Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Асеціны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Асецін.
Асеціны
СаманазваИрон, Дигорон
Усяго:700 тыс. чалавек.

 Расія
  528 515 (2010)[1], 514 875 (2002)[2]

 Паўднёвая Асеція
 50 000 (2000 г., адзнака)
(65 223 чал., 1989 г.)[3]
 Грузія
 36 916 (2002 г.)[4][5]

 Турцыя
 20 000 —  36 000[7]
 Сірыя
 700[8] — 60 000 (адзнака)[7]
 Украіна
4 834[9]
 Казахстан
1 326 (2009 г.)[10]

 Таджыкістан: 396 (перапіс 2010 г.)[11]
Этнічныя мовыАсецінская мова
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)Праваслаўе,Іслам, традыцыйныя асецінскія вераванні
Расавы тыпЕўрапеоіды
Геаграфічна-моўная групаіранскія народы[d] іpeoples of the Caucasus[d]
Блізкія этнасыЯсы
СубэтнасыІронцы,Дыгорцы
Этна-моўная супольнасць

Скіфы

Сарматы
Аланы
Асеціны

Асеціны (ас.:ирæттæ) —каўказскі народіранскага паходжання, асноўнае насельніцтваРэспублікі Паўночная Асеція — Аланія і непрызнанайРэспублікі Паўднёвая Асеція (юрыдычна ў складзеГрузіі).Асецінская мова адносіцца даіранскай галіныіндаеўрапейскай моўнай сям’і.

Агульная колькасць асецінаў ацэньваецца ў 670 000 чалавек[12]. Вылучаюцца з іншых этнічных груп Каўказа сваім арыйскім іранскім паходжаннем адскіфаў,сарматаў іаланаў (з іншых іранскіх народаў на Каўказе ў аддаленні ад асецінаў жывуць толькі нешматлікіяталышы), тады як іх суседзі — гэта больш шматлікіягрузіны,адыгскія,цюрскія івайнахскія народы.

Веравызнанне

[правіць |правіць зыходнік]
Асецін

З часоў ранняга Сярэднявечча асеціны вызнавалі хрысціянства, а сёння да праваслаўнай царквы належыць 61 % насельніцтва. Як зазначае Надзея Емяльянава, «нярэдка ў літаратуры Асеція апісваецца як традыцыйна праваслаўная краіна. У той самы час, на думку некаторых даследчыкаў, у гісторыі Асеціі былі перыяды, калі яе лічылі ледзь не мусульманскай краінай»[13].

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Узнікненне асецінскага этнасу

[правіць |правіць зыходнік]

За часы мангольскага панавання прашчуры асецінаў былі выціснуты з сваёй колішняй бацькаўшчыны на поўдзень адДона і мігравалі ў паўднёвым напрамку даКаўказа. Такім чынам узніклі тры асецінскія рэгіёны —Дыгорыя на захадзе, якая трапіў пад уплыў адыгаў Кабарды і пераняўіслам. Размешчаны таксама на поўначы рэгіён Ірон займаў тэрыторыю цяперашняй Паўночнай Асеціі і першы трапіў пад уладуРасіі ў1767 годзе. Туалег (Tualläg) на поўдні ўваходзіў у грузінскае княстваСамачабла, а пазней стаў Паўднёвай Асеціяй[14].

Савецкі час

[правіць |правіць зыходнік]

Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ) была ўтвораная20 красавіка1922 года, пасля саветызацыі Грузіі ў1921 годзе. Тэрыторыя Паўднёва-Асецінскай АВ са сталіцай уЦхінвалі афіцыйна складала ў1989 годзе 3 900км², але ў 1990—1991 гадах ад вобласці былі аддзелены і заняты грузінскімі войскаміЗнаўрскі, паловуЛенінгорскага і часткуДжаўскага раёнаў. Паводле дадзеных Усесаюзнага перапісу 1989 года, насельніцтва Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці складала 99 тысяч чалавек, 66,2 % з іх былі асеціны, а 29 % — грузіны. Усяго ў Грузіі ў 1989 годзе жылі 163 тысячы асецінаў. Сённяшнюю колькасць асецінаў у Паўднёвай Асеціі Б. Калоеў ацэньвае ў 65 тысяч чал. Палова сем’яў у вобласці мае змяшанае асецінска-грузінскае паходжанне[15].

Прарасійская арыентацыя

[правіць |правіць зыходнік]

Асецінскія землі (разам з грузінскімі і армянскімі) сталі апірышчам расійскай экспансіі на Каўказе, што было не ў апошнюю чаргу звязана зхрысціянствам асецінскага насельніцтва, а таксама пашыранай «тутэйшасцю» (то бок слабой нацыянальнай ідэнтычнасцю і сацыяльнай развітасцю) асецінаў уХІХ ст. Гэта асаблівасць асецінскага насельніцтва і яго пазіцыя ў працэсе расійскай экспансіі адлюстравана ў творахкласічнай рускай літаратуры пазамінулага стагоддзя, якая адлюстроўвае асецінаў як выпівохаў, занядбаных і нягеглых сялян[16]. Асеціны адпачатку рэкрутаваліся ў структуры імперыі, гэтак, у прыватнасці, частку Церскагаказачага войска складалі асеціны[17]. Як зазначае Емяльянава, у асецінаў антырускі вызваленчы мюрыдызм чачэнскагашэйха Мансура не знайшоў водгука, «акурат гэтак сама яны адмовіліся і ад супрацьстаяння з Расіяй». Гэтак сама імамат Шаміля ў яго змаганні з Расіяй падтрымалі толькі вельмі нешматлікія групы асецінаў-мусульман[18].

Народанасельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

Сёння большасць асецінаў свету жывуць уРэспубліцы Паўночная Асеція — Аланія, што ўваходзіць у складРасійскай Федэрацыі. Паводле дадзеных усерасійскага перапісу насельніцтва2002 года ў Расіі жыло 515 тысяч асецінаў[19]. У1924 годзе была ўтворанаяПаўночна-Асецінская аўтаномная вобласць (АВ), якая5 снежня1936 была пераўтворана ўПаўночна-Асецінскую АССР у складзеРСФСР са сталіцай ваУладзікаўказе.

Стаўленне Грузіі

[правіць |правіць зыходнік]

Грузінскія канспіралагічныя тэорыі кажуць, што і Абхазская АССР, і Паўднёва-Асецінская аўтаномная вобласць былі створаныябальшавікамі, каб стварыць невычэрпную крыніцу праблем і спрасціць для Крамля кантроль Грузіі. Сапраўды, Абхазія і Паўднёвая Асеція кіраваліся на этнакратычным падмурку, на карысць тытульнага этнаса. Грузінскія ўлады імкнуліся абмежаваць гэтыя аўтаноміі, што і спарадзіла супраціўленне[20].

Зноскі

  1. абвгдеАфіцыйны сайт Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года. Інфармацыйныя матэрыялы пра канчатковыя вынікі Ўсерасійскага перапісу насельніцтва 2010 годаАрхівавана 5 чэрвеня 2016.
  2. абвгдеёжзіУсерасійскі перапіс насельніцтва 2002 года(нявызн.).Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011.Праверана 24 снежня 2009.
  3. Дэмаскоп Weekly — Дадатак. Даведнік статыстычных паказчыкаў
  4. Перапіс насельніцтва Грузіі (без Паўднёвай Асеціі і Абхазіі) 2002 г. З часткай Ахалгорскага (цяпер Ленінгорскага раёна РПА), якая кантралявалася Грузіяй да жніўня 2008 г., — 38 026 асецін.
  5. Паводле перапісу 1989 г. у Грузінскай ССР было 164 055 асецін, у тым ліку ў Паўднёва-Асецінскай аўтаномнай вобласці — 65 223 асецін і 98 832 у астатняй Грузінскай ССР ([1])
  6. абвПерапіс насельніцтва Грузіі (без Паўднёвай Асеціі і Абхазіі) 2002 г.
  7. абJoshua Project
  8. Сірыйскія асеціны просяцца на гістарычную радзіму
  9. Усеўкраінскі перапіс насельніцтва 2001 года
  10. Агенцтва Рэспублікі Казахстан па статыстыцы. Перапіс 2009.Архівавана 1 мая 2012. (Нацыянальны склад насельніцтваАрхівавана 11 мая 2011..rar)
  11. Том 3. Нацыянальны склад і ўладанне мовамі, грамадзянства насельніцтва Рэспублікі ТаджыкістанАрхівавана 14 кастрычніка 2013.
  12. Б. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие).Архівавана 1 ліпеня 2007.(руск.)
  13. Емельянова Н.М.Часть 1. Конфессиональная карта Осетии. //Мусульмане Асеціі: На скрыжаванні цывілізацый: Манаграфія =Мусульмане Осетии: На перекрестке цивилизаций: Монография. —М., 2003. — 359 с. —ISBN 5-93719-037-8.(руск.)
  14. Блиев М.М., Бзаров Р.С. Гісторыя Асеціі ад старажытных часоў да канцу ХIХ стагоддзя: Падручнік для старэйшых класаў сярэдняй школы =История Осетии с древнейших времен до конца ХIХ века: Учебник для старших классов средней школы. — Владикавказ, 2000.(руск.), а таксамаГаглойти Ю.С. Аланы і пытанні этнагенезу асецінаў =Аланы и вопросы этногенеза осетин. — Тбілісі, 1966.(руск.)
  15. Зверев Алексей. Этнические конфликты на Кавказе, 1988—1994 гг. Глава 3. Этнические конфликты в Грузии, 1989—1994 гг.Архівавана 23 красавіка 2017.(руск.)
  16. Прыкладам з’яўляецца «Герой нашага часу» М. Ю. Лермантава.
  17. Шишов А.В. Бітва за Каўказ =Схватка за Кавказ. — Масква: «Вече», 2005. — С. 47.(руск.)
  18. Емяльянава, тамсама.(руск.)
  19. Б. А. Калоев. Осетины (Народы России: единство и многообразие).Архівавана 1 ліпеня 2007.(руск.)
  20. Сяргей Богдан. Праблема аўтаномнага статусу Паўднёвай Асеціі ў складзе Грузіі ў гістарычным кантэксце // ПраўнікАрхівавана 14 мая 2008. — прагледжана 28 красавіка 2008
⛭
Паўднёва-заходняя падгрупа
Паўночна-заходняя падгрупа
Паўднёва-усходняя падгрупа
Паўночна-усходняя падгрупа
Этнаканфесіянальныя групы
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Асеціны&oldid=4890059"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp