Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Берлін

52°31′00″ пн. ш. 13°23′00″ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Берлін (значэнні).
Горад
Берлін
ням.:Berlin
СцягГерб[d]
СцягГерб[d]
52°31′00″ пн. ш. 13°23′00″ у. д.HGЯO
Краіна
федэральная зямляБерлін
Унутраны падзел12 раёнаў
БургамістрKai Wegner[d]
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны1244[3]
Першая згадка1251
Плошча891,85км²
Вышыня НУМ34-115м
Тып кліматумарскі клімат[4]
Водныя аб’ектыШпрэе, Großer Wannsee[d], Lake Tegel[d], Хафель, Дамэ[d], Müggelsee[d], Tegeler Fließ[d], Aalemannkanal[d], Neukölln Ship Canal[d], Luisenstadt Canal[d], Teltow Canal[d], Landwehr Canal[d], Westhafen Canal[d], Gosen Canal[d] і Берлінска-Шпандаўскі суднаходны канал
Часавы поясCentral European Standard Time (GMT+1)[d]
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 782 202 чал. (31 снежня 2023)[5]
Афіцыйная мованямецкая
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код030
Паштовы індэкс10115–14199
Аўтамабільны кодB[6]
berlin.de(ням.)
Берлін (Германія)
Берлін
Берлін

Берлі́н (ням.:Berlin) —сталіцаГерманіі і яе найвялікшы горад (3 419 623 жыхароў,лістапад2013) як па колькасці насельніцтва, так і па плошчы.Плошча — 892 км². Гэта таксама першы па велічыні горадЕўрапейскага Саюза па колькасці жыхароў. Адлегласць па прамой паміж гарадамі Берлін —Мінск 969 км[7].

Берлін мае самы найбольшы ўплыў сярод палітычных цэнтраў Еўрапейскага Саюза і дзякуючы вялікаму культурнаму багаццю і разнастайнасці з’яўляецца самай высоканаведвальнай метраполіяй кантынента. Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом і значным эканамічным, культурным і адукацыйным цэнтрам Германіі. Сусветную вядомасць Берліну прыносяць універсітэты, навукова-даследчыя ўстановы, тэатры, музеі, а таксама фестывалі, начное жыццё і незвычайная архітэктура.

На працягу сваёй гісторыі Берлін неаднойчы быў сталіцай германскіх краін, такіх як маркграфства/курфюрства Брандэнбург, каралеўства Прусія,Германскі Рэйх альбоГДР (толькі колішняя ўсходняя частка горада). Пасля ўз’яднання Германіі3 кастрычніка1990 года Берлін стаў яе новай сталіцай, па рашэнню германскага бундэстага 1991 года набывае з 1999 года новыя функцыянальныя паўнамоцтвы і становіцца месцазнаходжаннем парламента і ўраду Германіі.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Берліна
Карта Берліна1688 года

Паходжанне назвы Берлін невядома, але яно можа мець свае карані ў мовезаходніх славян, якія раней жылі гэтым месцы, і быць звязана састаражытнапалабскімberl-/birl-, што азначае — «балота»[8]. Аднак народнаяэтымалогія звязвае назву з нямецкім словам «Bär», што перакладаецца якмядзведзь, зрэшты мядзведзь знаходзіцца на гербе горада.

Самыя раннія сведчанні існавання паселішча ў раёне Берліна датуюцца1192 годам[9]. Першыя пісьмовыя згадкі гарадоў у рэгіёне сучаснага горада з’яўляюцца з канцаXII стагоддзя.Шпандау ўпершыню згадваецца ў1197 годзе, аКёпенік у1209 годзе, аднак гэтыя раёны не ўваходзілі ў Берлін да1920 года[10]. Цэнтральная частка Берліна раней складалася з двух гарадоў.Кёльн-на-Фішэрынзелі ўпершыню згадваецца ў дакуменце ў1237 годзе, а ішны горад, які стаяў на рацэШпрэе,Нікалайфіртэль згадваецца ў дакуменце ад1244 года. Час згадвання найстарэйшага з двух гарадоў і лічыцца часам заснавання Берліна. Два горада з цягам часу ўтварылі цесныя эканамічныя і сацыяльныя сувязі і ў рэшце рэшт зліліся ў1307 годзе ў адзін горад, які стаў вядомы як Берлін.

У1435 годзеФрыдрых I стаўкурфюрстам маркграфстваБрандэнбург, якой ён кіраваў да1440 года[11]. Яго пераемнік,Фрыдрых II Жалезназубы, зрабіў Берлін сталіцай маркграфства, а наступныя члены сям’іГогенцолернаў кіравалі ў Берліне да1918 года, спачатку ў якасці абраных кіроўцаў Брандэнбургу, а потым як караліПрусіі і ў канчатковым выніку, як нямецкія імператары. У1448 годзе грамадзяне паўсталі супраць будаўніцтва новага каралеўскага палаца Фрыдрыха II Жалезназубага. Гэты пратэст не быў паспяховым, аднак, грамадзяне ў выніку страцілі шмат з якіх сваіх палітычных і эканамічных прывілеяў. У1451 годзе Берлін стаў каралеўскай рэзідэнцыяй. Кіраўнікам Брандэнбурга і Берліна давялося адмовіцца ад свайго статусу вольнагаГанзейскага горада. У1539 годзе валадар і горад афіцыйна далучыліся далютэранскай царквы[12].

16—19 стагоддзі

[правіць |правіць зыходнік]
Берлін у 1900 годзе
Фрыдрых II Вялікі

Трыццацігадовая вайна, якая працягвалася з1618 па1648 гады, спустошыла Берлін. Траціна дамоў былі пашкоджанымі альбо разбуранымі і горад страціў палову свайго насельніцтва[13].Фрыдрых Вільгельм, вядомы як «Вялікі курфюрст», які стаў пераемнікам свайго бацькіГеорга Вільгельма, пачаў праводзіць палітыку заахвочвання іміграцыі і рэлігійнай цярпімасці. Разам зПатсдамскім эдыктам, які быў напісаны ў1685 годзе, Фрыдрых Вільгельм прапаноўваў прытулакфранцузскімгугенотам. Звыш за 15 тысяч гугенотаў адправіўся ў Брандэнбург, з якіх 6 тысяч пасяліліся ў Берліне. Да1700 года каля 20 працэнтаў жыхароў гораду былі французамі, і іх культурны ўплыў на горад быў вельмі велізарным. Акрамя таго, у горад накіраваліся іншыя імігранты зЧэхіі,Польшчы іЗальцбурга.

Разам з каранацыяйФрыдрыха I у1701 годзе як караля, якая праходзіла ўКёнігсбергу, Берлін стаў новай сталіцайКаралеўства Прусіі, што было паспяховай спробай цэнтралізаваць размяшчэнне сталіцы ў вельмі распасцёртым Прускім каралеўстве. Пасля гэтай падзеі горад упершыню пачаў расці. У1740 годзе Фрыдрых II, вядомы якФрыдрых Вялікі (17401786), прыйшоў да ўлады. У часы яго панавання Берлін стаў цэнтрам асветы. Пасля перамогіФранцыі ўвайне Чацвёртай кааліцыі,Напалеон Банапарт увайшоў у Берлін у1806 годзе, але гораду было дазволена мець самакіраванне. У1815 годзе горад стаў часткай новай правінцыі Брандэнбург.

Прамысловая рэвалюцыя ператварыла Берліне ўXIX стагоддзі. Эканоміка горада і яго насельніцтва значна павялічылася, а сам горад стаў асноўным чыгуначным вузлом і эканамічным цэнтрам Германіі. Неўзабаве, некаторыя прыгарады ўвайшлі ў склад Берліна, што таксама павялічыла плошчу і колькасць насельніцтва горада. У1871 годзе Берлін стаў сталіцай створанайГерманскай імперыі. А1 красавіка1881 года горад аддзяліўся ад правінцыі Брандэнбург і ўтварыў асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку.

20 стагоддзе

[правіць |правіць зыходнік]
Падзел Берліна па сектарах акупацыі саюзнымі войскамі

У 1902 годзе быў адкрытыметрапалітэн.

ПасляПершай сусветнай вайны ў1918 годзе ў Берліне была абвешчана рэспубліка. У1920 годзе ў Вялікі Берлін былі ўключаны дзясяткі мястэчкаў, вёсак і маёнткаў, якія размяшчаліся вакол Берліна. Гэтае дзеянне і мела дачыненне даШпандау іШарлотэнбурга, а таксама шэрагу іншых абласцей, якія зараз з’яўляюцца галоўнымі муніцыпалітэтамі. Пасля гэтага пашырэння, у Берліне налічвалася каля чатырох мільёнаў чалавек. У эпохуВеймарскай рэспублікі Берлін стаў сусветна вядомым як цэнтр культурнай трансфармацыі.

Руіны на Патсдамерплац у 1945 годзе

30 студзеня1933 годаАдольф Гітлер і нацысцкая партыя прыйшла да ўлады. Нацысцкі рэжым знішчыў яўрэйскую суполку Берліна, якая налічвала 170 тысяч чалавек да1933 года. ПасляКрыштальнай ночы ў1938 годзе, тысячы яўрэяў горада былі заключаны ў турму ў суседнім канцлагерыЗахсенгаўзен, а на пачатку1943 года былі адпраўлены ў лагеры смерці, якАсвенцім, з прычыны чаго19 мая таго ж года горад быў аб’яўлены «юдэнфрай». ПадчасДругой сусветнай вайны вялікая частка Берліна была разбурана ў19431945 гадах паветранымі налётамі і падчасбітвы за Берлін. Сярод сотняў тысяч людзей, якія загінулі падчас бітвы за Берлін, паводле ацэнак, 125 тысяч з’яўляліся грамадзянскімі асобамі[14]. Пасля заканчэння вайны ўЕўропе ў1945 годзе Берлін атрымаў вялікі лік бежанцаў з усходніх правінцый. Дзяржавы-пераможцы падзялілі горад на чатыры сектара, аналагічныя зонам акупацыі, якімі была падзелена ўся Германія. На тэрыторыі сектараў заходніх саюзнікаў (ЗША,Вялікабрытанія іФранцыя) быў створаныЗаходні Берлін, у той час на тэрыторыі савецкага сектара сфарміраваўсяУсходні Берлін[15].

Усе чатыры саюзніка мелі агульныя адміністрацыйныя абавязкі ў Берліне. Аднак у1948 годзе, калі заходнія саюзнікі правялі грашовую рэформу ў заходніх зонах Германіі і трох заходніх сектарах Берліна,Савецкі Саюз увёў блакаду на пад’язныя шляхі з Заходняга Берліна, які ляжала цалкам унутры савецкай кантраляванай тэрыторыі.Берлінскі паветраны мост, праведзены трыма заходнімі саюзнікамі, пераадолеў гэту блакаду, пастаўляючы прадукты харчавання і іншыя прадметы ў горад з24 чэрвеня1948 года да11 мая1949 года[16]. У1949 годзе была створанаФедэратыўная Рэспубліка Германія, якая ў канчатковым выніку ўз’яднала ўсе амерыканскія, англійскія і французскія зоны, за выключэннем зон гэтых трох краін у Берліне, амарксісцка-ленінскаяГерманская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ва Усходняй Германіі. Заходні Берлін афіцыйна заставаўся акупаваным горадам, але палітычна ён быў вельмі цесна звязаны з Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй, нягледзячы на яго геаграфічнае становішча. Заходні Берлін выпускаў свае паштовыя маркі, якія былі вельмі падобны на маркі ФРГ, але з дадаткам слова «Берлін». У сферы авіяцыйных перавозак у Заходнім Берліне былі прадстаўлены толькі амерыканскія, брытанскія і французскія авіякампаніі.

Падзенне Берлінскай сцяны

Існаванне дзвюх нямецкіх дзяржаў павялічыла напружанне ва ўзаемаадносінах сяродкапіталістычным ісацыялістычным блокамі, што ў выніку прывяло дахалоднай вайны. Усходняя Германія абвясціла Берлін у якасці сваёй сталіцы, што не было прызнана заходнімі дзяржавамі. Акрамя таго ГДР кантралявала толькі палову тэрыторыі самога Берліна, ва Усходнім Берліне знаходзілася вялікая частка гістарычнага цэнтра гораду. Заходнегерманскі ўрад, тым часам, быў створаны на часовай аснове ўБоне[17].

Берлін быў цалкам падзелены. Нягледзячы на тое, што жыхары заходняй часткі гораду маглі пераходзіць ва ўсходнюю частку гораду толькі праз строга кантралюемыя кантрольна-прапускныя пункты, для большасці жыхароў Усходу падарожжа ў Заходні Берлін і ФРГ было ўжо немагчыма. У1971 годзечатырохбаковае пагадненне гарантавала доступ у і з Заходняга Берліна на машыне ці на цягніку праз Усходнюю Германію і скончыла патэнцыяльныя хваляванні аб закрыцці маршрутаў[18]. У1989 годзе, з заканчэннем халоднай вайны і ціскам з боку насельніцтва Усходняй Германіі падзеннеБерлінскай сцяны адбылося9 лістапада1989 года і пасля яна была разбурана амаль цалкам.3 кастрычніка1990 года дзве часткі Германіі ўз’ядналіся, як Федэратыўная Рэспубліка Германія, Берлін зноў стаў афіцыйнай нямецкай сталіцай. У чэрвені1991 годаБундэстаг прагаласаваў за перанос усіх дзяржаўных адміністрацыйных структур у Берлін, які цалкам быў завершаны ў1999 годзе.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Дакладныя геаграфічныя каардынаты Берлінскай ратушы: 52° 31' 12" паўночнай шырыні, 13° 24' 36" заходняй даўжыні. Самае вялікае пашырэнне горада ва ўсходне-заходнім напрамку дасягае 45 кіламетраў, у паўночна-паўднёвым — 38 кіламетраў. Плошча гарадской тэрыторыі — каля 892 км². Берлін цалкам акружае зямля Брандэнбург, горад знаходзіцца на ўсходзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія, на адлегласці 70 кіламетраў ад мяжы зПольшчай. Горад з’яўляецца адным з самых густанаселеных раёнаў краіны.

Клімат

[правіць |правіць зыходнік]

Горад знаходзіцца ў зоне памеранага клімату. Сярэднегадавая тэмпература ў Берліне-Далеме складае 9,2 °C, а сярэднегадавая колькасць ападкаў 579 мм. Самымі цёплымі месяцам з’яўляецца ліпень і жнівень з сярэдняй тэмпературай 18,4 і 17,8 °C, самыя халодныя месяцы — студзень і люты з сярэдняй тэмпературай 0,5 і 1,2 °C. Самая высокая сярэдняя колькасць ападкаў прыходзіцца на май: 67 мм, самая нізкая на люты: 36 мм.

123456789101112
Сярэд. макс. тэмпература (°C)2,94,28,513,218,921,623,723,618,813,47,14,4
Сярэд. мін. тэмпература (°C)-1,9-1,5-1,34,29,012,314,314,110,66,42,2-0,4
Сярэд. кол. ападкаў у мес. (мм)42,333,340,537,153,868,755,558,245,137,343,655,3
Сярэд. кол. дажджлівых дзён у мес.10,08,09,17,88,99,88,47,97,87,69,611,4

Архітэктура

[правіць |правіць зыходнік]
Начны Берлін з выявай тэлевізійнай вежыФернзейтурм

Тэлевізійная вежаФернзейтурм (ням.:Fernsehturm) на плошчыАляксандрплац у раёнеМітэ з’яўляецца адным з самых высокіх будынкаў уЕўрапейскім саюзе, маючы вышыню ў 368 метраў. Пабудавана яна была ў1969 годзе, і яе бачна з большай часткі цэнтральных раёнаў гораду. Берлін можна разгледзець з яе паверха назіранняў, які размяшчаецца на вышыні 204 метра. Пачынаючы залеі Карла Маркса на ўсход, праспект мае манументальныя жылыя будынкі, выкананыя ў стылісацыялістычнага класіцызму эпохіІосіфа Сталіна. Побач з гэтай вобласцю размяшчаеццаЧырвоная ратуша (ням.:Rotes Rathaus) з характэрнай чырвона-цаглянай архітэктурай. Перад ратушай стаіць фантанНептунбрунен (ням.:Neptunbrunnen), які ўяўляе сабой выяву міфалагічнай групытрытонаў, якія персаніфікацуюць чатыры асноўныя рэкіПрусіі, іНептун на вяршыні іх.

East Side Gallery з’яўляецца выстаўкай пад адкрытым небам, якая выкарыстоўвае апошнія існыя часткіБерлінскай сцяны. Гэта самы вялікі пакінуты доказ гістарычнага падзелу горада. У апошні час галерэя зведала рэстаўрацыю.

Патсдамерплац

Брандэнбургскія вароты, якія месцяцца ў Берліне, з’яўляюцца славутасцю не толькі горада, але іГерманіі. Выява варотаў размяшчаецца на нямецкіх манетахеўра. БудынакРэйхстага з’яўляецца традыцыйным месцам правядзення пасяджэнняўпарламента Германіі, ён зведваў капітальны рамонт у1950-х гадах пасля таго, як атрымаў сур’ёзную шкоду падчас Другой сусветнай вайны. Будынак быў зноў рэканструяваны брытанскім архітэктарамНорманам Фостэрам у1990-х, які вырабіў шкляны купал над парламенцкай залай, што дазваляе арганізаваць вольны доступ грамадскасці да парламенцкіх пасяджэнняў.

Сярод адчаканеных месцаў горада маецца неакласічная плошчаЖандарменмаркт, чыё імя ўзыходзіць да элітнага прускага фарміравання «жандармаў» (фр.:gens d'armes), якое тут знаходзілася ўXVIII стагоддзі. На плошчы, з кожнага з яе бакоў, маюцца два аднолькавыя саборы,Французскі сабор іНямецкі сабор. Канцэртная зала (ням.:Konzerthaus), домБерлінскага сімфанічнага аркестра, стаіць паміж дзвюма саборамі.

