Баганда (Baganda) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 8848700 (2022 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Уганда |
Мова | луганда |
Рэлігія | анімізм,культ продкаў,іслам,хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | сукума,рундзі,баньяруанда,кіга,нколе |
Бага́нда,га́нда (саманазваBaganda) —усходнеафрыканскі народ, асноўнае насельніцтваУганды. Адносна невялікія абшчыны баганда таксама існуюць уТанзаніі,Кеніі іВялікабрытаніі. Агульная колькасць (2022 г.) — 8 848 700 чал.[1]
Каля1000 —1100 гг. н. э. плямёныбанту мігрыравалі ваУсходнюю Афрыку[2], у тым ліку ў рэгіёнВялікіх азёр, дзе з іх з'яўленнем узнікліземляробства і апрацоўкажалеза[3]. У раёне паўночна-заходняга берага возераВікторыя склалася 6 буйных сваяцкіх аб'яднанняўбанансангвава — Фумбэ, Лугавэ, Нгеэ, Нёні, Н'янг і Нджаза. У канцыXIII ст. іх землі былі заваяваны правадыром Ката Кінту з астравоўСэсэ. Ён прывёў з сабою яшчэ 13 аб'яднанняў і стварыў дзяржавуБуганда[4]. Менавіта ў яе межах склаўсяэтнас баганда з агульнай для ўсіх матэрыяльнайкультурай і мовайлуганда.
Галоўным заняткам баганда здаўна з'яўляеццаземляробства. Вырошчваюцьбананы,клубневыя культуры,проса. З пачаткуXX ст. шырока распаўсюджаныбавоўнік,кава,ананасы, розныя відыгародніны. Для сучаснайсельскай гаспадаркі характэрна спалучэнне традыцыйных харчовых і камерцыйных культур. З прадуктаў земляробства вырабляюцьфарбавальнікі, тэхнічныалей, цыноўкі, упрыгожванні, вяроўкі, заменнікітытуню і інш.[5] На зямлі працуюць як мужчыны, так і жанчыны. Мужчыны таксама займаюццарыбалоўствам,будаўніцтвам, вырабам хатніхтканін. Рыба — важная крыніца жывёльныхбялкоў, паколькіжывёлагадоўля мае дадатковы і вельмі абмежаваны характар. Нягледзячы на знешни дабрабыт сельскіх жыхароў, у мінулым сярод іх была пашыранахваробаквашыяркор, выкліканая бялкова-энергетычным недаяданнем[6]. Ад яе асабліва пакутвалі ў раёнах, дзе для ежы вырошчалі пераважна клубневыя і бананы.
Да кантактаў зеўрапейцамі ісуахілі ў другой паловеXIX ст.гандаль быў абмежаваны абменам, у тым лікурытуальным. Дзякуючы абмену баганда атрымоўвалісоль іжалеза з раёна возераАльберт,мяса — ад суседніх народаў-жывёлагадоўцаў. Нястача неабходных рэчаў вырашалася дзякуючы трафеям падчасвайны. Мясцовыя традыцыйныярамёствы: выраб тканін,лодак, упрыгожванняў, пляценне,ганчарства, будаўніцтва і г. д. Частка рамеснікаў абслугоўвала патрэбы правадыроў і манархаўБуганды[7].Імпарт прамысловых тавараў зрабіў іх дзейнасць непатрэбнай. Аднак некаторыя рамёствы захоўваюцца да нашых дзён. Сярод іх — выраб каляровых лёгкіх тканін накшталттапы з карыфікусаў[8][9]. Шырока распаўсюджана вытворчасцьпіва.
Жаночая народнаявопратка —бусууці. Гэта доўгаясукенка з яркай тканіны з квадратным выразам і кароткімі аб'ёмнымі рукавамі, якая апяразваецца ніжэй стану і зашпіляецца нагузікі на левым боку дэкальтэ[10]. Мужчынская народная вопраткаканзу ўяўляе сабою доўгібаваўняны халат.
Асноўны від паселішча —вёска. Вёскі баганда будуюцца на схілах пагоркаў, маюць раскіданую планіроўку. Яны звычайна складаюцца з 30 — 80 гаспадаракмака.Мака ўключае некалькі жылых і гаспадарчых пабудоў, акружаных апрацаванымі землямі. Цэнтральнае месца займаемака правадыра, калі той мае рэзідэнцыю ў вёсцы. У XIX ст. манархіБуганды ў якасцісталіцы засноўвалі вялікія паселішчыкібуга, якія іншаземныя вандроўнікі называлігарадамі. Апошняякібуга знаходзілася ўМенга[11]. Яна ўяўляла сабою рэзідэнцыю манарха ў выглядзе пашыранаймака. Астатнія кварталы-гаспадаркі будавалі правадыры. Круглявыя хаціны ўзводзіліся наслупах, аплеценых галінамі.Сцены фарміравалі з цыновак ігліны.Дах крылісаломай. У вёсках хаціны былі аднапакаёвымі. Укібуга ўнутраную прастору вялікіх хацін падзялялі з дапамогай адрэзкаў тканін.
Са старажытных часоў баганда падзяляюцца на пашыраныя сваяцкія аб'яднанні. Чальцы кожнага з іх могуць прасачыць сваюгенеалогію да агульнага продка па мужчынскай лініі. Першасна іх было толькі 6, але да1900 г. колькасць аб'яднанняў дасягнула 52 і да1996 г. скарацілася да 46. Блізкія сваякі манарха стваралі асобнае аб'яднанне Алулангіра[12]. Аб'яднанні расселены дысперсна, хаця іх правадыры жывуць у сталых рэзідэнцыях. У мінулым яны выбіраліся радай старэйшын і потым зацвярджалісяманархамБуганды. У аб'ядннях маеюцца асноўны і дадатковытатэмы. Выключэнне складае Алулангіра, у якога няма татэмаў[13]. Лічыцца, што лёс пэўнага чалавека цалкам залежыць ад поспеху яго аб'яднання, уплывае на выбар ягоімя і потым нашлюб, паколькі жаніцьба з прадстаўнікамі аб'яднанняў бацькі і маці забаронена. Калі асоба не можа ідэнтыфікаваць сваё аб'яднанне і становішча блізкіх сваякоў у ім, яна не разглядаецца паўнавартым баганда.
Сваяцкія аб'яднанні падзяляюцца на некалькі тыпаў меньшых па колькасці груп, ніжэйшай з якіх з'яўляецца нуклеарная сям'яэнджу[14]. Здаўна яе галоўнае прызначэнне бачылі ўэканамічным дабрабыце. Жонка лічылася памагатай свайго мужа («той, што лушчыцьбананы»). Да прыняццяхрысціянства была шырока распаўсюджанапалігінія. Шлюбу папярэднічалі доўгія перагаворы са сваякамі нявесты, што суправаджаліся абавязковымі падарункамі і выкупам. Выкуп вяртаўся да мужа ў выніку развода. Дзеці выхоўваюцца ў згодзе з кодэксам паводзінмпісу. Яго парушэнне вядзе да фізічнай кары.Ініцыяцыі не практыкуюцца, хаця вядомы сямейныяабрады пасля першайменструацыі. Сельскагаспадарчыя землі не з'яўляюцца маёмасцюэнджу, таму не перадаюцца па спадчыне. Большая частка рухомай маёмасці памерлага размяркоўваецца на карысць старэйшага сына. На яе могуць прэтэндаваць астатнія чальцы сваяцкага аб'яднання і правадыры.
Вусная народная творчасць прадстаўленазагадкамі,міфамі,легендамі іпрыказкамі. Папулярнасцю карыстаецца цыкл, прысвечаны першым людзям Кінту і Намбі. Баганда захоўваюцьгенеалагічныя апавяданні івусную гісторыю сваёй краіны.
Баганда славяццамузычнымі традыцыямі. Распаўсюджаныя народныямузычныя інструменты:барабаны,флейты,арфа,ксілафон,ламелафон. Характэрна гучанне паралельныхактаў, калі тоны, якія граюцца адным музыкантам, адпавядаюцьтэмбрам, якія грае другі музыкант. Акорды не выкарыстоўваюцца, таму важна сумяшчальнасць актаў. Кожная актава падзяляецца на 5 інтэрвалаў[15]. Кожная сваяцкая супольнасць мае свае рытуальныя і святочныятанцы, аднак танцымувагола,нанкаса ібакісімба вядомы ва ўсіх супольнасцях[16]. Яны ўключаюць з кругавыя рухі станам, рух на пальцах ног і рухі рукамі наперад ці ўгару.
Мовалуганда адносіцца да групы моўбанту[17], мае тонавы характар. Шырока ўжываецца ў сучаснайУгандзе, вывучаецца ў школах.Алфавіт на асновелацінкі.
Старажытныя вераванні баганда абапіраліся наанімізм ікульт продкаў. Баганда верылі ўбога-творцу Катонду. УБугандзе дзейнічалі 3храмы, прысвечаныя яму, аднак лічылася, што ён амаль не ўмешваецца ў жыццё простых людзей. Большую ролю адыгрывала шанаванне духаў падзвіжнікаўлубаале. Яны разглядаліся як абаронцы жывых. Ім прыносілі ахвяры, жрацылубаале прадказвали будучыню. Непасрэднае значэнне для звычайнага народа мелі незлічоныя ніжэйшыя духі продкаўмізіму,гор,лясоў і г. д.[18] На ўзроўні дзяржавы шанаваліся духіманархаў-кабака. У2001 г.магільнікабака ў Касубі трапілі ў спіссусветнай спадчыныЮНЕСКА.
З1844 г. баганда ўсталявалі кантакты зЗанзібарам, з1862 г. — зеўрапейцамі, пасл чаго сярод іх пачалі распаўсюджваццаіслам іхрысціянства. Улады Буганды з недаверам адносіліся да новыхрэлігій, паколькі меркавалі, што яны падарвуць усеўладдзе манархаў. У1885 г. кабака Мванга закатаваў некалькіх хрысціян. У1888 г. рэлігійныя супярэчнасці прывялі да грамадзянскай вайны, у якой перамогу атрымалі хрысціяне. У нашы дні большасць вернікаў — хрысціяне, каля 15% —мусульмане, захоўваецца вера ў духаў продкаў іпрыроды.