Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Бат (Англія)

51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Бат.
Горад
Бат
Bath
51°22′51″ пн. ш. 2°21′37″ з. д.HGЯO
Краіна Вялікабрытанія
РэгіёнПаўднёва-Заходняя Англія
Цырыманіяльнае графстваСомерсет
Унітарная адміністрацыйная адзінкаБат і Паўночна-Усходні Сомерсет
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны43
Ранейшыя назвылац.:Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia
Горад з1590
Вышыня цэнтра132 м
Водныя аб’ектыЭйван[d]
Часавы поясUTC+0,летамUTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва83,992 тыс. чалавек (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код01225
Паштовы індэксBA1 і BA2
mayorofbath.co.uk
Паказаць/схаваць карты
Бат (Вялікабрытанія)
Бат
Бат

Бат (англ.:Bath,[ˈbɑːθ],лац.:Aquae Sulis, Aquae Calidae, Bathonia) — горад уцырыманіяльным графстве Сомерсет на паўднёвым захадзе Англіі, які знаходзіцца за 156 км на захад адЛондана і за 21 км на паўднёвы ўсход адБрыстала. Насельніцтва горада — 83,992 чалавек[1]. Статус горада быў нададзены Бату каралевайЛізаветай I у 1590 годзе[2] і стаў адміністрацыйна самастойнай адзінкай у 1889 годзе, што дало яму адміністрацыйную незалежнасць ад графства Сомерсет. Калі ў 1974 годзе было ўтворана графстваЭйван, горад Бат увайшоў у яго склад. З 1996 года, калі графства Эйван было ліквідавана, Бат дагэтуль з'яўляецца галоўным цэнтрамунітарнай адміністрацыйнай адзінкіБат і Паўночна-Усходні Сомерсет.

Упершыню Бат быў заснаванырымлянамі ў43 г. да н.э. як спа-курорт з лацінскім імем Aquae Sulis («воды Сулі́са»). Згодна з вуснай традыцыяй лічыцца, што Бат быў вядомы і раней[3]. Рымляне пабудавалі рымскія лазні і палац на памежных гарадскіх халмах у даліне ракіЭйван каля тэрмальных мінеральных крыніц, якія з'яўляецца адзінымі натуральна ўзнікаючымі тэрмальнымі крыніцамі ў Вялікабрытаніі[4]. Англійскі карольЭдгар быў каранаваны ў бацкім абацтве ў 973 годзе[5]. Нашмат пазней, уГеаргіянскую эпоху, горад стаў папулярным спа-курортам, што прывяло да яго буйнога пашырэння. Шматлікія ўзорыгеаргіянскай архітэктуры, пабудаванай адмысловым збацкага каменя захаваліся і пагэтуль.

Бат быў унесены ў спісСусветнай спадчыны ў 1987 годзе. Горад мае шэраг тэатраў, музеяў і іншых культурных і спартыўных будынкаў, якія паспрыялі станаўленню гэтага горада, як асноўнага турыстычнага цэнтра, які мае больш за мільён сталых наведвальнікаў і 3.8 мільёна дзённых турыстаў штогод[6]. Горад таксама мае два ўніверсітэты і некалькі школ і каледжаў. У Баце буйны сектар сферы паслуг, развіваюцца інфармацыйныя і камунікацыйныя тэхналогіі, разам з сектарам інтэлектуальнай эканомікі, якія забяспечваюць працаўладкаванасць насельніцтва Бата і прымежнай тэрыторыі.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]
ГодКолькасць
200183 286
201188 180[7]
202194 092

Гарады-пабрацімы

[правіць |правіць зыходнік]

Славутасці

[правіць |правіць зыходнік]

Са славутасцей горада вылучаюцца: Кінгстан-сквер і Квінс-сквер («плошча каралевы»); упадабанымі месцамі для шпацыраў служаць — Вікторыя-парк і Сідней-гардэн. Кафедральная або царкваабацтва, пабудаваная ў14951582 гадах угатычным стылі, з высокай (у 52 м) вежай, належыць да самых маштабных пабудоў сярэдневяковай Англіі. З іншых грамадскіх будынкаў выдатныяратуша (Guildhall), пабудаваная ў1780 годзе, з прасторнымі заламі і выдатным пры ёй музеем рымскіх старажытнасцей, шырокі будынак рынка, будынак клуба, 2тэатра, два грандыёзных манежа і сем гарадскіх бальніц.


СярэднявечнаеБацкае абацтваПалтні-Брыдж (1773, арх.Роберт Адам)Раскапаныя археолагамі рымскія тэрмы

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Bath and North East Somerset District Council : Population StatisticsАрхівавана 23 красавіка 2008.(англ.)
  2. "Civic Insignia".Архівавана 15 чэрвеня 2011. City of Bath.(англ.)
  3. (2005)History of Bath's Spa Bath Tourism Plus(англ.)
  4. "City of Bath World Heritage Site Management Plan"Архівавана 14 чэрвеня 2007.. Bath and North East Somerset.(англ.)
  5. "Edgar the Peaceful". English Monarchs — Kings and Queens of England.(англ.)
  6. "Bath in Focus". Business Matters.(англ.)
  7. http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
  8. абhttps://mayorofbath.co.uk/twinning-associations/
  9. http://www.bath-braunschweigtwinningassociation.co.uk/

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Англія
Паўночная Ірландыя
Уэльс
Шатландыя
Брытанскія
заморскія
тэрыторыі
Муніцыпальныя ўтварэнніВялікабрытаніі са статусам «сіці»
Англія
Шатландыя
Уэльс
Паўночная Ірландыя
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
GND4086889-8 ·LCCNn80006275 ·NDL00628974 ·NKCge261475 ·NLA35852310 ·SUDOC02744385X ·VIAF137153818
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Бат_(Англія)&oldid=5049161"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp