«Класічная»тэхналогія вытворчасціаўтамабільнага бензіну на сучасныхНПЗ прадугледжвае яго кампаўндаванне (змешванне) з некалькіх складнікаў, галоўнымі з якіх з'яўляюцца:
Найпростая схема атрымання аўтамабільнага бензіну ўлучае адбор лёгкіх фракцый падчас грубай перагонкі нафты саматужным спосабам (у т.зв. «самаварах») з наступным падвышэннем актанавага ліку даданнем вялікай колькасці прысадак («бадзяжніцтва»).
Пад канец 19 стагоддзя, бензін не знаходзіў лепшага ўжывання, чым антысептычны сродак (бензін прадаваўся ў аптэках) і паліва для прымусаў. Часцяком з нафты адганялі толькігазу, а ўсё астатняе, бензін улучна, або спальвалі, або проста выкідвалі. Аднак са з'яўленнемРУЗ, што працаваў пацыклу Ота, бензін стаў адным з галоўных прадуктаў нафтаперапрацоўкі.
Маторныя бензіны падзяляюцца на аўтамабільныя (А) і авіяцыйныя (Б). Авіяцыйныя бензіны адрозніваюцца тым, што ўлучаюць больш лёгкіх фракцый і маюць больш высокіактанавы лік. Адрозніваюць таксама летнія і зімовыя гатункі аўтамабільных бензінаў. У зімовых гатунках больш лёгкакіпячых фракцый, што паляпшае халодны пуск рухавіка. У падмурак класіфікацыі бензінаў пакладзены так званыактанавы лік. Бензіны з вялікім лікам валодаюць больш высокай устойлівасцю дадэтанацыі і дазваляюць выкарыстоўваць рухавікі з больш высокайступенню сціску.thumbПрамагонны бензін, атрыманы шляхамперагонкінафты, не валодае дэтанацыйнай устойлівасцю, неабходнай для працы сучаснага рухавіка. Бензін маркі А-72 і ніжэй выкарыстоўваўся толькі ў маторах, распрацаваных да 1950 года.
Асноўныя кампаненты высокаактанавых бензінаў атрымліваюцькаталітычным крэкінгам ірыформінгам. Дадаткова выкарыстоўваюцца розныя прысадкі іантыдэтанатары. Іх выкарыстанне абмежавана стандартамі, абмежавана ўтрыманне свінцу (таксічнытэтраэтылсвінец), марганцу іжалеза (нагараўтваральныя трыкарбанілмарганец іферацэн), смалаўтваральнага монаметыланіліну (да 1,3 %). Гэтак жа магчыма ўжыванне дадаткаў, што падвышаюць актанавы лік сумесі. Такімі дадаткамі з'яўляюцца кіслародзмяшчальныя злучэнні (спірты іэфіры). Так напрыклад:актанавы лікэтылавага спірту каля 120 пунктаў, аМТБЭ каля 130 пунктаў. Аднак іх утрыманне абмежавана з-за нізкайцеплатворнай здольнасці ітэмпературы кіпення да 15 %. Часта для падвышэнняактанавага ліку выкарыстоўваюць пабочны прадукт нафтахімііталуол з АЛ роўным 115 пунктаў.
У Беларусі ўжываюцца наступныя маркі аўтамабільных бензінаў:
Нармаль-80 (А-76)
АІ-92 («рэгуляр»)
АІ-93 («рэгуляр»)
АІ-95 («прэміум»)
АІ-98 («супер»)
На беларускім рынку сустракаюцца розныя па якасцях бензіны, напрыклад наНафтане па тэхнічных умовах выпускаюцца бензіны марак Нармаль-80 2-га класа, А-92 неэтыляваны, АІ-95 неэтыляваны з палепшанымі экалагічнымі паказчыкамі. А наМозырскім нафтаперапрацоўчым заводзе вырабляюць бензіны марак Нармаль-80 класы 1-5, А-92 (АІ-92), А-95 (АІ-95).
УЗША шырокае ўжыванне атрымалі сумесі бензінаў з этанолам да 20 % (марка Е20) (гл.біяэтанол). А ўБразіліі 20 % утрыманне этанолу з'яўляецца агульнапрынятым і даволі распаўсюджаныя сумесі з чыстым спіртам, якія ўжываюцца на аўтамабілях з адаптаванымі рухавікамі.
Пазначэнне бензінаў:«А» — аўтамабільны бензін;«Б» — авіяцыйны бензін;«76» — лікавы індэкс — актанавы лік;«І» — метад вызначэння актанавага ліку (даследчы). Калі літара І адсутнічае — маторны метад.
Знайшлі ўжыванне вузкія лёгкакіпячыя прадукты каталітычнага рыформінгу (БР-2) ці прамой перагонкі маласярністых нафтаў (БР-1) (ДАСТ 443-76) у якасці растваральніка для падрыхтоўкі гумовыхклеяў пры вытворчасці друкарскіхфарбаў,масцік; для абястлушчвання электраабсталявання, тканін, скуры, паверхні металаў перад нанясеннем металічных пакрыццяў; для прамыванняпадшыпнікаў,арматуры перад кансервацыяй, у вытворчасціштучных мяхоў; для вырабу хуткасохлых алейных фарбаў і электраізаляцыйныхлакаў; для выманняканіфолі здраўніны, падрыхтоўкі спірта-бензінавай сумесі для прамывання друкаваных плат у электратэхнічнай вытворчасці.
Экстракцыйныя бензіны (тэмпература кіпення 70—95 °C) прамой перагонкі маласярністых нафтаў ужываюцца для экстракцыіалеяў, вымання тлушча зкостак,нікатыну з махоркавага ліста, як растваральнік у гумовай і лакафарбавай прамысловасці.
Маласярністы дэараматызаваны экстракцыйны бензін (тэмпература кіпення 70—85 °C) ужываецца для выпрацоўкі маслаў у раёнах з гарачым кліматам (высокай выпаральнасцю).
Атрыманы з рафінату каталітычнага рыформінгу (тэмпература кіпення 105—125 °C), растваральнікБЛХ утрымоўвае галоўным чынам парафінавыя вуглевадароды лінейнай і ізамернай будовы, вырабляецца адмыслова длялесахімічнай прамысловасці, і ўжываецца для выманняканіфолі з драўнянай дранкі, часам пры падрыхтоўцы гумовых клеяў і лакавых рэцэптур друкарскіх фарбаў.
Вузкую фракцыю прамой перагонкі (тэмпература кіпення 110—185 °C) (азакерытавы растваральнік) ужываюць для экстракцыіазакерыту з руд.
Шырокае ўжыванне атрымаўНефрас З 50/170 (ДАСТ 8505-80) (шырокая фракцыя прамой перагонкі маласярністых нафтаў ці рафінату каталітычнага рыформінгу), у якасці растваральніка пры вытворчасці штучных скур, для хімічнай чысткі тканін, прамыванні дэталяў перад рамонтам, для змывання з дэталяў супрацькаразійных пакрыццяў і інш.
Ксілольны рафінат каталітычнага рыформінгу і талуолу з утрыманнем араматыкі да 30 % —Нефрас САР ужываецца пры вытворчасці маналітных кандэнсатараў.
Асабліва распаўсюджаны бензін-растваральнік для лакафарбавай прамысловасці —Уайт-спірыт.
Нефрас З 150/200 вузкай фракцыі прамой перагонкі сярністых нафтаў, блізкі па ўласцівасцях і ўжываецца таксама як і Уайт-спірыт, аднак утрымоўвае больш серы і мае больш рэзкі пах.
У народзе лёгкакіпячыя бензіны растваральнікі побытавага ўжывання часта завуць«Галёш», акрамя таго на расійскім рынку сустракаецца прадуктНефрас С2 80/120 падобны па складу наБР1 і таварным найменнем«Галёш».
Аб'ём вытворчасці аўтамабільнага бензіну ў 2008 годзе на прадпрыемствах галіны павялічыўся ў параўнанні з 2007 годам на 4,8 % і дасягнуў 3,33 млн.т.[1]
Запасы гатовага аўтамабільнага бензіну на прадпрыемствах на 1 студзеня 2009 года склалі 10,5 % да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці,дызельнага паліва — 1,1 %, топачнагамазуту — 3,2 %, маслаў — 92,1 %.
У 2008 годзе Беларусь экспартавала 15.2 млн.т. нафтапрадуктаў.[2]. Пры гэтым амаль увесьэкспарт нафтапрадуктаў адбываецца праз сістэму электроннага гандлю канцэрна «Белнафтахім». Галоўнай прадукцыяй у агульным аб'ёме рэалізацыі праз гэту гандлёвую пляцоўку з'яўляюцца нафтапрадукты (41 % складае дызпаліва, 23 % — мазут, 17 % — бензін, 19 % размяркоўваюцца паміж рэшткавымі прадуктамі нафтаперапрацоўкі). 96 % прадукцыі «Нафтана» сыходзіць на прыбалтыйскія порты. Прадукцыя Мазырскага НПЗ галоўным чынам таксама ідзе наПрыбалтыку, але гэта 81 %. 19 % застаецца на ўнутраных рынках найблізкіх краін — Украіны, дзяржаў Усходняй Еўропы[3].