Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Арманум

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гісторыя Арменіі
Дзяржавы і ўтварэнні

Арманум — краіна, што згадваецца ўакадскіх іэблаіцкіх клінапісах. Палітычная гісторыя вядомая галоўным чынам па акадскіх крыніцах.

Асноўныя згадванні

[правіць |правіць зыходнік]

Акадскія крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]

Па вядомым клінапісеНарам-Суэна, дзе ён кажа пра паўсталыя супраць яго краіны, Арманум знаходзіцца недзе на поўначы, але нічога вызначанага[1]. Нават калі і былі поспехі, то яны насілі часовы характар. Мяркуючы па позным эпічным творы «Цар Куты» (то бок кутыеў), Нарам-Суэну даводзілася выпрабоўваць і гаркату паразы; у тэксце апісваецца, як ён тройчы пасылае войскі супраць варожай кааліцыі 70 цароў, у тым ліку і супраць Арманума (згадваецца ў хецкім варыянце клінапісу, побач з Уліванда), але ніводны ваяр не вяртаецца жывым. Уліванда знаходзілася ў раёне цяперашнягаДыярбекіра[2]. Ворагі Нарам-Суэна пры гэтым пазначаны як «уманманда (войскі Монд)», гэты тэрмін пазней ужываўся для пазначэння насельніцтва паўночна-ўсходніх краін у зоне азёрВан іУрмія.

У іншым клінапісе Нарам-Суэн у прыватнасці кажа, што: «Бог даў яму Арманум іЭблу — Срэбныя горы і Верхняе моры». З надпісу выяўна, што ў складзе паўночных валоданніЭблы знаходзіліся ў тым ліку іТаўрскія горы. Мусібыць, што «Срэбныя горы» менавіта яны. Працягваючы лагічны ланцужок, лагічна выказаць здагадку, што «Верхняе мора» ў сваю чаргу прыналежала Армануму. Пад паняткам «Верхняе мора» акадскія клінапісу адназначна маюць на ўвазе возера Ван, бо, прыкладам, Міжземнае мора ў іх называецца «Мора Амуру», а пра Чорнае мора яны зусім маўчаць.

У адным з клінапісаў Нарам-Суэн кажа пра тое, што скарыў краіну Сімурум, якая знаходзілася ў паўночнай Месапатаміі, і паланіў кіраўнікоў Сімурума і Армені. Характэрна, што Нарам-Суен кажа ўсяго толькі пра заваяванне Сімурума, але пра паланенне таксама і валадара Арманума. З гэтага можа вынікаць, што краіна Арманум знаходзілася паўночней Сімурума, то бок Сімурум знаходзілася паміжАкадам і Арманум.

У некаторых сваіх клін вопісах Нарам-Суэн называе сябе тытулам: «Заваёўнік Арманума і Эблы».

Мяркуючы па іншых надпісах, Нарах-Суэн зусім разбурыў «Эблу і Арманум» і знішчыў Эблаитское царства пры яго апошнім цару Ібі-Закіру, пра што апавядае сапраўдны надпіс кіраўніка АрманумаРышы-Тэшуба (Рэд-Адада).

Эблаітцкія крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]

Разбурэнне Эблы ў акадскую эпоху пацверджана археалагічна. Арманум пад гэтай назвай у дакументах з Эблы не названы, але, магчыма, ён ідэнтычны часта згадванаму ў іх Армі. У адным эблаіцкім клінапісе Арме згадваецца па кірунку гарадоў Эбла-Рулі. Рулі знаходзілася пасля Урсу, але да Ірыды і Харана. То бок лагічна выказаць здагадку знаходжання Арманума ў раёне цяперашняйУрфы.

Зноскі

  1. Albright W.F. "A Wawylonian Geographical treatise on Sargon of Akkads Empire, " JAOS 1925, p. 193—245
  2. Хачатрян В. Н. «Восточные провинции Хеттской империи», Ереван 1971, стр. 104—107,Арутюнян Н. В. «Топономика Урарту», Ереван 1985, стр. 150—151, 445
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Арманум&oldid=4410470"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp