Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Балівія

16°42′43″ пд. ш. 64°39′58″ з. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Балівія
ісп.:Estado Plurinacional de Bolivia[1][2]
фр.:État plurinational de Bolivie[3][4]
англ.:Plurinational State of Bolivia[5]
славацк.:Bolívijský mnohonárodný štát[6]
СцягГерб
СцягГерб
Дэвіз:«¡La unión es la fuerza!
(ісп.:Адзінства дае сілу!
Гімн:«Bolivianos, el hado propicio»
Дата незалежнасці6 жніўня1825 (ад Іспаніі)
Афіцыйныя мовыіспанская, аймара, кечуанскія мовы і гуарані, мова
Сталіца
Найбуйнейшыя гарадыСанта-Крус-дэ-ла-Сіера,Эль-Альтаэ,Ла-Пас
Форма кіраванняПрэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Луіс Арсэ
Дэвід Чокеуанка
Тэрыторыя
 • Агулам1 098 581 км² (27-я ў свеце)
 • % воднай паверхні1,29
Насельніцтва Балівіі
 • Ацэнка12 311 974[7] чал.
 • Шчыльнасць9,9 чал./км²
ІРЧП(2011) 0,663[8] (сярэдні;108-е месца)
ВалютаБалівіяна[d]
Інтэрнэт-дамен.bo
Код ISOBO
Код МАКBOL
Тэлефонны код+591
Часавыя паясыUTC-4, America/La_Paz[d][9] і America/Cochabamba[d]
Аўтамабільны рухсправа[d][10]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Uyuni

Балі́вія (ісп.:Bolivia,кечуа:Buliwya,аймара:Wuliwya,гуар.:Volívia),Шматнацыяна́льная Дзяржа́ва Балі́вія (ісп.:Estado Plurinacional de Bolivia[esˈtaðo pluɾinasjoˈnal de βoˈliβja],кечуа:Buliwya Achka nasyunkunap Mama llaqta,аймара:Wuliwya Suyu,гуар.:Tetã Volívia) — дзяржава ў цэнтральнай частцыПаўднёвай Амерыкі. Названа ў гонарСімона Балівара. Унутрыкантынентальная дзяржава, мяжуе зБразіліяй на поўначы і ўсходзе,Парагваем іАргенцінай на поўдні, зЧылі іПеру на захадзе.

Адміністрацыйны падзел

[правіць |правіць зыходнік]
Правінцыі Балівіі.

Балівія падзяляецца на дзевяць дэпартаментаў (departamentos).

Ла-Пас (La Paz)Патосі (Potosi)Качабамба (Cochabamba)Санта-Крус (Santa Cruz)Чукісака (Chuquisaca)Арура (Oruro)Тарыха (Tarija)Бені (Beni)Панда (Pando)

Кожны дэпартамент падзяляецца на правінцыі (provincias), далей на кантоны (cantones) і муніцыпалітэты (municipalidades).

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]

Балівія — рэспубліка. Дзейнічае Канстытуцыя 1967 са змяненнямі і дапаўненнямі 1994. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў, узначальвае ўрад, адказвае за знешнюю палітыку і абарону краіны.

Заканадаўчая ўлада належыць двухпалатнаму Нацыянальнаму кангрэсу (Congreso Nacional), які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на пяць гадоў. Палата дэпутатаў (Cámara de Diputados) налічвае 130 членаў (70 — па аднамандатных акругах, 60 — па прапарцыянальным прадстаўніцтве), Палата сенатараў (Cámara de Senadores) — 27 (па тры ад дэпартамента).

Згодна Закону аб адміністрацыйнай дэцэнтралізацыі 1995, дэпартаменты атрымалі больш аўтаноміі. Рух за перадачу большай улады рэгіёнам узначальваў дэпартамент Санта-Крус. Балівійскія гарады кіруюцца мэрамі і саветамі, якія выбіраюцца насельніцтвам адміністрацыйнай адзінкі непасрэдна.

Прырода

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Прырода Балівіі

Балівія займае ўсходнюю частку Цэнтральных Андаў на захадзе і вялікія алювіяльныя раўніны на ўсходзе. Паміж хрыбтамі Андаў — пласкагор’е Пуна, якое абмяжоўваюць Заходняя Кардыльера на захадзе, Кардыльера-Рэаль і Цэнтральная Кардыльера на ўсходзе. Клімат Пуны і Заходняй Кардыльеры высакагорны, паўпустынны (менш засушлівы пры змяшчэнні на ўсход). Клімат усходніх раўнін — субэкватарыяльны, трапічныя лясы, саванны. Высокагорнае возераЦіцікака на мяжы з Перу. На захадзе, у дэпартаменце Патасі, — буйнейшыя ў свеце саланчакі Кайпаса іУюні. У паўднёва-заходняй частцы знаходзіццапустыня Сальвадора Далі. Жывёльны свет найбольш багаты ў трапічных лясах на поўначы.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Гісторыя Балівіі

У старажытнасці тэрыторыю Балівіі насялялі індзейскія плямёны. У 14 стагоддзі іх заваявалі інкі, у15321538 — іспанцы, якія далі краіне назву Верхняе Перу і далучылі ў1542 да віцэ-каралеўства Перу, з1776 — віцэ-каралеўства Рыо-дэ-ла-Плата.

З1545 — звышдаходная здабычасерабра з выкарыстаннем рабскай працы індзейцаў. Самае вялікае паўстанне супраць жорсткай эксплуатацыі — у178081 пад кіраўніцтвамТупак-Амару II.

Незалежнасць абвешчана ў1809, пасля чаго спатрэбілася яшчэ шаснаццаць год барацьбы за ўсталяванне рэспублікі. У ходзе вайны 1810—1826 краіна вызвалена ад каланіяльнага прыгнёту войскаміСімона Балівара, у гонар якога атрымала назву. Паўторна абвешчана незалежнай у1825. У18361839 — у складзе канфедэрацыі Перу і Балівіі.

Балівія страціла выхад да Ціхага акіяна і амаль 2/3 першапачатковай тэрыторыі (багатайволавам,салетрай,нафтай) ў выніку войнаў зЧылі (1879-83) і Парагваем (1932-35). На сённяшні дзень можа дасягаць Атлантычнага акіяна па рацэПарагвай.

У1952 адбылася буржуазная рэвалюцыя, праведзена аграрная рэформа і нацыяналізаваны алавяныя руднікі.

У1964 адбыўся ваенны пераварот, у краіне разгарнуўся партызанскі рух (лідарЭрнэста Гевара), які быў разгромлены ў1967 з дапамогайЗША. Усю далейшую гісторыю характарызуе палітычная нестабільнасць, барацьба розных ваенна-эканамічных групіровак. У 1980-я пачынаецца пераход краіны ад ваеннага да грамадзянскага праўлення.

У2003 пачынаецца народнае паўстанне пад лозунгамі адстаўкі прэзідэнта і ўрада, нацыяналізацыі газавай і нафтавай прамысловасці.

18 снежня2005 на выбарах прэзідэнта Балівіі ўпэўнена (54 % галасоў, адрыў ад канкурэнта — 15 %) перамог сацыяліст, выхадзец з карэннага насельніцтва краіныЭво Маралес (прыведзены да прысягі22 студзеня2006, перад гэтым прайшоў індзейскі (аймара) інаўгурацыйны рытуал). У маі 2006 нацыяналізаваў газавую вытворчасць бразільскайPetrobras у Балівіі. Адбылася дыскусія з адміністрацыяй ЗША па пытанні вырошчвання балівійцамі кокі — традыцыйнай сельскагаспадарчай культуры.

Балівія — членААН,Арганізацыі амерыканскіх дзяржаў,Лацінаамерыканскай асацыяцыі інтэграцыі,Паўднёваамерыканскай супольнасці нацый,Руху недалучэння, асацыіраваны членМеркасур.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Эканоміка Балівіі

Аснова гаспадаркі — гарнарудная прамысловасць экспартнага кірунку (каляровыя металы, прыродны газ). Апрацоўчая прамысловасць развіта слаба і складаецца з тэкстыльнай, харчасмакавай, метала- і нафтаперапрацоўчай галін. Асноўныя прамысловыя цэнтры — Ла-Пас, Санта-Крус, Сукрэ,Качабамба.

Сельская гаспадарка не забяспечвае патрэб краіны, хоць у ёй занята палавіна працаздольнага насельніцтва.

Галоўныя гандлёвыя партнёры —ЗША іАргенціна.

Адна з найбяднейшых краін Паўднёвай Амерыкі.

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Каля 60 % — індзейцы, пераважна кечуа (30 %) і аймара (25 %) (у горнай частцы краіны). Каля 1/3 — іспанамоўныяметысы ікрэолы (жывуць пераважна ў гарадах). Белыя — ў асноўным нашчадкі іспанцаў (мясцовая арыстакратыя), другая вялікая іх група — немцы (сярод якіх — заснавальнікі нацыянальнай авіякампаніі Lloyd Aereo Boliviano). Афра-балівійцаў — менш за 0,5 % (нашчадкі беглых рабоў з Бразіліі). Паводле веравызнання 95 % католікі. Да 90 % насельніцтва сканцэнтравана ў Пуне. У гарадах — крыху больш за 50 % насельніцтва. Буйнейшыя гарады —Ла-Пас,Санта-Крус,Качабамба.

Навука і асвета

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Навука і асвета Балівіі

Культура

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Культура Балівіі

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Літаратура Балівіі

Першыя балівійскія літаратурныя творы з'явіліся ў канцы XIX стагоддзя, а ў пачатку ХХ стагоддзя вылучаліся такія аўтары, якНатаніэль Агірэ,Рыкарда Хаймес Фрэйрэ,Альсідэс Аргедас,Франц Тамая,Грыгорыя Рэйналдс,Хаймэ Мендоса іАрманда Чыверчэс.

Адносіны з Рэспублікай Беларусь

[правіць |правіць зыходнік]

Дыпламатычныя адносіны ўстаноўлены 11 красавіка 1994. Дагаворна-прававая база дзвюх краін толькі пачынае фарміравацца. Ажыўленне двухбаковых адносін пачалося з прыходам да ўладыЭва Маралеса.

У Беларусі акрэдытаваны па сумяшчальніцтву пасол Балівіі.

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Заўвагі

[правіць |правіць зыходнік]

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. https://www.oas.org/juridico/mla/sp/bol/sp_bol-int-text-const.html
  2. Арганізацыя амерыканскіх дзяржаў — 1948.
  3. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/01/CNT-PVM-r%C3%A9sum%C3%A9_2020-01-27.pdf
  4. http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
  5. Official Names of the United Nations MembershipUN, 2016. — 5 p.
  6. https://www.skgeodesy.sk/sk/ugkk/geodezia-kartografia/standardizacia-geografickeho-nazvoslovia/nazvy-statov/
  7. 2024 est.
  8. Human Development Report 2011(нявызн.). United Nations Development Programme (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 студзеня 2013. Праверана August 21, 2012.
  9. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/southamerica
  10. http://chartsbin.com/view/edr

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
Балівія паводле тэм
Краіны-ўдзельнікі
Пастаянныя назіральнікі
Афіцыйныя мовы
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
BIBSYS1460961539528 ·BNEXX450652 ·BNF11985262t ·CiNiiDA15558867 ·GND4007607-6 ·ICCUPUVV202249 ·ISNI0000000121836059 ·LCCNn79066590 ·NCL003533958 ·NDL00560869 ·NKCge128785 ·PTBNP357659 ·LIBRIS141397 ·SUDOC027377067 ·VIAF130756130140465642
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Балівія&oldid=5038043"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp