Бразі́лія (парт.:Brasil),Федэраты́ўная Рэспу́бліка Бразі́лія (парт.:República Federativa do Brasil,слухацьⓘ) — найбуйнейшая краінаПаўднёвай Амерыкі іЛацінскай Амерыкі; пятая краіна свету па плошчы, шостая па колькасці насельніцтва. Бразілія мяжуе з усімі краінамі Паўднёвай Амерыкі за выключэннемЭквадора іЧылі. Сталіца — горадБразіліа, найбуйнейшы горад —Сан-Паўлу. Дзяржаўная мова — партугальская. Гэта адзіная партугаламоўная краіна на амерыканскім кантыненце і найбуйнейшая лузафонная краіна свету.
Для Бразіліі характэрны надзвычайная разнастайнасць прыродных умоваў і багацце прыродных рэсурсаў (мінеральных, водных, лясных, агракліматычных). Гіганцкая экасістэма экватарыяльных лясоў Амазоніі робіць Бразілію сусветным лідарам па біяразнастайнасці. Зрэшты, тэмпы абязлесення тут таксама адныя з найвышэйшых у свеце.
Бразілія была калоніяйПартугаліі ад высадкіПедру Кабрала ў 1500 да пачатку XIX стагоддзя. Каланіяльная залежнасць была фактычна скасаваная ў 1808, каліНапалеон напаў на Партугалію і сталіца была перанесена зЛісабона ўРыа-дэ-Жанэйра. У 1822-1889 была імперыяй, з 1889 — федэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка, якой застаецца і сёння. Складаецца з 26 штатаў і адной федэральнай акругі. Стагоддзі іміграцыі з розных частак свету ператварылі Бразілію ў адну з найбольш этнічна стракатых краін свету.
Бразільская эканоміка лічыцца восьмай у свеце і па намінальным ВУП і па ВУП паводле пакупніцкай здольнасці. Краіна адносіцца да групы ключавых краін, што развіваюцца. Таксама эканамісты ставяць Бразілію ў шэрагновых індустрыяльных краін. Грашовая адзінка — бразільскі рэал. Бразілія — індустрыяльна-аграрная дзяржава. Ключавое значэнне ў эканоміцы маюць такія галіны прамысловасці як машынабудаванне (аўтамабілі, самалёты), гідраэнергетыка, металургія. Важную ролю працягвае адыгрываць сельская гаспадарка: краіна з’яўляецца адным з галоўных збожжавых раёнаў Амерыкі; займае першае месца ў свеце па сборы кавы,цукровага трыснягу, апельсінаў; пагалоўю прадукцыйнай буйной рагатай жывёлы.
Хутчэй за ўсё слова "Бразілія" паходзіць ад назвы дрэва паў-бразіл (інакш - цэзальпінія яжовая, пернамбукавае дрэва), якое на момант прыбыцця партугальцаў было шырока распаўсюджана сярод узбярэжнай расліннасці. Частка "бразіл" з партугальскай азначае "чырвоны, як вугольчык", паколькі драўніна паў-бразіл дае натуральны чырвоны фарбавальнік, што знайшоў попыт у еўрапейскіх тэкстыльных мануфактур. Доўгі час драўніна з'яўлялася галоўнай экспартнай прадукцыяй новай калоніі (дрэвы высякаліся індзейцамі тупі і абменьваліся на еўрапейскія тавары). Такім чынам, назва краіны паўстала ў мараплаўча-гандлярскім асяроддзі і паступова выцясніла афіцыйную "Зямлю святога крыжа" (Terra da Santa Cruz). Іншыя гістарычныя назвы Бразіліі адсылалі да пальмаў ды папугаяў.
Бразілія займае тэктанічна спакойную ўсходнюю частку Паўднёвай Амерыкі, амаль цалкам лежачы на старажытнай Паўднёваамерыканскай платформе. Паўночная частка платформы ўкрыта магутным асадкавым покрывам, ёй адпавядае найвялікшая ў свецеАмазонская нізіна. У высока ўзнятых цэнтральнай і паўднёвай частках платформы крышталічныя пароды фундамента выходзяць на паверхню, ствараючы непаўторны рэльефБразільскага пласкагор’я, з вышынямі да 3 км над у.м.. З поўдня да пласкагор'я прымыкае невысокае лававае плато Параны. Бразільскія нетры надзвычай багатыя на рудныя рэсурсы: краіна ўваходзіць у тройку сусветных лідараў па запасахніобію, жалезных руд,баксітаў.
Бразілія цалкам ляжыць у гарачым тэмпературным поясе Зямлі, сярэднегадавая тэмпература паўсюль (акрамя найвышэйшых пунктаў пласкагор’я) вышэй за 15°. Перавага вятроў з усходу і адсутнасць горных перашкод абумоўліваюць вялікую колькасць ападкаў на ўсёй тэрыторыі Бразіліі. Толькі на крайнім паўночным усходзе, у дажджавым ценю, размясцілася адносна засушлівая вобласцьКаатынга. Амазонская нізіна ляжыць у экватарыяльным кліматычным поясе, гарачым і звышвільготным. Бразільскае пласкагор'е падзелена паміж субэкватарыяльным і трапічным паясамі: абодва гарачыя і вільготныя, з летнім максімумам ападкаў.
Амазонка паблізу Манаўса
Большая частка Бразіліі адносіцца да басейна ракіАмазонка, прытокі якой дрэнуюць усю Амазонскую нізіну і паўночную частку пласкагор’я, і кожны з асноўных прытокаў —Рыу-Негру,Мадэйра,Тапажас — магутнейшы за любую раку Еўропы. На поўдні Бразіліі цякуць Парана і яе прытокі, на адным з якіх, Ігуасу — на мяжы з Аргенцінай — знаходзяцца неймавернай прыгажосцівадаспады Ігуасу. Буйных азёр у Бразіліі няма, за выключэннем лагун (Патус, Лагоа-Мірын) на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы.
Відавая разнастайнасць бразільскай фаўны і флоры ўразіла яшчэ МікалаяВавілава, які адзначаў, што нідзе ў свеце няма такога багацця пальмаў. Басейн Амазонкі заняты вільготнымі экватарыяльнымі лясамі (сельвай) — найвялікшым трапічным лесам на Зямлі. Самыя знакамітыя расліны сельвы:вікторыя рэгія, каўчуканосгевея,бразільскі арэх. Бразільскае пласкагор’е пакрыта пераменна-вільготнымі лясамі і саваннамі (мясцовая назва — кампас). У вобласці Каатынга, дзе сухі сезон больш працяглы, саванны набываюць ксерафітнае аблічча. На мяжы з Балівіяй у даліне ракіПарагвай разлеглася самая незвычайная балотная экасістэма тропікаў —Пантанал. Візітоўкамі бразільскай фаўны з’яўляюцца ягуар, браняносец,капібара,тукан, калібры і інш.
Чалавек засяліў тэрыторыю сучаснай Бразіліі не менш як 11 000 гадоў таму, прынамсі, столькі даюць археолагіЛузіі — самым старым чалавечым парэшткам, знойдзеным у штацеМінас-Жэрайс. Узрост керамікі, адшуканай у Амазоніі, складае 8000 гадоў — найстаражытнейшыя ўзоры ў Амерыцы — і гэта сведчыць аб тым, што ў Сельве ўжо тады існавала развітая культура. На момант прыбыцця еўрапейцаў — усходняе ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі было адкрыта партугальскім мараплаўцамПедру Кабралам у 1500 — тэрыторыя сучаснай Бразіліі была заселена шматлікімі індзейскімі плямёнамі (групытупі, гуарані, жэ) агульнай колькасцю каля 7 млн чалавек. Асноўнымі заняткамі індзейцаў быліпаляванне, збіральніцтва, рыбалоўства, падсечнае земляробства. Паміж плямёнамі ішлі пастаянныя войны.
Адкрыццё Бразіліі экспедыцыяй Кабрала
Педру Кабрал абвясціў адкрыты бераг партугальскімі ўладаннямі і на тры стагоддзі велізарная краіна стала калоніяй невялічкайПартугаліі. Аднак першае паселішча было заснавана толькі ў 1532 годзе, а сур'ёзна за каланізацыю Бразіліі партугальцы ўзяліся ў 1534, калі кароль Жуан III падзяліў узбярэжжа на 15 капітанстваў. Для зручнейшага кіравання калоніяй у 1549 капітанствы былі аб'яднаныя ў адзінае генерал-губернатарства. Каланізатары напачатку асвоілі ўзбярэжжа, пасля перадавыя атрады (бандэйранты) пачалі прасоўвацца ўглыб мацерыка і ўрэшце зайшлі далёка на захад ад"папскага мерыдыяна", што быў праведзены паміж партугальскімі і іспанскімі ўладаннямі ў Амерыцы. Нягледзячы на тое, што першыя 2 стагоддзі каланізацыі былі адзначаны бесперапыннай вайной з тубыльцамі, разрозненыя індзейскія плямёны не здолелі аказаць еўрапейцам сур'ёзнага супраціву. У сярэдзіне XVI стагоддзя акрэслілася міжнародная цукровая спецыялізацыя Бразіліі, на плантацыі трыснягу сталі завозіць афрыканскіх неграў з партугальскіх калоній (Ангола, Мазамбік) і не толькі. У канцы XVII пасля адкрыцця бандэйрантамі радовішчаў золата, на змену цукроваму буму прыйшлазалатая ліхаманка, што прыцягнула яшчэ больш мігрантаў з Партугаліі і яе калоній.
Абвяшчэнне рэспублікі, Бенедыту Калішту, 1893
Першай сур'ёзнай спробай дамагчыся незалежнасці слала ў 1788 г. "змова ў Мінас-Жэрайсе", хутка раскрытая ўладамі. Цягам наступных дзесяцігоддзяў натхняльнікам і ўскосным віноўнікам бразільскай незалежнасці сталаФранцыя: на пачатку XIX стагоддзя ідэіВялікай Французскай рэвалюцыі наэлектрызавалі лацінаамерыканскае паветра свабодай, а каталізатарам дэкаланізацыі сталінапалеонаўскія войны ў Еўропе: у 1808 партугальскі каралеўскі двор уцёк з акупаванага французамі Лісабона ўРыа-дэ-Жанейра. У 1815 статус краіны быў узняты даАб'яднанага каралеўства з Партугаліяй. Афіцыйна Бразілія стала незалежнай дзяржавай у 1822 і абвясціла сябеімперыяй. Паводле канстытуцыі 1824 года Бразільская імперыя з'яўлялася ўнітарнай парламенцкай манархіяй. За 67 гадоў на бразільскім троне змянілася ўсяго два імператарыБраганскай дынастыі, што насілі імя Пэдру. Знешняя палітыка ў эпоху Пэдру ІІ была паспяховай: у 1852 Бразілія перамагла Аргенціну ў Лаплацкай вайне і стала самай уплывовай дзяржавай кантыненту. У 1888 у краіне было адменена рабства. У 1889 у Рыа-дэ-Жанэйра адбыўся ваенны пераварот, у выніку якогаПэдру II быў зрынуты, а краіна была абвешчана прэзідэнцкай рэспублікай.
У 1894-1930 ва ўладзе знаходзіліся цывільныя. У гэты час Бразілія перахварэла на каўчукавую ліхаманку, перамагла Балівію ў вайне заАкры (1903, вайна стала ўскосным вынікам ліхаманкі), паўдзельнічала на баку Антанты ў Першай Сусветнай вайне, паспрабавала гуляць адметную ролю ўЛізе Нацый. У 1930 у выніку ваеннага перавароту да ўлады прыйшоўЖытуліу Варгас, які ўсталяваў дыктатарскі рэжым. У 1942 годзе Бразілія, пацярпелая ад нямецкіх падводных лодак, абвясціла вайну дзяржавам Восі і нават даслала экспедыцыйны корпус у Італію. Тым цікавей, што параза фашысцкіх рэжымаў стала адной з прычын падзення рэжыму Варгаса (у 1951-54 ён яшчэ пакіраваў краінай у якасці дэмакратычна абранага прэзідэнта, але быў зрынуты і скончыў жыццё самагубствам). У канцы 1950-х пры прэзідэнце Кубічэку быў спраектаваны, збудаваны і адкрыты горадБразіліа — новая сталіца краіны. У 1964 чарговая ваенная хунта ажыццявіла чарговы пераварот і кіравала Бразіліяй да 1985, калі ўлада вярнулася да цывільнага ўрада. У 1988 пабачыла свет сённяшняя канстытуцыя Бразіліі.
Першае дэмакратычнае дзесяцігоддзе было прайшло ў няўдалых спробах пераадолець крызіс і пераняць інфляцыю. Прыняцце ў 1994 Плана Рэал і яго далейшае ажыццяўленне вылекавалі эканоміку Бразіліі. У 2002 пасаду прэзідэнта заняў сацыялістЛула да Сілва, у 2006 ён быў пераабраны. У 2010 выбары выйгралаДылма Русеф — паплечніца Сілвы паПартыі працоўных. Здавалася, Бразілія трывала стала на дэмакратычныя рэйкі. Але бясконцая карупцыя, паліцэйскае беззаконне — усё гэта нікуды не знікла і пакрысе збіралася, каб прагрымець у сярэдзіне 2010-х вулічнымі пратэстамі, што ўрэшце прывяло да імпічменту Дылмы Русеф у 2016.
Паводле Канстытуцыі 1988 года Бразілія з'яўляеццапрэзідэнцкай рэспублікай. Прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт выбіраюцца разам на 4 гады, з магчымасцю перавыбараў. Прэзідэнт адначасова з'яўляецца лідарам дзяржавы і главой урада, у якім прызначае міністраў. Парламент — дзвюхпалатны Нацыянальны кангрэс: федэральны сенат (81 месца) і палата дэпутатаў (513 месцаў). Згодна зіндэксам дэмакратыі (2017), Бразілія можа пахваліцца дэмакратычным палітычным рэжымам.
Традыцыйна Бразілія была лідарам у лацінаамерыканскай супольнасці і мела вельмі паважную ролю ў сістэме калектыўнай бяспекі, а таксама эканамічнай кааперацыі паўднёвага паўшар’я. Сёння Бразілія з’яўляецца сябрамМіжамерыканскага дагавора ўзаемнай дапамогі, а таксама сябрамАрганізацыі амерыканскіх дзяржаў. Не так даўно Бразілія пачала надаваць высокі прыярытэт адносінам са сваімі паўднёва-амерыканскімі суседзямі і ўвайшла ўАмазонскі пакт,Асацыяцыю лацінаамерыканскай інтэграцыі іМеркасур. Адкрытым пытаннем бразільскай замежнай палітыкі з'яўляюцца некалькі неўрэгуляваных памежных спраў зУругваем.
Дыпламатычныя адносіны ўрады ўстанавілі10 лютага1992 года. У2001 годзе ўРыа-дэ-Жанэйра адкрылася генеральнае консульстваБеларусі[7]. У лістападзе 2010 года ў Бразіліа адкрыта Амбасада Рэспублікі Беларусь. У чэрвені 2011 года адкрыта амбасада Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Мінску.[8]
Бразілія мае найбольшыя ўЛацінскай Амерыцы ўзброеныя сілы, якія з1999 года падзяляюцца на тры роды войскаў: наземныя ўзброеныя сілы, марскі флот (Marinha do Brasil), у складзе якога паветраныя сілы і марская пяхота (Corpo de Fuzileiros Navais), а таксама паветраныя сілы (Forca Aerea Brasileira). Поўная колькасць войскаў складае 317 тыс. чалавек. У войска прызываюцца мужчыны ва ўзросце ад 19 гадоў. Падчас ваеннай дыктатуры (1964 - 1985) Бразілія праводзіла праграму стварэнняядзернай зброі, але пасля прыходу грамадзянскай улады праграма была закрыта.
Паводле канстытуцыі 1988 года Бразілія — федэратыўная рэспубліка; федэрацыю ўтвараюць сталічная федэральная акруга і 26 штатаў на першым узроўні; 5.564 муніцыпалітэтаў на другім узроўні. Штаты маюць аўтаномныя адміністрацыі на чале з губернатарамі і аднапалатныя заканадаўчыя органы; збіраюць свае ўласныя падаткі і атрымліваюць долю падаткаў, сабраных федэральным урадам. Ступень федэралізацыі ў Бразіліі меншая, чым, напрыклад, у ЗША: тое ж крымінальнае права тут адносіцца да федэральных кампетэнцый. Штаты згрупаваныя ў 5 рэгіёнаў: паўночны, паўночна-ўсходні, цэнтральна-заходні, паўднёва-ўсходні, паўднёвы. Выдзяленне рэгіёнаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў статыстыцы, мела пад сабою выключна геаграфічны крытэрый.
Калі звярнуцца да гісторыі, то можна ўбачыць, што да 1930-х насельніцтва Бразіліі фарміравалася з большага за кошт іміграцыі, прычым да канца ХІХ ст. пераважала міграцыя з Партугаліі і яе калоній (Мазамбік, Ангола), а ў 1890-х-1920-х Бразілія дала прытулак больш як 4-м мільёнам мігрантаў з паўднёвай і ўсходняй Еўропы, а таксама — Японіі. У 1940-х поспехі медыцыны і яе паўсюднае пранікненне прывялі да скарачэння смяротнасці і дэмаграфічнага выбуху: у 1950-х-70-х штогадовыя тэмпы росту насельніцтва Бразіліі складалі 2,5-3 %.
Полава-ўзроставая піраміда, 2016
Агульная колькасць жыхароў Бразіліі на пачатак 2019 года складае 210 млн чалавек. Нягледзячы на тое, што за апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва краіны павялічылася на 20 млн.чал, тэмпы росту яго колькасці моцна запаволіліся (0.71 % у 2018). На 1000 чалавек у 2018 нарадзілася 13,9, а памерла — 6,7 чалавек. Гэтыя лічбы сведчаць, што нараджальнасць значна скарацілася, а станоўчай дынаміка насельніцтва застаецца дзякуючы нізкай смяротнасці. За кошт падзення нараждальнасці (сумарны каэфіцыент нараджальнасці ў 2018 складае 1.75), доля маладога насельніцтва імкліва змяшаецца (0-14 гадоў — 22 % у 2018), аб чым сведчыць полава-ўзроставая піраміда.[10].
На адной з вуліц Сан-Паўлу
Расава-этнічны склад насельніцтва Бразіліі надзвычай стракаты. У бразільцах перамяшалася індзейская, афрыканская і еўрапейская кроў, і на колькі адсоткаў чорным або белым з'яўляецца бразілец, сказаць немагчыма. Тым не менш, падчас перапісу 2010 года 47,7 % жыхароў краіны назвалі сябе белымі (пры папярэднім перапісе белымі назвалі сябе больш за палову бразільцаў), 43 % — мулатамі або парда (у гэтую групу ўключаны і метысы і самба), 7,6 % — проста чарнаскурымі . Яшчэ 1,1 % бразільцаў маюць азіяцкае паходжанне, 0,4 % — карэннае насельніцтва (індзейцы); азіятаў і індзейцаў лучыць прыналежнасць да мангалоіднай расы. У 2007 Нацыянальны індзейскі фонд адзначыў, што ў Бразіліі пражываюць 67 некантактных (да якіх зусім не дакранулася сучасная цывілізацыя) індзейскіх плямёнаў — больш, чым ва ўсім астатнім свеце. Бразільская рэлігія сфармавалася на партугальскім каталіцкім субстраце з дамешкам афрыканскіх і індзейскіх рэлігійных традыцый, што прывяло да з'яўлення мноства сінтрэтычных культаў, самымі вядомымі з якіх сталі умбанда ды спірытуалізмАлана Кардэка. У ХХ - пач. ХХІ ст. у Бразіліі распаўсюджваецца пратэстантызм, і сёння 22 % бразільцаў — гэта пратэстанты (пяцідзесятнікі, евангелісты, баптысты).
Бэлу-Арызонты
Сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае 25 чал.на кв.км. Насельніцтва сканцэнтравана ў паўднёва-ўсходнім (86 млн.) і паўночна-ўсходнім (57 млн.) рэгіёнах, у той час як цэнтральны захад і поўнач Бразіліі, якія ахопліваюць 64 % плошчы разам маюць толькі 33 млн жыхароў, або 16 % насельніцтва краіны. Такі дысбаланс тлумачыцца слабай асвоенасцю Амазоніі (паўночны рэгіён) і цэнтральна-заходніх раёнаў Бразільскага пласкагор'я (цэнтральны захад), што тлумачыцца як прыроднымі прычынамі, так і гісторыяй асваення краіны. 87 % бразільцаў жыве ў гарадах. Буйнейшыміагламерацыямі з'яўляюццаСан-Паўлу (21,65 млн),Рыа-дэ-Жанэйра (13,29 млн),Белу-Арызонты (5,97) — усе ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне;Бразіліа (4,47),Порту-Алегры (4,1),Рэсіфі (4 млн)[10]. Сан-Паўлу канкуруе з Нью-Ёркам за званне найбуйнейшага горада Амерыкі. Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і.
Эканоміка Бразіліі адносіцца да змешанага тыпу і адрозніваецца вялікай дыверсіфікацыяй. Дзякуючы багаццю рэсурамі, высокаму ўзроўню развіцця сельскай гаспадаркі, здабыўной і апрацоўчай прамысловасці і сектара паслуг, а таксама вялікай колькасці працаздольнага насельніцтва (107 млн, 6 месца ў свеце), па ўзроўні ВУП Бразілія значна абганяе любую іншую краіну Лацінскай Амерыкі, з'яўляючыся вядучай эканомікай у Меркасур. Цяпер краіна пашырае сваю прысутнасць на сусветных рынках. Хоць бразільская эканоміка дастаткова развітая, праблемы карупцыі, беднасці і непісьменнасці ўсё яшчэ з'яўляюцца значнымі перашкодамі для развіцця краіны. У 2008 годзе ў Бразіліі 25,9% насельніцтва пражывала за мяжой беднасці. Паводле дадзеных, атрыманых навукоўцамі бразільскага фонду вывучэння грамадскай думкі і сацыяльных даследаванняў імя Жэтуліу Варгаса, з 1994 па 2010 год узровень беднасці ў краіне ўпаў на 67,3%, прычым 50% ад гэтага падзення прыйшліся на апошнія 8 гадоў; сацыяльная няроўнасць у Бразіліі, такім чынам, дасягнула мінімальнага паказчыка за апошнія паўстагоддзя[11].
Па памерах ВУП па пакупніцкай здольнасці ў першай палове 2010-х Бразілія займала 7-е месца ў свеце. У 2014-2016 г. эканоміка Бразіліі зведала найгоршую за ўсю гісторыю рэцэсію, што суправаджалася палітычнымі скандаламі і грамадзянскімі пратэстамі. 2017 год прынёс станоўчыя вынікі: рост ВУП склаў 1 %, узровень інфляцыі ўпаў да гістарычнага мінімуму (2,9 %). У выніку рэцэсіі Бразілія была ссунута на восьмы радокІнданезіяй. Сёння абедзвеновыя індустрыяльныя краіны дыхаюць у спіну Германіі і Расіі, што займаюць 5-6 пазіцыі. ВУП краіны ў 2018 годзе склаў $ 3,37 трлн ($ 16 112 на душу насельніцтва). 6,6 % ВУП прыходзіцца на сельскую гаспадарку і сумежныя з ёй лясную гаспадарку і рыбалоўства, прамысловасць і сфера паслуг складаюць 20,7 % і 72,7 % ВУП адпаведна.[10]
Эканоміка Бразіліі моцна адрозніваецца паміж рэгіёнамі. Найбольш развітая прамысловасць сканцэнтраваная на поўдні і паўднёвым усходзе краіны. Паўночны ўсход — бедны рэгіён Бразіліі, але цяпер і ён пачынае прыцягваць новыя інвестыцыі.
Бразілія мае найбольш развіты прамысловы сектар у Лацінскай Амерыцы, які да рэцэсіі 2014-16 г. складаў траціну ВУП. Бразілія вырабляе разнастайную прадукцыю, ад аўтамабіляў, сталі і нафтапрадуктаў да камп'ютараў, самалётаў і спажывецкіх тавараў. Галоўнай галіной прамысловасці з'яўляецца машынабудаванне. Бразільскі канцэрнЭмбраер — трэці вытворца самалётаў у свеце, ягоная прадукцыя карыстаецца попытам і ў Беларусі. Па вытворчасці аўтамабіляў (2,7 млн у 2017) Бразілія займае 9 месца, пры гэтым краіна з'яўляецца чацвёртым у свеце аўтамабільным рынкам. Найбуйнейшымі індустрыяльнымі цэнтрамі краіны з'яўляюцца Сан-Паўлу, Рыа-дэ-Жанейра,Кампінас, Белу-Арызонты, Порту-Алегры.
Па колькасці спажыванай энергіі Бразілія займае дзясятае месца ў свеце і першае — у Лацінскай Амерыцы. Асноўная асаблівасць бразільскага энергетычнага сектара ў тым, што большая частка энергіі ў краіне вырабляецца з узнаўляльных крыніц. Краіна - найбуйнейшы вытворца этанолу, паліва з цукровага трыснягу; дзякуючы гэтаму Бразілію часам называюць біяэнергетычнай звышдзяржавай. У 2005 быў выпушчаны першы авіяцыйны рухавік, што працуе на трысняговым этаноле. Аснову электраэнергетыкі складаюць ГЭС, сярод якіх ёсць буйнейшыя ў свеце:Ітайпу на рацэ Парана (2-я ў свеце), Тукуруі на рацэТакантынс. У 2019 плануецца скончыць будаўніцтва ГЭС Белу-Монці на рацэ Шынгу, якая стане пятай сярод наймагутнейшых ГЭС свету. З неўзнаўляльных рэсурсаў асноўнымі крыніцамі энергіі служаць нафта і прыродны газ. Сёння 4 % электраэнергіі Бразілія атрымлівае ад мірнага атама. На адзінай АЭС краіны — «Ангра» побач з Рыа-дэ-Жанейра — працуюць два рэактары, было распачата будаўніцтва трэцяга; яшчэ сем рэактараў планавалася пабудаваць і ўвесці ў эксплуатацыю да 2025 года. Аднак з-за трагічных падзей на АЭС «Фукусіма» ў Японіі ў сакавіку 2011 года ў Бразіліі ўзняўся рух супраць атамнай энергетыкі (так, 27 сакавіка 2011 года ў Рыа-дэ-Жанэйра адбылася маніфестацыя супраць яе выкарыстання)[12].
На працягу апошніх 150 гадоў краіна з’яўляецца найбуйнейшым у свеце вытворцам кавы. Сённяшняя Бразілія — сусветны лідар па вытворчасці цукру і вырошчванні апельсінаў. Таксама Бразілія ўваходзіць у лік найбуйнейшых вытворцаў соі, касавы, сізаля і папаі. Асноўнымі збожжавымі культурамі з’яўляюцца кукуруза (3 месца ў свеце) і рыс (1-е месца па-за межамі Азіі). Да важных тэхнічных культур адносяцца бавоўнік і какава. Бразілія — сусветны лідар у такіх напрамках жывёлагадоўлі як вырошчванне буйной рагатай жывёлы (218 млн галоў, 1-е месца ў свеце) і свінагадоўля (3-е месца ў свеце, 38 млн галоў)
Бразілія таксама мае развіты і разнастайны сектар паслуг. У пачатку 1990-х банкаўскі сектар дасягнуў 16% ВУП. Хоць бразільская банкаўская сістэма зараз актыўна рэфармуецца, яна забяспечвае мясцовыя прадпрыемствы шырокім наборам паслуг і прыцягвае шматлікіх новых удзельнікаў, у прыватнасці фінансавыя фірмы з ЗША. Фондавыя біржы Сан-Паўлу і Рыа-дэ-Жанэйра зараз падвяргаюцца значнай кансалідацыі.
Асноўнымі транспартнымі шляхамі ўнутры краіны з'яўляюцца аўтадарогі. Сістэма аўтадарог дастаткова развітая і складаная. Аднак, у некаторых раёнах падчас трапічных ліўняў аўтадарогі становяцца цяжкапраходнымі і небяспечнымі. У першую чаргу гэта тычыцца знакамітай Трансамазонскае шашы.
Метрапалітэн Сан-Паўлу, 4-я лінія
Чыгункі ў Бразіліі наогул састарэлі і выкарыстоўваюцца амаль выключна для перавозкі грузаў. Працягласць чыгунак складае 29850 км (2014, 10-е месца ў свеце), з іх толькі 1520 км электрыфікавана. Большая частка сеткі прыходзіцца на вузкакалейныя чыгункі (1000 мм), 5800 км чыгункі мае шырыню каляіны 1600 мм, яшчэ 185 км — стандартную еўрапейскую (1435).[10] Варта адзначыць, што ўрад Бразіліі робіць спробы мадэрнізацыі чыгуначнага транспарту і стварэння хуткасных чыгунак. У васьмі бразільскіх гарадах працуе метро, самая разгалінаваная сістэма ў метрапалітэна Сан-Паўлу, адкрытага ў 1974 годзе.
Марскі транспарт, які традыцыйна быў вельмі важным у Бразіліі, і ў наш час мае выключнае значэнне для знешніх сувязяў (нават з паўднёваамерыканскімі суседзямі), хоць выкарыстоўваецца цяпер амаль выключна для перавозкі грузаў. Найбуйнейшы кантэйнерны порт —Сантус, марскія вароты Сан-Паўлу. Таксама важны рачны транспарт, асабліва ў Амазоніі, дзе ён з'яўляецца асноўным відам транспарту. Найбуйнейшы рачны порт — Манаўс пры зліцці Амазонкі ды Рыу-Негру.
Авіяцыйны транспарт сёння хутка развіваецца. У Бразіліі дзейнічае 4093 аэрапорты (2013) — гэта другое месца ў свеце пасля ЗША, аднак амаль усё міжнароднае спалучэнне забяспечваюць аэрапорты Сан-Паўлу/Гуарульёс у Сан-Паўлу або Рыа-дэ-Жанэйра/Галеан у Рыа-дэ-Жанэйра.
У Бразіліі развіта сетка трубаправодаў, працягласць якіх у 2016 годзе склала: амаль 20 000 км.
Галоўныя экспартныя тавары ўключаюць сельскагаспадарчую прадукцыю і прадукцыю харчовай прамысловасці (каля 40 % экспарту тавараў):сою,каву,апельсінавы сок, цукровы трыснёг іцукар, ялавічыну; прадукцыю машынабудавання,авіяцыйную тэхніку, электраапаратуру,транспартныя сродкі; здабыўной прамысловасці:жалезную руду, баксіты, апошнім часам — і нафту; а таксамасталь, тканіны,абутак і інш.[13]
Экспарт у 2016 годзе: Кітай — 19,7 %, ЗША — 12,3 %, Аргенціна — 6,7 %, Нідэрланды — 4,2 %, Германія — 4 %. Экспарт у Рэспубліку Беларусь у 2017 склаў 76,2 млн даляраў (пераважна самалёты і сельскагаспадарчая прадукцыя)[14]
Бразілія імпартуе прадукцыю хімічнай прамысловасці (у тым ліку, фармацэўтыкі), прамысловае абсталяванне, мабільныя тэлефоны і персанальныя камп'ютары і інш.
Імпарт у 2016 годзе: ЗША — 20,9 %, Кітай — 15,2 %, Германія — 6,7%, Аргенціна — 6,2 %. Імпарт з Беларусі ў 2017 амаль дасягнуў паўмільярднай адзнакі (пераважна калійныя ўгнаенні).
Валютамі Бразіліі паслядоўна былі бразільскі рэйс, бразільскі крузейра, новы крузейра, крузада, крузейра рэал, бразільскі рэал. Замена адной валюты на іншую ў асноўным адбывалася з адначасовай дэнамінацыяй з-за высокай інфляцыі.
Ядро бразільскай культуры склала партугальская культурная спадчына. Сярод галоўных рысаў партугальскага каланіяльнага ўплыву —партугальская мова,рымскі каталіцызм і каланіяльны архітэктурны стыль. На фарміраванне культуры Бразіліі моцна ўплывалі таксама афрыканскія, тубыльскія і непартугальскія еўрапейскія (італьянскія, нямецкія і інш.) культурныя традыцыі. Заўважны моцны ўнёсак аўтахтоннага індзейскага насельніцтва ў мову і кухню Бразіліі, а афрыканцаў — таксама ў музыку, танцы і рэлігію.