Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Беларуская сялянска-работніцкая грамада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі зБСРГ)

Беларуская сялянска-работніцкая грамада(БСРГ) — масавая легальная рэвалюцыйна-дэмакратычная нацыянальна-вызваленчая арганізацыя працоўных уЗаходняй Беларусі ў19251927 гг.

Сяляне ўцякаюць зППС,Вызвалення,Сялянскага Саюза і ўступаюць у БСРГ.Язэп Горыд.Маланка № 14, 1926
Праграма БСРГ, складзеная Браніславам Тарашкевічам, уключала патрабаванні дэмакратычнага сама кіравання, васьмі гадзіннага працоўнага дня, шырокіх грамадзянскіх правоў беларускай мовы, скасавання асадніцтва, канфіскацыі абшарніцкай зямлі і бясплатнай перадачы яе беззямельнаму і малазямельнаму сялянству.

Арганізавана ва ўмовах сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту з мэтай вызваленняЗаходняй Беларусі з-пад уладыПольшчы. Дзейнасць БСРГ узначальваў ЦК. Старшыня ЦКБ. А. Тарашкевіч, намеснік старшыніС. А. Рак-Міхайлоўскі, членП. П. Валошын іП. В. Мятла; кіраўнік Цэнтральнага сакратарыята БСРГМ. Т. Бурсевіч, намеснік сакратара В. Макоўскі, палітычны рэдактар газетЯ. С. Бабровіч. Праграма БСРГ (прынята12 мая1926 г.) змяшчала асноўныя дэмакратычныя і асобныя сацыялістычныя патрабаванні: самавызначэннеЗаходняй Беларусі і аб'яднанне ўсіх беларускіх зямель у рэспубліку сялян і рабочых (уз'яднанне зБССР); стварэнне сялянска-рабочага ўрада; устанаўленне дэмакратычных свабод; канфіскацыя памешчыцкіх і царкоўных зямель, пераход іх ва ўласнасць дзяржавы і падзел без выкупу паміж малазямельнымі сялянамі і парабкамі; скасаванне асадніцтва; устанаўленне 8-гадзіннага рабочага дня; увядзенне рабочага кантролю ў вытворчасці, развіццё спажывецкай, вытворчай і крэдытнай кааперацыі; нацыянальная роўнасць і навучанне на роднай мове; свабода сумлення і іншае. Галоўным сродкам сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення працоўных БсРГ лічыла адкрытую барацьбу народных мас з эксплуататарамі на аснове саюзу рабочага класа і працоўнага сялянства. БСРГ супрацоўнічала з рэвалюцыйна-дэмакратычнай партыяй польскіх сялян (Незалежная сялянская партыя), украінскай рэвалюцыйна-дэмакратычнай арганізацыяй «Сельроб».

Малітва памешчыка «Божа! Ратуй ад Грамады!».Язэп Горыд.Маланка
Інструкцыя аб тым, як тварыць арганізацыі БСРГ на месцах. 1926

Вялікую дапамогу ў стварэнні і дзейнасці БСРГ аказвалаКамуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ). Камуністы ўзначальвалі ці ўваходзілі ў склад кіраўніцтва многіх структур Грамады. З дапамогай Грамады КПЗБ накіроўвала рэвалюцыйны рух у краі, а праз іх пасольскі клуб у сейме мела легальную трыбуну[1].

Партыйны білет сябра Беларускай сялянска-работніцкай грамады

24 чэрвеня1925 г. дэпутаты польскага сейма Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Валошын і Мятла выйшлі з беларускай нацыянальнай фракцыі сейма і стварылі пасольскі клуб БСРГ. Карыстаючыся дэпутацкай недатыкальнасцю, яны разгарнулі актыўную дзейнасць па стварэнні масавай арганізацыі працоўных для барацьбы супраць сацыянальнага і нацыянальнага прыгнёту. У студзені1927 г. больш за 2000 гурткоў[2] БСРГ аб'ядноўвалі каля 120 000 членаў, якімі былі ў пераважнай большасці сяляне (беднякі і сераднякі), а таксама рабочыя і прадстаўнікі інтэлігенцыі[3]. Дзейнічала 18 павятовых камітэтаў БСРГ. ЦК БСРГ выдаваў газеты «Жыццё беларуса» (1925 г.), «Narodny zwon» «Беларуская ніва» (1925 г.), «Беларуская справа» (1926 г.), «Народная справа», «Наша справа», «Наш голас», «Наша воля», «Народны звон» (1930 г.), сатырычны часопіс «Маланка». Пад уплывам грамады актывізавалі работу прагрэсіўная культурна-асветніцкая арганізацыяТаварыства беларускай школы, беларускае выдавецкае, навуковае і дабрачыннае таварыствы,Беларускі студэнцкі саюз.

Згрызоты рэакцыйнага журналіста: «Грамадаўцы, дзякуй богу і Пілсудскаму — у астрозе. Каго ж цяпер лаяць?..»Язэп Горыд.Маланка

У выніку дзейнасціКПЗБ грамады ў1926 г. у Заходняй Беларусі пачаўся ўздым масавага рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху, у якім у канцы1926 — пачатку1927 гг. наспявалі элементы рэвалюцыйнай сітуацыі.21 сакавіка1927 г. БСРГ афіцыйна забаронена польскімі ўладамі. Больш за 4000 яе кіраўнікоў і актывістаў аддадзены пад суд.

Зноскі

  1. Революционный путь Компартии Западной Белоруссии (1921―1939 гг.) / [А. Н. Мацко и др.]; Институт истории партии при ЦК КПБ — филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1966. — 401, [2] с., [8] л. ил. — С. 134—135.
  2. Палуян, У. А. Беларуская сялянска-рабочая грамада / У. А. Палуян; [Рэд.: І. С. Краўчанка]; Акадэмія навук БССР, Інстытут гісторыі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1967. — 222, [1] c. — С. 152.
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей—НАРБ). Ф. 242. Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ. Воп. 1. Спр. 156. Л. 85; НАРБ). Ф. 242. Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ. Воп. 1. Спр. 163. Л. 51

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Беларуская_сялянска-работніцкая_грамада&oldid=4662959"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp