Ачолі (Acoli) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 1967000 (2021 г.) |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() ![]() |
Мова | ачолі |
Рэлігія | анімізм,хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | шылук,лува,ануак,луа,ланга |
Ачолі (саманазваAcoli) —афрыканскі народ. Жывуць на поўначыУганды і на поўдніПаўднёвага Судана. Агульная колькасць (2021 г.) — 1 967 000 чалавек[1].
Найбольш распаўсюджана версія, паводле якой продкі ачолі мігрыравалі на тэрыторыі сучаснага рассялення з захадуПаўднёвага Судана ў перыяд познягасярэднявечча або нават пазней. Тым не меней, сяроднілотаўКеніі і Паўночнага Судана існуюць паданні пра тое, што яны паходзяць ад ачолі, а не наадварот. УXVII —XIX стст. ачолі стварылі 60 дробных палітычных утварэнняўруодзі на чале з правадыраміруот.Суданскіяарабы называлі іхшулі. Гэтая назва трансфармавалася ўачолі. Спробы арабаў інубійцаў усталяваць сваё панаванне садзейнічалі саюзным адносінамруодзі збрытанцамі і падтрымцы распаўсюджаннюхрысціянства.
У1894 г. землі ачолі былі фактычна падзелены паміжСуданам іУгандай, што ў сваю чаргу фактычна з’яўляліся каланіяльнымі ўтварэннямі. Брытанцы не развівалі тут камерцыйныя галіныэканомікі, таму ачолі пераязджалі на поўдзень, каб наймацца падзёншчыкамі, або папаўнялі каланіяльныя войскі. Ваенныя ачолі прымалі актыўны ўдзел уII сусветнай вайне, змагаліся супрацьяпонскіх войск уПаўднёва-Усходняй Азіі. Пасля набыцця незалежнасці Уганды яны займалі пасады вышэйшых армейскіх афіцэраў.
Прыход да ўлады ў1971 г.Ідзі Аміна прывёў да рэпрэсій супраць прадстаўнікоў гэтага народа. Многія ачолі прымалі актыўны ўдзел у звяржэнні дыктатара. У1985 г. армейская брыгада, у склад якой уваходзілі пераважна ачолі, здзейсніла дзяржаўны пераварот. У1986 г. да ўлады прыйшоўЁверы Мусевені, і ваенныя ачолі апынуліся ў апазіцыі. На тэрыторыях ачолі была разгорнута ўзброеная барацьба, што працягваецца і ў нашы дні як пад палітычнымі, так і пад рэлігійнымі лозунгамі.
Галоўным заняткам ачолі з’яўляеццасельская гаспадарка. Яны здаўна вырошчваюцьпроса,сорга,бабовыя,клубневыя культуры, у нашы дні шырока распаўсюджаныкукуруза,кунжут,бавоўнік. На засушлівых землях распаўсюджана адгоннаяжывёлагадоўля. Звычайна трымаюцькоз іавечак, аднак з культурнага пункту гледжання найважнейшую ролю адыгрывае трыманнекароў, паколькі гэтыя жывёлы лічацца сімвалам дабрабыту, ужываюцца для абмену і падарункаў. У мінулым крадзеж кароў быў асноўнай прычынай ваенных сутычак з суседзямі. Ачолі здаўна здабываюць і апрацоўваюцьжалеза.Металургія — адзінаерамяство, што ўжо да каланіяльнага перыяду вылучылася як пэўная спецыялізацыя. Неспецыялізаваныя рамёствы: вырабкерамікі і пляценне.
Традыцыйнае паселішча —вёска, занятая прадстаўнікамі аднаго рода і схаваная за агароджай. Круглявыя хаціны будуюць з сумесігліны згноем, крыюцьсаломай. З апошніх дзесяцігоддзяўXX ст. міграцыя ўгарады і прымусовае перасяленне прывялі да заняпаду традыцыйных паселішчаў, аднак ачолі працягваюць сяліцца родамі і будаваць звыклыя хаціны.
Асноваграмадства — родавая арганізацыякака, што складаецца з чальцоў, якія маюць адзінага продка. Яна можа налічваць ад некалькі сотняў да дзясяткаў тысяч чалавек.Кака валодае пэўнымі землямі і кіруецца правадыром. Калі чальцыкака насяляюць некалькі вёсак, то ў іх выбіраюцца старэйшыны. У нашы дні бежанства і прымусовае перасяленне прывялі да таго, што прадстаўнікі родаў вымушаны жыць на іншых тэрыторыях, але захоўваюць правы на ранейшае месца пасялення. У мінулым была магчыма міграцыя чальцоў роду па-за яго межы. Такім чынам ствараліся самастойныякака. Яны разглядаліся як братэрскія ў адносінах да папярэдняй. Частка ачолі, што перасялілася ўКенію, далучылася да народалуа. Хаця ўлада правадыроў мела амаль сакральны характар, у1967 г. ваУгандзе яна была фармальна адменена і прызнана дзяржавай толькі ў1995 г.
Шлюбы знутры роду забаронены. Калісьці сватаўством займаліся старэйшыны, у перагаворах паміж родамі аб шлюбах чальцоў прымалі ўдзел старыя мужчыны і жанчыны. Род жаніха ўносіў пасаг за нявесту каровамі і іншай рухомай маёмасцю. У наш час таксама прымаюццагрошы. Пад уплывамхрысціянства пасаг разам з нявестай часта вяртаецца ў род жаніха і далей выкарыстоўваецца маладойсям’ёй. Большасць сямей малыя нуклеарныя. Прынята мець шмат дзяцей. Бяздетнасць прыводзіць да абвінавачвання жанчыны і можа стаць падставай для развода.
Ачолі знакаміты ігрой набарабанах,спевамі ітанцамі.
Мова ачолі належыць данілоцкай сям’і моў, вельмі блізкая дамовы луа.
Старажытныя вераванні ачолі прызнавалі існаванне шматлікіх духаўджогі, якія маглі быць прадстаўлены добрымі духамі продкаў і правадыроў, а таксама небяспечнымі духамі дзікіх звяроў і незнаёмых людзей.Хваробы разглядаліся як апантанасць злыміджогі. Рэлігійныяабрады арганізоўваліся старэйшынамі. Значны ўплыў мелі традыцыйныя лекары, вешчуны і чараўнікі.
З канцаXIX ст. пачаласяхрысціянізацыя ачолі. У выніку большасць вернікаў далучыліся дапратэстанцкіх ікаталіцкай канфесій. Аднак перажыткі старых вераванняў захаваліся і паўплывалі на папулярнасць хрысціянскіх культаў па выгнанню злых духаў або апантанасці святым духам. Сярод ачолі сфарміравалісясекты, што заснаваны на дзейнасці пэўных прарокаў. Некаторыя з іх выступаюць супраць дзяржаўных інстытутаў і іншаверцаў.