| Аўл Гірцый | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| лац.:Aulus Hirtius | |||||||
| |||||||
| Папярэднік | Марк Антоній | ||||||
| Пераемнік | Луцый Мунацый Планк | ||||||
| Нараджэнне | каля90 да н.э.[1] ці не пазней за 79 да н.э. | ||||||
| Смерць | 21 красавіка43 да н.э.[3] | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Імя пры нараджэнні | лац.:Aulus Hirtius | ||||||
| Бацька | невядома | ||||||
| Маці | невядома | ||||||
Аўл Гірцый (лац.:Aulus Hirtius) —рымскі палітык,консулРымскай рэспублікі43 гады да н.э., пісьменнік на ваенную тэму.
БыўлегатамЦэзара каля54 года да н.э.[4][5] і пасланцамПампея ў50 годзе да н.э.[6] Падчас грамадзянскай вайны служыў у Іспаніі, дзе, магчыма, быўтрыбунам у48 годзе да н.э., а ў47 годзе да н.э. знаходзіўся ўАнтыёхіі[7]. Ён быўпрэтарам у46 годзе да н.э.[8] і кіраўнікомТрансальпійскай Галіі ў45 годзе да н.э.
Пасля забойства Цэзара ў сакавіку44 гады да н.э. Гірцый апынуўся ўцягнуты ў партыйныя інтрыгі. Быўшы прызначанымі Цэзарам, Гірцый іПанса сталі консуламі ў43 годзе да н.э.[9][10]
Першапачаткова падтрымаўшыМарка Антонія, Гірцый быў завербаваныЦыцэронам (які быў яго асабістым сябрам[11]) і далучыўся да сенатарскай партыі. Затым ён адправіўся з арміяй супраць Марка Антонія, які тым часам трымаў у аблозеМуціну (суч.Мадэна). Па ўзгадненні з Гаем Вібіем Панса Цэтраніянам іАктавіянам, Гірцый прымусіў Антонія адступіць, але падчас баявых дзеянняў быў забіты (каля 25 красавіка ці 27 красавіка). Ён быў ганараваны грамадскімі пахаваннямі разам з Панса, які памёр праз некалькі дзён[12][13].
Гірцый дадаў восьмую кнігу ў «Запіскі пра Гальскую вайну» Цэзара і магчыма, быў аўтарам «Запісак пра Александрыйскую вайну». Раней думалі, што ён таксама напісаў «Запіскі пра Іспанскую вайну» і «Запіскі пра Афрыканскую вайну», але ў наш час лічыцца, што ён быў іх рэдактарам. Карэспандэнцыя Гірцыя з Цыцэронам была апублікавана ў дзевяці кнігах, але не захавалася да цяперашняга часу.
Светоній у главе 68[14] піша, штоЛуцый Антоній, брат Марка Антонія, быў абвінавачаны імператарам Актавіянам Аўгустам за тое, што той «прадаў сябе Аўлу Гірцыю ў Іспаніі за трыста тысячсестэрцыяў». Гэта меркаваная сексуальная сувязь павінна была мела месца ў 46 годзе да н.э. падчас грамадзянскай вайны, калі Юлій Цэзар прыняў Аўгуста ў Іспаніі, дзе таксама быў Аўл Гірцый. У той час будучаму імператару Аўгусту было 19 гадоў. Магчыма, гэта абвінавачванне было зроблена з мэтай дыскрэдытаваць Луцыя Антонія.