Сістэма кіравання базамі даных (СКБД) — гэта спецыяльнаяпраграма або набор праграм для аперацый над базамі даных, у тым ліку для запытаў, аналізу і змянення даных. Класіфікацыя сістэм кіравання базамі даных звычайна заснавана на мадэлях, паводле якіх будуюцца базы даных. Так, з пачатку 1980-х гадоў дамінавалі рэляцыйныя базы даных, у якіх даныя арганізаваны як связаныя табліцы і выкарыстоўваеццамова запытаўSQL. У 2000-я гады сталі папулярнымі нерэляцыйныя (NoSQL) базы даных з уласнымі падыходамі да арганізацыі і запыту даных, напрыклад,графавыя базы даных або базы даных «ключ — значэнне».
Фармальна тэрмін «база даных» адносіцца да набору даных, да якіх можна атрымаць доступ з дапамогай «сістэмы кіравання базамі даных», што ўяўляе сабой камп’ютарную праграму ці набор праграм. З-за цеснай сувязі паміж імі тэрмін «база даных» часта выкарыстоўваецца выпадкова для абазначэння як базы даных, так і сістэмы кіравання базамі даных.
Па-за межаміінфармацыйных тэхналогій тэрмін «база даных» часта выкарыстоўваецца для абазначэння любога збору даных, не абавязкова ў вылічальных сістэмах. Так, з юрыдычнага пункту гледжання, база даных — сукупнасць даных ці іншай інфармацыі, выражаная ўлюбой аб’ектыўнай форме, якая прадстаўляе з сябе па падборы або размяшчэнні гэтых даных або іншай інфармацыі вынік творчай працы.[2]
Рэляцыйная мадэль баз даных была прапанавана ў1970 годзеЭдгарам Кодам, у той час супрацоўнікамIBM. Аснова мадэлі — табліца ці двухмерны масіў, які складаецца з слупкоў і радкоў. Асноўныя прынцыпы рэляцыйнай сістэмы:
усе даныя карыстальніку падаюцца ў выглядзе табліц;
карыстальніку даюцца аператары, якія даюць магчымасць ствараць новыя табліцы з ужо існуючых.
На дадзены момант рэляцыйная мадэль з’яўляецца самай распаўсюджанай у свеце. Прыкладамі сістэм кіравання базамі даных, заснаваных на рэляцыйнай мадэлі, з’яўляюццаIBM DB2,MySQL,PostgreSQL.
Аб’ектна-рэляцыйная мадэль баз даных пашырае рэляцыйную мадэль магчымасцямі, звязанымі заб’ектна-арыентаваным праграмаваннем: аб’екты, класы і наследаванне непасрэдна падтрымліваюцца ў схемах баз даных і ў мове запытаў.
Базы даных NoSQL маюць механізмы для захоўвання і пошуку даных, адрозныя ад табліц, якія выкарыстоўваюцца ў рэляцыйных базах даных. Такія базы даных існуюць з канца 1960-х гадоў, але назва «NoSQL» была прыдумана толькі ў пачатку 21-га стагоддзя. Базы даных NoSQL выкарыстоўваюцца ў апрацоўцывялікіх даных (big data) і вэб-праграмах у рэжыме рэальнага часу.Структуры даных, якія выкарыстоўваюцца базамі даных NoSQL (напрыклад, пара ключ-значэнне, граф або дакумент), дазваляюць зрабіць некаторыя аперацыі больш хуткімі ў NoSQL. Большасць баз даных NoSQL не маюць сапраўдных транзакцый ACID.Сярод прыкладаў баз даных NoSQL —MongoDB, Memcached, Redis, Amazon DynamoDB, Elasticsearch, Cassandra, Google Cloud Datastore.
NewSQL — гэта клас сучасных рэляцыйных баз даных, мэта якога — забяспечыць такую ж маштабаваную прадукцыйнасць сістэм NoSQL для апрацоўкі анлайн-транзакцый, пры гэтым выкарыстоўваючы SQL і захоўваючы гарантыі ACID. Прыклады: CockroachDB, Couchbase, Google Spanner.
↑У навейшых энцыклапедычных выданнях — «база даных». У ранейшых энцыклапедычных выданнях і Дзяржстандарце СТБ таксама сустракалася «база дадзеных». Таксама «база звестак» у слоўніку Савіцкага М. І. Тлумачальны слоўнік па інфарматыцы. Мінск, Энцыклапедыкс, 2009
↑Закон «Аб Аўтарскім праве і сумежных правах» ад 2011 года