«Ананім» (англ.:Anonymous) —гістарычны фільм ад рэжысёраРоланда Эмерыха, прысвечанышэкспіраўскаму пытанню. У галоўных ролях занятыРыс Іванс іВанеса Рэдгрэйв. Прэм’ера прайшла 11 верасня 2011 года, расійскі пракат — з 17 лістапада.
У фільме прасочана жыццёЭдуарда дэ Вера, графа Оксфарда, якога некаторыя эксперты лічаць сапраўдным аўтарам твораў, апублікаваных пад імемУільяма Шэкспіра. Асноўнае дзеянне прымеркавана да падзей канцаелізавецінскай эпохі — паўстаннеграфа Эсекса і інтрыгі вакол наследавання прастола. У фільме Оксфард прадстаўлены пазашлюбным сынам каралевыЕлізаветы, якая ад яго ж нарадзілаграфа Саўтгемптана — адрасаташэкспіраўскіх санетаў.
Дэ Вер адлюстроўваецца як вялікі геній, які напісаў «Сон у летнюю ноч» ва ўзросце васьмі гадоў. Ён вымушаны жыць у пурытанскім домеУільяма Сесіла, дзе праз гады забівае шпіёна-слугу, які хаваецца за габеленам, гэтак жа, як Палонія ў «Гамлеце». Уільям Сесіл выкарыстоўвае гэта забойства, каб шантажаваць дэ Вера: прымусіць паэта ўзяць шлюб без кахання і адмовіцца ад літаратуры. Дэ Вер уступае ў барацьбу супраць саветніка каралевы Уільяма Сесіла, які перакананы, што тэатры грэшныя, а вершы і п’есы — інтрыгі д’ябла. Плану Сесіла зрабіць каралёмЯкава I, сынаМарыі Сцюарт, пагражае прысутнасць дэ Вера і незаконнанароджанага сына каралевы, які мог бы стаць альтэрнатыўным прэтэндэнтам на прастол па лініі Цюдараў.
Лічачы, што «ўсё мастацтва палітычнае… у іншым выпадку гэта проста ўпрыгажэнне», дэ Вер вырашае выкарыстоўваць свае тайна напісаныя творы для пасоўвання графа Эсекса супраць кандыдата ад Сесілаў. Ён піша «Генрых V» і пазней «Рычард III» у якасці прапаганды для распальвання рэвалюцыі, а затым выходзіць на кантакт зБенам Джонсанам, які нядаўна быў заключаны ўТаўэр па абвінавачванні ў закліку да мецяжу. Дэ Вер выкарыстоўвае свой уплыў, каб вызваліць яго і паставіць сваю п’есу «Генрых V», згуляную пад аўтарствам Джонсана. Па фільме, Шэкспір апыняецца забулдыгам-акцёрам, пад чыім імем Оксфард друкуе свае п’есы пасля таго, як ад гэтай ролі адмовіўся Бэн Джонсан.
Беспрынцыповы малады акцёр Уільям Шэкспір, даведаўшыся пра асобу рэальнага аўтара, вымагае грошы ў дэ Вера, каб пабудавацьтэатр «Глобус», і прымудраецца атрымаць 400 фунтаў стэрлінгаў у год за вобраз ананіма. Сакрэт Шэкспіра расчыняе драматургКрыстафер Марло — і яму прыпадае заплаціць за гэта сваім жыццём. Дэ Вер выкарыстоўвае п’есу «Рычард III», тонка намаляваўшы завэлюмаваны напад наРоберта Сесіла. Гэта падбухторвае натоўп да паходу на Сесіла, што па тайнай задуме павінна пахіснуць яго пазіцыі пры двары і прыслабіць спробы Сесіла ў прасоўванні шатландскага Якава як спадчынніка Елізаветы. У той жа час, Эсекс павінен ісці разам з графам Саўтгемптанам і натоўпам у палац, каб прасунуць свае ўласныя прэтэнзіі на пераемнасць. План зрываецца: зайздросны Джонсан выдае план змовы Сесілу, які блакіруе натоўп і спыняе яе да далучэння з Эсексам. Каралева пад уплывам Сесіла лічыць, што Эсекс спрабуе зрушыць яе сілай, лёгка захоплівае і Эсекса, і Саўтгемптана. Абодвум пагражае пакаранне смерцю.
Роберт Сесіл раскавае зламанаму дэ Веру таямніцы: у Елізаветы нараджалася шмат пазашлюбных сыноў, адным з якіх быў сам дэ Вер. Гэта азначае, што дэ Вер здзейсніў ненаўмысныінцэст са сваёй маці, а яго сын пазней стаў графам Саўтгемптанам. Для таго, каб выратаваць сына ад абезгалоўвання, дэ Вер моліць каралеву і згаджаецца з тым, каб застацца ананімным аўтарам «Шэкспіраўскіх» прац. Пасля смерці каралевы рэалізуецца план Сесіла адносна Якава, хоць надзеі на больш пурытанскі рэжым разбураны. Апынуўшыся ў Лондане, Якаў выражае надзею ўбачыць яшчэ больш прац Шэкспіра. Сам Шэкспір адыходзіць ад сваіх нажытых несумленным шляхам прыбыткаў уСтратфард, каб стаць бізнесменам, а дэ Вер памірае ў 1604 годзе, даручыўшы свае рукапісы на захаванне Бену Джонсану, які раскаяўся.
Аднак Сесіл па-ранейшаму жадае знішчыць рукапісы Уільяма Шэкспіра і падпальвае тэатр «Глобус». Сесіл палічыў, што рукапісы ператварыліся ў попел разам з тэатрам. Што не замінае Джонсану пазней іх знайсці ў захаванасці. Але сапраўдная ісціна, што іх рэальным аўтарам быў Эдуард дэ Вер, а не малапісьменны акцёр са Стратфарда, застаецца ўтоенай.
Хоць фільм прывёў у захапленне аўтарытэтнагаРоджэра Эберта[7], у цэлым амерыканскія крытыкі ўспрынялі фільм без запалу.Дэвід Денбі з часопісаNew Yorker палічыў сюжэт «абсурднай фантазіяй» сцэнарыстаў, якія заблыталіся ў пазашлюбных сувязях вядомай сваёйасексуальнасцю каралевы; фільм мае шмат «бясконцых сцэн палацавых інтрыг, якія не паддаюцца расшыфроўцы і плятуцца ў цёмных куравых пакоях»[8].А. О. Скот (The New York Times) назваў фільм «вульгарнай разводкай з вобласці англійскай літаратуры, здзекаваннем над брытанскай гісторыяй і нахабнай абразай уяўлення гледачоў»[9]. "Чым менш вы ведаеце пра Шэкспіра, тым больш вам спадабаецца «Ананім», — піша кінааглядальнік канадскайGlobe and Mail[10].Лу Луменік (New York Post) адзначыў годны ўзровень акцёрскай працы, прыемнасць «карцінкі» для вока і захапляльнасць сюжэтных хітраспляценняў[11].
З расійскіх кінакрытыкаўЛідзія Маслава на старонках «Камерсанта» параўнала фільм Эмерыха з «шырокай і заблытанайтаблоіднай нататкай», для аўтара якой «няма прынцыповай розніцы паміж Шэкспірам іГадзілай — гэта міфічныя істоты, значэнне якіх моцна перабольшана, але менавіта гэта дазваляе напалохаць і затлуміць шырокага гледача»[12].
На84-й цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар» фільм быў намінаваны ў катэгорыі «Найлепшы дызайн касцюмаў».