Аліга́рхія (грэч.ὀλιγαρχία (oligarchia) — «улада нямногіх», адстар.-грэч.:ὀλίγος (oligos) — «нямногія» істар.-грэч.:ἀρχή (arche) — «улада») — палітычны рэжым, пры якім улада знаходзіцца ў руках параўнальна малалікай групы грамадзян (напрыклад, прадстаўнікоў буйнога манапалізаванага капіталу[1]) і, часам, абслугоўвае іх асабістыя і групавыя інтарэсы, а не інтарэсы ўсіх грамадзян. Інакш кажучы, улада і капітал сканцэнтраваны ў адных руках. Алігархі — члены алігархіі, могуць або самі быць членамі ўрада, або аказваць вырашальны ўплыў на яго фарміраванне і прыняцце рашэнняў у сваіх асабістых і групавых інтарэсах.
Тэрмін першапачаткова пачалі выкарыстоўваць уСтаражытнай Грэцыі філосафыПлатон іАрыстоцель. Арыстоцель ужываў тэрмін «алігархія» ў значэнні «ўлада багатых», супрацьпастаўляючы яеарыстакратыі.Арыстоцель лічыў, што існуюць тры ідэальных формы кіравання:манархія,арыстакратыя іпалітыя, кожная з якіх выраджаецца ў няправільныя формы —тыранію,алігархію,дэмакратыю адпаведна.
Арыстоцель лічыў дэмакратыю меншым злом, чым алігархію, дзякуючы большай стабільнасці дэмакратычнага дзяржаўнага ладу. Ён лічыў любую алігархію недасканалай. Так, апісваючы дзяржаўны ладСпарты з яе «ратацыйнай» алігархіяйэфораў, якая абмяжоўвала ўладу цароў, Арыстоцель пісаў: «Дрэнна ідзе справа з эфорыяй. Гэта ўлада ў іх кіруе найважнейшымі галінамі кіравання. Папаўняецца ж яна з асяроддзя ўсяго грамадзянскага насельніцтва, так што ў склад урада трапляюць часцяком людзі зусім бедныя, якіх … лёгка можна падкупіць».[2]
Зрэшты, і распаўсюджанае ў яго час меркаванне пра неабходнасць маёмаснага цэнзу пры абранні найбольш дастойных — як гэта адбывалася ўКарфагене — Арыстоцель таксама адпрэчваў з-за фактычнай «куплі ўлады»[3].
У 1911 годзе выдатны сацыёлагРоберт Міхельс сфармуляваў «жалезны закон алігархіі», паводле якога дэмакратыя (магчыма маецца на ўвазе прамая дэмакратыя) у прынцыпе немагчымая ў буйных грамадствах, і любы дэмакратычны рэжым непазбежна выраджаецца ў алігархію. Прыкладамі могуць быць: уладанаменклатуры ў камуністычных краінах,карпаратакратыя ціплутакратыя ў шматлікіх заходніх дэмакратычных краінах (асабліва на федэральным узроўні ўЗША),кампрадорская буржуазія ў краінах у стадыі развіцця. У ЗША існуе распаўсюджаны слэнгавы тэрмінfat cat — «тоўсты кот» — для багатага бізнесмена, які ўкладвае грошы ў лабіяванне сваіх інтарэсаў палітыкамі.
УСССР паліты-эканамічная літаратура пазначала «алігархію» як рэжым, пры якім палітычная ўлада належыць вузкаму колу людзей (напрыклад, найбольш багатых асоб)[4].
Зноскі
- ↑"Акадэмік"» значэнне слова "алігарх"(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2011. Праверана 26 ліпеня 2011.
- ↑Аристотель. Политика, Антология мировой философии. М., 1969. Т.1. С. 465—475.
- ↑Арыстоцель Палітыка (II, Разбор дзяржаўнага ладу крыцян і карфагенян 8, 5-7).
Арыстоцель Палітыка (II, Разбор дзяржаўнага ладу лакедэманян 6, 14). - ↑БСЭ — АлігархіяАрхівавана 2 жніўня 2014.
- Арыстоцель. Афінская палітыя. (Разбор перыядычнай змены дзяржаўнага ладу).