Асалухі | |
---|---|
![]() Шумерская таблетка з заклікам аб дапамозе да Асалухі,2 тысячагоддзе да н.э. | |
богмагіі | |
Міфалогія | Шумера-акадская |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Энкі |
Жонка | Панунанкі |
У іншых культурах | Асарулуду |
Асалухі —шумерскі богмагіі, заступнік горадаКуара.
Імя Асалухі прасочваецца ўпісьмовых крыніцах з перыядутрэцяй дынастыі Ура. Галоўным месцам яго шанавання быў прыморскі горадКуара, хаця некаторыя даследчыкі лічаць, што ён быў прыняты куарцамі зпантэона болей старажытнага горадаЭрыду. Характэрна тое, што імя Асалухі паходзіць не зшумерскай мовы. Таму высоўваюцца меркаванні, што постаць Асалухі з'явілася ў шумерскайміфалогіі ў эпоху да перасяленняшумераў уМесапатамію або была запазычана ў выніку кантактаў з усходнімі народамі.
УВавілоне іАсірыі Асалухі адносілі да другарадных багоў-анунакаў. Наакадскай мове яго імя гучала якАсарулуду. УЭнума Эліш падобнае імя ў якасці аднаго з 50 пачэсных імёнаў надаеццаМардуку. Гэта, а таксама тое, што раннія выявы Мардука нагадвалі аблічча Асалухі, спарадзіла ў сучасных даследчыкаў думку, быццам бы ў вавілонскі перыяд (2 тысячагоддзе да н. э.) постаці Мардука і Асалухісінкрэтызаваліся. Тым не меней, да сярэдзіны1 тысячагоддзя да н. э. Асалухі працягваў заставацца самастойным бажаством.
На выявах Асалухі часцяком быў узброенырыдлёўкай іматыкай, таму высоўваецца думка, што ў ранні перыяд ён з'яўляўся заступнікамземляробаў. Ушумерскіхміфах апавядалася, быццам бы ён першым падняў трывогу, калі на зямлі з'явілісядэманы і атрымаў ад свайго бацькіЭнкі параду, як змагацца з імі. Таму да Асалухі звярталіся за дапамогай супраць злых духаў і вядзьмарства. Лічылася, што ён можа гаіць хворых і цяжарных. Яго жонка Панунанкі разглядалася як памагатая пры родах. Асалухі заведваў любоўнаймагіяй, ад яго імя рабіліся чары для абуджэннякахання.
У Асалухі меліся і адваротныя функцыі. Ён мог пераследваць і насылацьхваробы. У адным з ранніхвавілонскіх тэкстаў паведамлялася, што ён быў адказным за ўспышкуэпідэміі.
Асалухі як сын валадараводЭнкі звязваўся з вадою як ачышчальным пачаткам, тамушумеры называлі яго «другім Энкі», «вялікім ведуном», «вялікім патопам, вызначальнікам лёсу». У храмавым гімне Асалухі даюць эпітэты «вельмі моцны князь», «ззянне», «ззяе бы золатам праведнага чалавека». У тэксцетрэцяй дынастыі Ура ён названы «княскі бык», «суддзя», «усход сонца», «самароднае золата». Пра яго казалася, што ён валодае палаючыммячом і ведае ваду. На выявах меў меч, часам —рыдлёўку абоматыку.