван · Малайзія · Мальдывы · Манголія · М’янма · Непал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расія² · Саудаўская Аравія · Сінгапур · Сірыя · Таджыкістан · Тайланд · Туркменістан · Турцыя² · Узбекістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Японія


Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія · Азад Кашмір · Вазірыстан  · Дзяржава Ва · Дзяржава Шан · Заходні бераг ракі Іардан · Іракскі Курдыстан · Нагорна-Карабахская Рэспубліка · Палесцінская аўтаномія · Паўднёвая Асеція · Паўночны Кіпр · Тайвань


Залежныя тэрыторыі:Акратыры і Дэкелія (Брыт.· Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Ганконг (Кітай· Какосавыя астравы (Аўстр.· Востраў Каляд (Аўстр.· Макаа (Кітай)

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе
Члены
Былыя члены
1 Членства прыпынена
Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі
Нацыянальна-вызваленчы фронт маро
Паўночны Кіпр
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Бруней&oldid=5038072"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp