Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Арнашт Мука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнашт Мука
в.-луж.:Arnošt Muka
Дата нараджэння10 сакавіка1854(1854-03-10)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці10 кастрычніка1932(1932-10-10)[1][2](78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціпісьменнік, настаўнік, філолаг
Навуковая сфералінгвістыка
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Альбрэхта
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Арнашт Мука (н.-луж.:Arnošt Muka,ням.:Ernst Mucke;10 сакавіка1854, вёскаВулькі-Восык,Лужыца —10 кастрычніка1932,Баўтцэн) — сербалужыцкі педагог, грамадскі дзеяч і славіст. ЗаснавальнікСербалужыцкага музея іСербалужыцкага дома ўБаўтцене.

Біяграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Лічыцца адным з самых выбітных сербалужыцкіх гуманістаў XIX і XX стагоддзяў, значна паспрыяўшых развіццюлужыцкай нацыянальнай свядомасці. У 1874—1879 гадах вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце, дзе вывучаў класічную філалогію і славістыку. У 1875 годзе арганізаваў першы моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». З 1879 г. быў настаўнікам у Цітаў (Жытава), а пазней у гімназіі ў Баўтцэне (Будзішын). З юнага ўзросту стаў удзельнічаць у лужыцкім культурным і навуковым руху. ЧленSocietas Slavica Budissenensis, а таксама Маціцы Сербскай.

У 1882—1886 гадах быў рэдактарам часопісаŁuzica, а ў 1884—1932 гадах рэдагаваў «Časopis Maćicy Serbskeje» (Часопіс Маціцы Сербскай). На старонках гэтага часопіса ў 1884—1886 гг. ён публікаваў дэмаграфічнае даследаванне«Statistikа Łužiskich Serbow», у якім прадставіў статыстычныя дадзеныя аб колькасці, рассяленню, сацыяльнай структуры і ўзроўні адукацыі лужыцкіх сербаў[4].

Дзякуючы яго рашучасці і арганізатарскім талентам атрымалася ў 1904 годзе адкрыцьСербалужыцкі дом у Баўтцэне. Акрамя таго, Мука спрабаваў арганізаваць Сербалужыцкі музей. Быў членам шэрагу акадэмій і навуковых таварыстваў (у тым ліку абраны членам-карэспандэнтамПецярбургскай Акадэміі навук[5]). Падчас падарожжаў па Лужыцы, праводзіў даследаванні мовы, фальклору і культурнай спадчыны лужычанаў. Быў аўтарам мноства навуковых прац, якія моцна паўплывалі на лужыцкую інтэлігенцыю. Выступаў супраць германізацыі. Двойчы адпраўляўся нямецкімі ўладамі ў ссылку ўглыб Германіі за нацыяналістычную дзейнасць.

Пахаваны наТухарскіх могілках у Будзішыне.

Навуковая спадчына

[правіць |правіць зыходнік]
  • Szczątki języka połabskiego Wendów Luneburskich, [in:] i Materiały prace Komisyi językowej Akademii Umiejętności w Krakowie, t. I, Kraków 1904, s. 313—569.
  • Historische und vergleichende Laut — und Formenlehre der niedersorbischen (niederlausitzisch — wendischen) Sprache, Lipsk 1891
  • Słownik dolnoserbskeje rěcy a jeje narěcow, St. Petersburg — Praga 1911
  • Statistika łužiskich Serbow, 1980. На аснове гэтай працы ў сучаснай Германіі былі вызначаны межы культурна-тэрытарыяльнай аўтаноміі «Лужыцкая пасяленчая вобласць».

Зноскі

  1. абKarl Ernst Mucke // Brockhaus Enzyklopädie
  2. абabARTПраверана 1 красавіка 2021.
  3. Deutsche NationalbibliothekRecord #118585614 //Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.Праверана 30 снежня 2014.
  4. Dodawki k statisticy a etnografiji łužickich Serbow IIАрхівавана 24 верасня 2015.,Časopis Maćicy Serbskeje, 1900, стр. 80 — 103(верхнялуж.)
  5. Информация на сайте ИС АРАН

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Гугнин А. А. Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997. —ISBN 5-7576-0063-2(руск.)
  • Лазарава Дз. І. Мука // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. :БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0035-8. —ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
BIBSYS90325052 ·BNF11887050k ·CiNiiDA05246143 ·CONOR21597283 ·GND118585614 ·ISNI0000000109150708 ·LCCNn84121648 ·LNB000023080 ·NKCjo20000082193 ·NLA35841714 ·NLPa0000001183518 ·NSK000150132 ·NTA070823898 ·NUKATn99706170 ·LIBRIS78368 ·SUDOC026665220 ·VIAF73848498
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Арнашт_Мука&oldid=4113416"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp