Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Аман

20°37′ пн. ш. 56°30′ у. д.HGЯO
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Аман (значэнні).
Аман
араб.سلطنة عُمان
СцягГерб
СцягГерб
Гімн:«Ya Rabbana Ehfid Lana Jalalat Al Sultan»
Дата незалежнасці1971 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйныя мовыарабская[2]
Сталіца
Форма кіраванняАбсалютная манархія (султанат)
СултанХайтэм бен Тарык Аль Саід
Дзярж. рэлігіяІслам (ібадзіцкага толку)
Тэрыторыя
 • Агулам309 500 км² (70-я ў свеце)
 • % воднай паверхні0
Насельніцтва Амана
 • Ацэнка4 644 384 (2 023 г.)[1] чал. (132-я)
 • Шчыльнасць12,3 чал./км²
ВалютаАманскі рыал[d]
Інтэрнэт-дамен.om
Код ISOOM
Код МАКOMA
Тэлефонны код+968
Часавыя паясыUTC+04:00 і Asia/Muscat[d][3]
Аўтамабільны рухсправа[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ама́н (араб.عُمان‎),Султана́т Ама́н (араб.سلطنة عُمان‎) — арабская дзяржава, размешчаная ў паўднёва-ўсходняй частцыАравійскага паўвострава. Мяжуе зАб’яднанымі Арабскімі Эміратамі,Саудаўскай Аравіяй іЕменам.

Сталіца — горадМаскат, буйныя гарады —Салала,Сухар,Сур,Нізва,Эль-Бураймі.

Плошча — 309,5 тыс. кв. км. Працягласць берагавой лініі, уключаючывостраў Масіра і два архіпелагі —Даманіят іХаланіят — 2 тыс.км. Аману належыць невялікі анклаў на поўначы паўвостраваМусандам, які раздзяляе Персідскі і Аманскі залівы. Пустыні займаюць 82 % тэрыторыі краіны, горныя раёны — 15 %, узбярэжныя раёны — 3 %.

Нацыянальнае свята —18 лістапада — Дзень нараджэння султанаКабуса Бэн Саіда (адзначаецца з 1970 года).

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Аман у яго сучасных межах аб’ядноўвае былы султанат Маскат і імамат Аман, над якімі ў пачатку XIX ст. усталявала свой кантрольВялікабрытанія. У 1913 годзе імамат Аман абвясціў сябе незалежным ад султанату Маскат. Беспаспяховая для Маската і брытанцаў сямігадовая вайна супраць імамата завяршылася падпісаннем у 1920 годзе Сібскага мірнага дагавора, які зацвердзіў аўтаномію Амана. У 1955 годзе пры непасрэднай дапамозе брытанцаў войска султанату Маскат акупіравалі імамат Аман. 23 ліпеня 1970 года пасля палацавага перавароту да ўлады прыйшоў султанКабус бен Саід, які скінуў свайго бацьку султана Саіда Бэн Цеймура. З жніўня 1970 года краіна атрымала афіцыйную назву — Султанат Аман.

Султан правёў карэнныя адміністрацыйную (новае дзяленне, цэнтралізацыя дзяржавы) і ваенную рэформы (закупка найноўшага ўзбраення і павышэнне заробку вайскоўцам). Пераўтвораная армія змагла падавіць у 1976 годзесепаратысцкае паўстанне ў рэгіёне Дафар. Раз і назаўжды паставіўшы кропку ў прыгранічных праблемах з суседзямі, султан прыступіў да мадэрнізацыі дзяржавы, зрабіўшы стаўку на развіццё адукацыі, аховы здароўя і інфраструктуры. Нафтавыя звышпрыбыткі, якія неўзабаве абваліліся на краіны Персідскага заліва і Аман у прыватнасці, прыйшліся вельмі дарэчы і дазволілі з поспехам ажыццявіць задуманае[4].

З падачы султана Кабуса ў 1996 годзе Аман атрымаў першы ў гісторыі канстытуцыйны акт — асноўны закон, якім былі ўведзены Кансультатыўны савет і механізм атрымання трона ў спадчыну.

Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]
Горы Амана

Аман месціцца ва ўсходняй частцыАравійскага паўвострава. Уздоўж узбярэжжаАманскага заліва на паўночным усходзе краіны цягнецца прыморскаяраўніна — найбольш асвоены і населены раён Амана. На захад ад яе месцяццагоры Эль-Хаджар-эль-Гарбі. На поўначы яны ўяўляюць невысокія, але спічастыяконусы. У цэнтры — высокія масівы да 3353 м. На поўдні —скалістыя грады, якія рэзка абрываюцца ўмора. Вылучаеццаплато Аман з сярэдняй вышынёй 500 м. Яно спярэшчана ўзвышшамівулканічнага паходжання і сухімі рэчышчамі, што сезонна запаўняюццавадой. У паўднёвай частцы краіны знаходзіцца горны масіў Кара. Паміж ім іАравійскім морам выцягнулася прыморскаянізінаДафар.

Астравы Амана —Курыя-Мурыя,Масіра,Маклаб,Даманіят і інш.

Карысныя выкапні —нафта,сера,жалеза,соль.

Клімат спякотнытрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня трымаецца вышэй за +20 °C, чэрвеня — вышэй за +32 °C. Асабліва спякотна ў пачаткулета, калі дуюць сухіявятры зпустынь Аравійскага паўвострава. У астатні перыяд лета пераважаюць вільготныямусоны,узімку — паўночныя вятры. У горных раёнах сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае 500 мм, у той час як у нізінах — 60 — 130 мм у год.

У гарах сустракаюцца трапічныялясы,дубовыя,тамарыскавыя іінжырныя гаі. У Дафары захаваліся рэшткі аравійскайсаванны. У прыморскіх далінах і нізінах дзякуючы запасам грунтавых вод развіваеццаземляробства. На захад і поўдзень ад аманскіх гор пануе пустыня.

Адміністрацыйны падзел

[правіць |правіць зыходнік]

11 правінцый (якія падзелены на 61 раён): Дафар, Маскат, Мусандам, Эль-Бураймі, Паўночная Эль-Баціна, Паўднёвая Эль-Баціна, Эль-Вуста, Эд-Дахілія, Паўночная Эш-Шаркія, Паўднёвая Эш-Шаркія, Эз-Захіра[1].

Насельніцтва

[правіць |правіць зыходнік]

У Султанаце Аман пражывае 4 644 384 чал. (ацэнка, 2023 г.). Пераважаюць нашчадкі еменских і недждыйскіх арабскіх плямёнаў, астатняя частка насельніцтва — белуджы і персы, якія перабраліся ў Султанат шмат дзесяцігоддзяў таму. У складзе насельніцтва ўзбярэжных гарадоў прыкметную частку складаюць нашчадкі жыхароў Усходняй Афрыкі, першым чынам, Занзібара. Большасць аманцаў (каля 75 %) — адэпты ібадыцскай секты ў ісламе; прыкладна чвэрць насельніцтва — суніты. Невялікую, але досыць уплывовую суполку складаюць шыіты, якія пражываюць у асноўным на раўніне Аль-Батына.

Эканоміка

[правіць |правіць зыходнік]

З 1975 эканоміка краіны развіваецца на аснове пяцігадовых планаў. За 2007 рэальны прырост ВУП склаў 8,3 %, аб’ём ВУП дасягнуў 39,8 млрд дол. ЗША. Прыбыткі на душу насельніцтва за 2007 склалі 15,6 тыс. дол.

Аснову эканомікі складае нафтаздабываючая і газавая галіны. Агульныя запасы нафты складаюць каля 4 млрд бар. На долю паліўна-энергетычнага сектара прыходзіцца каля 80 % экспарту і 40 % ВУП. Захоўваецца тэндэнцыя да паніжэння аб’ёмаў нафтаздабычы, што выклікана збядненнем радовішчаў. У сярэднім за 2007 яна склала каля 700 тыс. бар. у суткі, скараціўшыся на 5,5 % у параўнанні з 2006.

Абмежаванасць і збядненне запасаў нафты (4 млрд бар. па прагнозах хопіць прыкладна на 15-20 гадоў) падштурхоўвае ўрад да развіцця газавага сектара і стварэнню прамысловых прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць газ. Пацверджаныя запасы прыроднага газу ў Амане дасягаюць 650 млрд куб. м. За 2007 адзначаўся рост здабычы прыроднага газу на 6 % да 27,6 млрд куб. м. У перыяд 2006—2010 урад плануе выдаткаваць 11,7 млрд дол. ЗША для росту нафта- і газаздабычы.

Вялікая ўвага ўрадам краіны надаецца развіццю ненафтагазавых сектараў эканомікі, першым чынам сельскай гаспадаркі і рыбалоўства, доля якіх складае меней 2 % ад ВУП. Аднак у цэлым планы ўлад па дыверсіфікацыі эканомікі пакуль застаюцца далёкай перспектывай. З 2003 дзейнічае дзяржаўная праграма па развіцці турыстычнага сектара, аднак яго доля ў ВУП не перавышае 1,5 %. Хоць за 2007 быў адзначаны рост ненафтавых галін прамысловасці (17 %), іх доля ў ВУП усё яшчэ застаецца малаважкай (11 %). У паўночных раёнах вядзецца здабыча медзі, храмітаў і вапняку. Развіваюцца будаўніцтва, цэментавая прамысловасць і металургія, у прыватнасці вытворчасць медзі. Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, наладжана вытворчасць кармоў і ўгнаенняў.

Праграма падрыхтоўкі нацыянальных кадраў — «аманізацыя», закліканая знізіць высокі ўзровень беспрацоўя (15 % сярод моладзі), не дае планаванай аддачы. Таму эканоміка Амана пакуль не можа абыйсціся без прыцягнення замежнай працоўнай сілы (каля 850 тыс. чал., пераважна выхадцы з Індыі, Пакістана і Бангладэш).

Адной з асноўных эканамічных праблем Амана застаецца высокі ўзровень інфляцыі (каля 7 %), рост цэнаў на спажывецкія тавары і прадукты сілкавання, нерухомасць. Інфляцыйныя працэсы стымулююцца, у прыватнасці, прывязкай мясцовай нацыянальнай валюты да долара ЗША.

У 2007 высокія цэны на нафту забяспечыліпрафіцыт бюджэту ў памеры 4,5 млрд дол. Расходная частка бюджэту склала 12,8 млрд.дол. ЗША. Золатавалютныя рэзервы Амана ў 2007 ацэньваюцца ў 6,5 млрд дол.

Знешні доўг ацэньваецца ў 3,4 млрд дол. На яго абслугоўванне прыходзіцца парадку 5 % ВУП.

З буйных прадпрыемстваў вылучаецца ўведзены ў эксплуатацыю ў 1982 першы нафтаперапрацоўчы завод. З пачаткам засваення запасаў прыроднага газу ў г. Кальхат пабудаваныя і дзейнічаюць дзве лініі завода па звадкаванні газу (6 млн т. у год). Вядзецца будаўніцтва трэцяй чаргі магутнасцю 3,3 млн т. У 2005 пачата будаўніцтва алюмініевага камбіната ў прамысловай зоне Сахар магутнасцю 350 тыс. т. алюмінія ў год.

Палітыка дзяржавы накіраваная таксама на пашырэнне долі прыватнага сектара і ўдасканаленне інвестыцыйнага заканадаўства з мэтай прыцягнення замежных капіталаўкладанняў. Аб’ём замежных інвестыцый у эканоміку Амана расце павольна і складае ў сярэднім 300 млн дол. у год. У лістападзе 2000 Аман стаў членам ВТО (СГА?).

Аб’ём экспарту 2007 склаў 22,6 млрд дол. Дадатнае сальда гандлёвага балансу склала каля 11 млрд дол. Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Амана — ААЭ, Японія, ЗША, Вялікабрытанія. Галоўныя імпарцёры аманскай нафты — Кітай, Тайланд, Японія, Паўднёвая Карэя, Тайвань. Асноўныя артыкулы экспарту — нафта, звадкаваны газ, метал, тэкстыль, марожаная рыба, трапічная садавіна і гародніна, рээкспарт розных тавараў. Аман імпартуе розную тэхніку, транспартныя сродкі, гаруча-змазачныя матэрыялы, тавары шырокага спажывання, рыс, харчаванне, дамашняе быдла.

СМІ

[правіць |правіць зыходнік]

Перыядычны друк выходзіць на арабскай і англійскай мовах. Найболей масавыя тыражы маюць штодзённыя газеты «Аль-Ватан» (арабскай — 40 тыс. асобн.), «Абсервер» (англійскай — 30 тыс. асобн.), «Аман» (арабскай — 20 тыс. асобн.) і «Таймс оф Аман» (англійскай — 30 тыс. асобн.), «Аман Трыбьюн» (на англійскай мове, — 25 тыс. экз.). Прынятыя султанам і ўрадам дэкрэты і ўказы публікуюцца ў афіцыйнай газеце «Аль-Джарыда Ар-Расмійя» на арабскай мове. У Маскаце находзяцца дзяржаўныя Інфармацыйнае агенцтва Амана, Радыё Султанату Аман (вяшчае з 1970) і Тэлебачанне Амана (працуе з 1975).

Дзяржаўны лад

[правіць |правіць зыходнік]

Аман — абсалютная манархія. Кіраўнік дзяржавы —султан (улада перадаецца па мужчынскай лініі), яму належыць заканадаўчая і выканаўчая ўлада. Ён — прэм’ер-міністр, вярхоўны галоўнакамандуючы узброенымі сіламі, сумяшчае функцыі міністра замежных спраў, абароны і фінансаў. Так сама султан — гэта вярхоўны суддзя і вышэйшая духоўная асоба краіны —імам.

Дзейнічае Савет Амана — двухпалатны дарадчы орган парламенцкага тыпу, які складаецца з Кансультатыўнага савета і Дзяржаўнага савета[1].

Знешняя палітыка

[правіць |правіць зыходнік]

ЧленААН (з 1971 г.),ЛАД (з 1971 г.),АІС (з 1972 г.),РН (з 1973 г.). Аман з’яўляецца сузаснавальнікам Савета супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва (1981 г.) і Асацыяцыя краін басейна Індыйскага акіяна (1997 г.). УАПЕК мае статус назіральніка. Падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з 143 дзяржавамі.

Гістарычна цесныя сувязі склаліся ў Амана з ЗША і Вялікабрытаніяй. Найболей важным іх складнікам з’яўляецца ваенна-палітычнае супрацоўніцтва. Аманское кіраўніцтва падпісала дамовы аб супрацоўніцтве ў вобласці бяспекі з ЗША (дагавор 1981) і Вялікабрытаніяй (дагавор 1970). У адпаведнасці з двухбаковым дагаворам Вашынгтон мае права на размяшчэнне ў Амане абмежаванага кантынгенту ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл: востр. Масіра (база ВМС і ВПС), г. Тумрэйт (база ВПС), г. Сіб (база ВПС), г. Салала (база сухапутных сіл), г. Хасаб (РЛС сачэння за суднаходствам у Армузскім праліве).

Важным вектарам знешняй палітыкі Амана застаецца еўрапейскі напрамак.

Стратэгічным напрамкам дзейнасці аманской дыпламатыі з’яўляецца ўмацаванне і пашырэнне палітычных і гандлёва-эканамічных адносін з Іранам. Аман ацэньвае развіццё Іранам мірнай ядзернай праграмы як суверэннае і неад’емнае права Тэгерана.

У сферы адмысловай увагі Султанату находзіцца ўзаемадзеянне с краінамі арабскага свету. Традыцыйна цесныя шматпланавыя адносіны Аман падтрымлівае з Індыяй і Пакістанам. У апошні час актыўна развіваюцца адносіны са краінамі АТР — пераважна з Кітаем, Паўднёвай Карэяй і Японіяй.

Аман — удзельнік большасці ўніверсальных міжнародных канвенцый па барацьбе з тэрарызмам, прыхільнік рэжыму нераспаўсюджання зброі масавага знішчэння.

Узброеныя сілы

[правіць |правіць зыходнік]

Узброеныя сілы карыстаюцца рэпутацыяй досыць баяздольных сіл у Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва ССАГПЗ, другіх пасля Саудаўскай Аравіі. Колькасць узброеных сіл, якія камплектуюцца на кантрактнай аснове, па дадзеных на 2006 складае парадку 50 тыс. чал. У склад рэгулярнага султанскага войска ўваходзяць тры віды войскаў: сухапутныя войскі, ВПС і ВМС, а таксама султанская гвардыя. Да іншых ваенізаваных фарміраванняў адносяцца султанская паліцыя, служба бяспекі, берагавая ахова ў відзе корпусу марской паліцыі.

У 1996 створаны Савет абароны на чале з султанам. У яго ўваходзяць: міністр па справах султанскага двара (курыруе працу спецслужб), генеральны інспектар паліцыі і мытні, галоўнакамандуючыя відаў войскаў і султанскай гвардыі, а таксама кіраўнік Службы ўнутранай бяспекі.

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. абвТАСС. Оман
  2. 3 // Constitution of Oman
  3. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/asia
  4. zviazda.by

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты · Азербайджан² · Аман · Арменія · Афганістан · Бангладэш · Бахрэйн · Бруней · Бутан · В’етнам · Грузія² · Егіпет¹ · Емен · Іарданія · Ізраіль · ✯Інданезія · Індыя · Ірак · Іран · Казахстан² · Камбоджа · Катар · Кіпр · Кітай · Кувейт · Кыргызстан · Лаос · Ліван · Малайзія · Мальдывы · Манголія · М’янма · Непал · Пакістан · Паўднёвая Карэя · Паўночная Карэя · Расія² · Саудаўская Аравія · Сінгапур · Сірыя · Таджыкістан · Тайланд · Туркменістан · Турцыя² · Узбекістан · Усходні Тымор · Філіпіны · Шры-Ланка · Японія


Дзяржавы і краі са спрэчным статусам:Абхазія · Азад Кашмір · Вазірыстан  · Дзяржава Ва · Дзяржава Шан · Заходні бераг ракі Іардан · Іракскі Курдыстан · Нагорна-Карабахская Рэспубліка · Палесцінская аўтаномія · Паўднёвая Асеція · Паўночны Кіпр · Тайвань


Залежныя тэрыторыі:Акратыры і Дэкелія (Брыт.· Брытанская тэрыторыя ў Індыйскім акіяне · Ганконг (Кітай· Какосавыя астравы (Аўстр.· Востраў Каляд (Аўстр.· Макаа (Кітай)

¹ У асноўным у Афрыцы  ² Часткова ў Еўропе
Мусульманскія арганізацыі і абшчыны — назіральнікі
Нацыянальна-вызваленчы фронт маро
Паўночны Кіпр
Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Аман&oldid=5037702"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp