Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Анілін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анілін
Выява хімічнай структуры
Файл:Aniline-3D-vdW.png
Агульныя
Хім. формулаC6H5NH2
Фізічныя ўласцівасці
Адн. малек. маса93,13 а. а. м.
Шчыльнасць1,02173 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення-5,89 °C
Тэмпература кіпення184,4 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS62-53-3
PubChem6115
Рэг. нумар EINECS200-539-3
SMILES
RTECSBW6650000
ChemSpider5889

Анілін[1], амінабензол[1], феніламін —арганічнае рэчыва, найпрасцейшыараматычныамін, C6H5NH2. Упершыню атрыманы ў1826 годзе.

Уласцівасці

[правіць |правіць зыходнік]

Бясколерная алеепадобнаявадкасць. Пры захоўванні жаўцее, затым бурэе ў выніку акісленнякіслародампаветра.Малекулярная маса 93,13[2]а.а.м.Тэмпература плаўлення −5,89[2]°C.Тэмпература кіпення 184,4 °C.Шчыльнасць 1,02173[2] г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Слаба раствараецца ў вадзе. Раствараецца уліграіне[2]. З большасцювуглевадародаў утварае азеатропныя сумесі. Лёгкаакісляецца.

Атрыманне

[правіць |правіць зыходнік]

У прамысловых умовах анілін атрымліваюцьаднаўленнемнітрабензолу малекулярнымвадародам у прысутнасціплаціны (рэакцыя Зініна).

Выкарыстанне

[правіць |правіць зыходнік]

Анілін выкарыстоўваецца ў вытоворчасціанілінавых фарбавальнікаў,выбуховых рэчываў, анілінафармальдэгідных смол,лекавых прэпаратаў, у якасці паскаральнікавулканізацыікаўчуку.

Шкоднае ўздзеянне

[правіць |правіць зыходнік]

Анілін атрутны. Уздзейнічае нацэнтральную нервовую сістэму, выклікаекіслороднае галаданне.

Зноскі

  1. абХімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. —Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 31. — 287 с. —1 000 экз. —ISBN 985-12-0621-8.
  2. абвгАнилин // Справочник по веществам на ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Анілін //Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. —Мн.:Народная асвета, 2003. — С. 31. — 287 с. —1 000 экз. —ISBN 985-12-0621-8.
  • Анилин //Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. —М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 57. — 863 с. —2 000 000 экз. —ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.).(руск.)
  • Анили́н // Т. 2. Ангола — Барзас. —М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 32—33. — (Большая советская энциклопедия :[в 30 т.] / гл. ред.А. М. Прохоров; 1969—1978).(руск.)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
BNF12359525w ·GND4142482-7 ·LCCNsh85005157 ·Microsoft2779244968 ·NKCph669733
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Анілін&oldid=4996733"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp