Антыпратоны могуць нараджацца ў высокаэнергетычных сутыкненняхнуклонаў з даволі высокай імавернасцю. У цяперашні час антыпратоны атрымліваюць у вялікіх колькасцях і выкарыстоўваюць для пратон-антыпратонныхкалайдараў. Акрамя таго, антыпратоны назіраюцца і ўкасмічных прамянях.
Кулонаўскае прыцягненне паміж пратонамі і антыпратонамі магло б, у прынцыпе, прыводзіць да ўтварэння іх звязанага стану, аналагічнагапазітронію. Аднак, нягледзячы на шматгадовыя даследаванні, пераканаўчых доказаў існавання гэтага звязанага стану пакуль няма. У2009 годзе калабарацыя BES у Пекіне прадставіла даныя, якія можна інтэрпрэтаваць і як праяву звязанага стану пратона і антыпратона (гл. падрабязнасці на старонцы[2]). Гэтыя вынікі пакуль абмяркоўвацца навуковай супольнасцю.
Як любая іншая антычасціца, антыпратон можаанігіліраваць. Эксперыментальныя даследаванні паказваюць, што анігіляцыя нізкаэнергетычных пратонаў і антыпратонаў ідзе з утварэннем 4-5пі-мезонаў. Пры высокіх энергіях імавернасць анігіляцыі пратона і антыпратона паніжаецца, ісячэнне гэтага працэсу прыбліжаецца да сячэння працэсу сутыкнення пратона з пратонам, згодна зтэарэмай Памеранчука.