Брандэнбургскія вароты ўначы

Музейны востраў на рацэ Шпрэе ўяўяляе сабой месца размяшчэння пяці дамоў-музеяў, пабудаваных з1830 па1930 гады, якія з’яўляюцца аб’ектамСусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аднаўленне і будаўніцтва галоўнага ўваходу ва ўсе музеі, а таксама рэканструкцыяГарадскога палаца (ням.:Stadtschloss), які размяшчаецца на тым жа востраве[19], абыйшлася горада больш за 2 млрд еўра пасля ўз’яднання краіны[20]. Акрамя таго, размешчаны на востраве і прылеглы даЛюстгартэна і палацаБерлінскі сабор, амбіцыйная спроба імператараВільгельма II стварыць аналаг пратэстанцкайбазілікі Святога Пятра ўРыме. У вялікім склепе сабору знаходзяцца астанкі некаторых больш ранніх прадстаўнікоў прускай каралеўскай сям’і. Царква ў цяперашні час належыць пратэстанцкамуСаюзу евангельскіх цэркваў. Як і многім іншым будынкам, яму быў нанесены значны ўрон падчас Другой сусветнай вайны, але пасля сканчэння канфлікту сабор быў адноўлены. Найбольш добра захаваліся сярэдневяковыяцэрквы Святой Марыі, храм-помнікМемарыяльная царква кайзера Вільгельма.Сабор Святой Ядвігі з’яўляецца каталіцкім саборам Берліна.

Унтэр-дэн-Ліндэн цягнецца з усходу на заход гораду ад Брадэнбургскіх варот да месца былога Гарадскога палаца і з’яўляецца адным з галоўных праспектаў Берліна. Многія класічныя будынкі маюцца ўздоўж вуліцы, таксама размешчаны іўніверсітэт Гумбальдта.Фрыдрыхштрасэ з’яўляецца легендарнай вуліцай Берліна, яна спалучае ў сабе традыцыі архітэктуры горадаXX стагоддзя з сучаснай архітэктурай Берліна.

Патсдамерплац быў перабудаваны з нуля пасля1995 года[21]. Да захаду ад яго размешчаны культурны цэнтр, у якім знаходзіцца Карцінная галерэя ў асяроддзях Новай нацыянальнай галерэі іБерлінскай філармоніі. Помнік забітымяўрэям Еўропы, помнік ахвярамХалакосту, размешчаны на поўначы ад плошчы[22].

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

У2014 годзесукупны ўнутраны прадукт зямлі Берлін склаў 117,3 мільярдаўеўра, што на 2,2 % болей у параўнанні з 2013 годам. У 2015 сукупны ўнутраны прадукт на чалавека ў Берліне склаў 35 627 еўра[23]. Узровень беспрацоўя за 2015 год склаў 10,7 % — найніжэйшы паказчык для горада за апошнія 20 гадоў[24].Найважнейшымі сектарамі эканомікі Берліна з’яўляюцца крэатыўная і культурная эканоміка, турызм, біятэхналогіі, медыцынская тэхніка, фармаіндустрыя, медыя/інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, будаўніцтва, рознічны гандаль, оптыка і энергатэхніка.

Прадпрыемствы

[правіць |правіць зыходнік]
Штаб-кватэраDeutsche Bahn наПатсдамерплац (трэці небаскроб злева)

Станам на 2014 год найбуйнейшымі працадаўцамі ў Берліне былі наступныя прадпрыемствы (усе яны маюць галоўныя штаб-кватэры ў Берліне, за выключэннемSiemens, штаб-кватэра якога знаходзіцца часткова ў Берліне, часткова — уМюнхене іDeutsche Post AG са штаб-кватэрай уБоне; у дужках пазначана агульная колькасць супрацоўнікаў той ці іншай фірмы):Deutsche Bahn — 21 260 чалавек (з 276 310),Charité — 16 857 чалавек (з 16 857),Vivantes — 14 714 чалавек (з 14 714),Berliner Verkehrsbetriebe — 13 300 чалавек (з 13 300),Siemens — 12 000 чалавек (з 405 000),Deutsche Post AG — 10 000 чалавек (з 470 000)[25].

Турызм

[правіць |правіць зыходнік]

Берлін з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў гарадскогатурызму ў Германіі. У2015 нямецкую сталіцу наведала больш за 12 мільёнаў турыстаў, якія правялі ў ім каля 30 мільёнаў начовак[26]. Гэта ставіць Берлін у шэраг найбольш папулярных турыстычных гарадоўЕўропы, пасляЛондана іПарыжа[27]. Інтэрнацыянальныя госці складаюць 40 % турыстаў, што наведваюць Берлін. Больш за ўсіх прыязджае турыстаў зВялікабрытаніі,Італіі,Нідэрландаў,Іспаніі іЗША. Турыстаў прывабліваюць архітэктура гораду, яго гістарычныя славутасці, музеі, фестывалі, начноё жыццё і буйныя мерапрыемствы.

Транспарт

[правіць |правіць зыходнік]
Вулічныя шыльды Берліна

Вуліцы Берліна нумаруюцца па дзвюх розных сістэмах нумарацыі дамоў. Кругавая падковападобныя нумарацыя выкарыстоўвалася да 1929 года, з тых часоў зігзагападобная нумарацыя. Паколькі шматлікія берлінскія вуліцы былі перайменаваны не ў апошнюю чаргу з-за палітычных узрушэнняў і гэтыя змены часта выкарыстоўваліся для ўвядзення арыентацыйнай нумарацыі на адпаведнай вуліцы з 1929 года, арыентацыйную нумарацыю можна знайсці і на многіх старых вуліцах.

У пачатку 1950-х гадоў большасць берлінцаў па-ранейшаму ездзілі на роварах, аўтобусах, трамваях і цягніках. Матацыклы станавіліся ўсё больш папулярнымі, і ў 1960-я гады лічбы продажаў аўтамабіляў, якія цяпер выпускаюцца масава, рэзка выраслі. УЗаходнім Берліне, як і ў астатняй частцыФедэратыўнай Рэспублікі Германія, новае будаўніцтва і рэканструкцыя ў асноўным грунтаваліся наАфінскай хартыі 1933 г., ваУсходнім Берліне 16 прынцыпаў гарадскога планавання сталі абавязковымі. У выніку рэканструкцыя ў абедзвюх частках пайшла па мадэлі горада, прыязнага да аўтамабіляў. Такім чынам, жылыя і камерцыйныя памяшканні часта былі аддзеленыя адно ад аднаго. З гэтага часу таксама планаваліся шматлікія прыгарадныя гарады-спадарожнікі. Гэты неэфектыўны спосаб руху і гарадскога развіцця быў рана прызнаны памылковым, але ён захоўваўся дзесяцігоддзямі.

Галоўны вакзал Берліна ў раёнеМаабіт

Берлін — важны міжнародны транспартны вузел, асабліва чыгуначны — ён злучаеЗаходнюю іУсходнюю Еўропу. У прыватнасці, са снежня 2011 праз Берлін праходзіць цягнікМаскваПарыж, які спыняецца таксама і ў беларускіх гарадах:Оршы,Мінску іБрэсце[28]. У 2006 у Берліне быў здадзены ў эксплуатацыю новыГалоўны чыгуначны вакзал.

Сам горад абслугоўваюць 15 лінійэлектрычкі, 10 лінійметро, 22трамвайныя лініі, 150аўтобусных і 5паромных. Аўтобусныя лініі падзяляюцца наэкспрэсы (з літарай X), г.зв.метробусы (т.б. звышхуткасныя; з літарай M) і г.зв.омнібусы (т.б. звычайныяаўтобусы; з трохлічбавымі нумарамі). Начныя аўтобусы маюць перад нумарам літару N. Міжгароднія і міжнародныя аўтобусы адпраўляюцца зЦэнтральнага аўтавакзала. Па стане на 2012 год у Берліне налічвалася таксама 7 600таксі[29], якія належалі 3 100 фірмам (тры чвэрці з іх мелі ў наяўнасці толькі па адным аўтамабілі).

У 2012 годзе на кожную 1 000 берлінцаў прыходзілася 324 аўтамабілі. Аўтабан A111 (E26) злучае Берлін зГамбургам іРостакам, A113 — зДрэздэнам іКотбусам, A115 (E51) — зГановерам іЛейпцыгам. Акрамя таго, A114 выводзіць праз кальцавую дарогу наШчэцінскі кірунак, а A103 — наПатсдамскі.

Развіты ў Берліне і веласіпедны рух. Даўжыня адмысловых веласіпедных сцежак складала ў 2014 годзе 191км[30]

Станам на май2016 Берлін абслугоўваюць двааэрапорты:Тэгель, які знаходзіцца ў межах горада, іШэнефельд, які знаходзіцца ў прадмесціШэнефельд. Колькасць пасажыраў у абодвух аэрапортах склала ў 2015 годзе 29,53 млн чалавек[31]. Не раней за 2017 плануецца завершыць пашырэнне Шэнефельда. Новы аэрапорт атрымае назвуБерлін Брандэнбург. У сувязі з гэтым, адначасова плануецца зачыніць Тэгель.

Раёны горада

[правіць |правіць зыходнік]
12 акруг Берліна і іх часткі

Адпаведна закону аб рэгіянальнай рэформе ад 10 мая 1998 колькасць акруг была паменшана да 1 студзеня 2001 года з 23 да 12.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Насельніцтва Берліна[32]

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
ГодКолькасць
12501 200
13077 000
14008 500
14507 000
157612 000
16009 000
16318 100
16407 500
16486 000
168010 000
168517 000
ГодКолькасць
168819 000 ± 0
1750113 289
1775136 137
1800172 132
1801172 988
1825219 968
1852401 972
19001 888 848
19102 071 257
19203 879 409
19304 332 834
ГодКолькасць
19404 330 810
19503 336 026
19603 274 016
19703 208 719
19803 048 759
19903 433 695
20003 382 169
20113 326 002[33]
20123 375 222
20153 490 105[34]
20143 469 849[35]
ГодКолькасць
20163 574 830[36]
20173 611 222[37]
20173 613 495[38]
20183 644 826[39][40]
20193 644 826[41]
20213 664 088[42]
20213 677 472[43]
20223 677 472[44]
20223 755 251[45]
20233 782 202[5]

У метраполіі Берлін пражывае 3 950 887 чалавек (па даных на 1 студзеня 2005) на тэрыторыі плошчай 5370 квадратных кіламетраў. Шчыльнасць насельніцтва ў рэгіёне дасягае 736 жыхароў на адзін квадратны кіламетр, а ў прыгарадах шчыльнасць насельніцтва складае каля 123 жыхароў на адзін квадратны кіламетр.

Сярэдні век берлінца ў 2004 годзе складаў 41,7 гадоў.

У снежні 2004 у Берліне пражывала каля 450 900 жыхароў-замежнікаў з 185 дзяржаў. Гэта 14 % насельніцтва. З іх — 36 000 грамадзян Польшчы, каля 119 000 грамадзян Турцыі. Берлін пасля Турцыі мае самую вялікую па колькасці абшчыну этнічных турак у Еўропе.

Па даных статыстычнага ведамства (2005) каля 60 % жыхароў Берліна не з’яўляюцца членамі якой-небудзь рэлігійнай супольнасці, 22 % з’яўляюцца евангельскімі хрысціянамі, 9 % — каталікамі і 6 % вызнаюць іслам.

Жанчын некалькі больш чым мужчын. Больш 50 % берлінцаў жывуць без сям’і.

Славутасці

[правіць |правіць зыходнік]
Sony Center

Гарады-пабрацімы

[правіць |правіць зыходнік]

Вядомыя асобы

[правіць |правіць зыходнік]

Галерэя

[правіць |правіць зыходнік]
  • International Congress Center, Funkturm
    International Congress Center, Funkturm
  • Берлінскі заапарк, Knut 24.03.2007
    Берлінскі заапарк, Knut 24.03.2007
  • Berliner Philharmonie
    Berliner Philharmonie
  • Berlin Museum, Nefertiti
    Berlin Museum, Nefertiti

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. archINFORM — 1994.Праверана 27 лютага 2019.
  2. Global LEI indexПраверана 17 верасня 2024.
  3. https://www.berlin.de/berlin-im-ueberblick/geschichte/die-mittelalterliche-handelsstadt/
  4. Ralph J., Nikischer T., Hudson Institute of MineralogyMindat.org: The Mineral and Locality Database[Keswick, VA],Coulsdon, Surrey: 2000.
  5. абAlle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023DESTATIS, 2024.Праверана 16 лістапада 2024.
  6. http://www.europeanplates.com/information/german-city-codes.html
  7. Адлегласці паміж гарадамі -
  8. Berger, Dieter (1999). «Geographische Namen in Deutschland». Bibliographisches Institut.ISBN 3-411-06252-5.
  9. «Berlin dig finds city older than thought». Associated Press.
  10. «Spandau Citadel». Berlin tourist board.
  11. «The Hohenzollern Dynasty». Antipas.
  12. «Berlin Cathedral». SMPProtein.
  13. «Brandenburg during the 30 Years War». WHKMLA.
  14. Clodfelter, Michael (2002), «Warfare and Armed Conflicts- A Statistical Reference to Casualty and Other Figures, 1500—2000» (2nd ed.), McFarland & Company,ISBN 0-7864-1204-6
  15. «Agreement to divide Berlin». FDR-Library.
  16. «Berlin Airlift / Blockade». Western Allies Berlin.
  17. «Berlin official website; History after 1945»Архівавана 12 красавіка 2009.. City of Berlin.
  18. «Ostpolitik: The Quadripartite Agreement of September 3, 1971». US Berlin Embassy.
  19. «Neumann: Stadtschloss wird teurer»Архівавана 3 лютага 2016.. Berliner Zeitung
  20. «Das Pathos der Berliner Republik»Архівавана 3 лютага 2016.. Berliner Zeitung
  21. «Construction and redevelopment since 1990»Архівавана 10 чэрвеня 2008.. Senate Department of Urban Development.
  22. «A Forest of Pillars, Recalling the Unimaginable». The New York Times.
  23. Bruttoinlandsprodukt (BIP) je Einwohner nach Bundesländern im Jahr 2015(ням.)
  24. Arbeitslosenquote in Berlin von 1999 bis 2015(ням.)
  25. Top 200 der Berliner Unternehmen(ням.)
  26. Amt für Statistik Berlin-BrandenburgАрхівавана 31 сакавіка 2016.(ням.)
  27. Tourismuskonzept der Stadt BerlinАрхівавана 8 мая 2016.(ням.)
  28. РЖД запускает поезд Москва — Берлин — Париж(руск.)
  29. Taxigewerbe in BerlinАрхівавана 16 красавіка 2016.(ням.)
  30. Berlins Kampf gegen das Auto(ням.)
  31. Berliner Flughäfen haben 2015 einen neuen Passagierrekord aufgestellt(ням.)
  32. [1]
  33. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/Publikationen/OTab/2014/OT_A01-10-00_124_201311_BE.pdf
  34. http://www.statistik-berlin-brandenburg.de/publikationen/stat_berichte/2016/SB_A01-07-00_2015m12_BE.pdf
  35. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/publikationen/otab/2015/OT_A01-14-00_124_201412_BBB.pdf
  36. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Aktuell/05Staedte.html
  37. https://www.statistik-berlin-brandenburg.de/
  38. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2018 (4. Quartal)Statistisches Bundesamt.Праверана 10 сакавіка 2019.
  39. https://www.destatis.de/DE/ZahlenFakten/LaenderRegionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/Archiv/GVAuszugQ/AuszugGV4QAktuell.html
  40. https://www.destatis.de/DE/Themen/Laender-Regionen/Regionales/Gemeindeverzeichnis/Administrativ/04-kreise.html
  41. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisStatistisches Bundesamt.Праверана 2 сакавіка 2020.
  42. https://www.statistikportal.de/de/produkte/gemeindeverzeichnisStatistisches Bundesamt.Праверана 12 студзеня 2022.
  43. register of German municipalities (4th quarter 2022)DESTATIS, 2023.Праверана 12 лютага 2023.
  44. https://www.statistikportal.de/de/gemeindeverzeichnisStatistisches Bundesamt.Праверана 27 лістапада 2022.
  45. Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2022DESTATIS, 2023.Праверана 7 кастрычніка 2023.
  46. абhttps://www.berlin.de/rbmskzl/internationales/staedtepartnerschaften/
  47. абвгдеёжзіклмноhttp://www.berlin.de/rbmskzl/internationales/staedtepartnerschaften/
  48. https://www.berlin.de/rbmskzl/politik/internationales/staedtepartnerschaften/windhuk/artikel.9974.php
  49. https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
  50. https://www.berlin.de/rbmskzl/aktuelles/pressemitteilungen/2023/pressemitteilung.1366074.php
  51. http://mail.camara.rj.gov.br/APL/Legislativos/scpro2124.nsf/ab87ae0e15e7dddd0325863200569395/c3a50341a4e4208303258972005136ca?OpenDocument
  52. http://www.metro.tokyo.jp/ENGLISH/PROFILE/IMG/2012_en_56-76.pdf
  53. https://www.berlin.de/rbmskzl/aktuelles/pressemitteilungen/2025/pressemitteilung.1556002.php
Сталіцы краін-членаўААН
Сталіцы іншых тэрыторый
Сталіцы непрызнаных
і часткова прызнаных дзяржаў
Фота, відэа і аўдыё
Тэматычныя сайты
Giant Bomb ·DMOZ (англ.) ·DMOZ (ням.) ·DMOZ (ісп.) ·DMOZ  ·DMOZ (фр.) ·DMOZ (італ.) ·DMOZ (польск.) ·DMOZ (шведск.) ·DMOZ (руск.) ·DMOZ 
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Берлін&oldid=5047779"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp