Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Арнат

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арнат зТроіцкага касцёла ўЧарнаўчыцах, пашыты саслуцкага пояса (2-я пал. XVIII ст.).

Арна́т[1] (лац.:ornatus) — верхняелітургічнае адзеннерымска-каталіцкага ілютэранскагадухавенства.

Складаецца з 2-х палотнішчаў (кожнае мае падзел на два «бакі» і «калону» — сярэднюю частку), закругленых унізе і замацаваных плечавымі швамі. Апранаецца паверх іншага адзення. Да эпохібарока арнаты мелі выглядпалярыны. Яе перад аздаблялі вертыкальна нашытымпасам, тыльны бок — нашытымкрыжам. Барочны арнат меў фігурныя краі пярэдняга палотнішча, якое набыло абрысвіяланчэлі. УБеларусі захаваліся арнаты XVII—XIX ст., пашытыя зпарчовых ішаўковых тканін,атласу,аксаміту, адпаведнага пэўнай літургіі колеру (зялёнага, фіялетавага, белага, чырвонага, сіняга) і аздобленыяаплікацыяй абогафтам,тасьмой ікарункамі з залатымі ці сярэбранымі ніткамі, часта пераплеценыміжэмчугам і каштоўнымі камянямі.

Выяўлены арнаты, зробленыя саслуцкіх паясоў (у касцёлах вёсакЧарнаўчыцыБрэсцкага,Новая МышБаранавіцкага, г.п.РужаныПружанскага, г.КосаваІвацэвіцкага раёнаў). Калекцыі арнатаў XVII—XVIII ст. зберагаюцца ўНацыянальным гістарычным музеі Беларусі іНацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Значная частка арнатаў XVII—XIX ст. — уМузеі старажытнабеларускай культурыІМЭФ НАН Беларусі.

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мн.: Беларусь, 2001. —ISBN 985-01-0124-5;
  • Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мн., Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. —ISBN 978-985-6954-73-6.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996.ISBN 985-11-0036-6, С. 499.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Арнат&oldid=4394564"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp