Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Альштынак

53°35′00″ пн. ш. 20°17′00″ у. д.HGЯO
Чакае праверкі
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Статус версіі старонкі

На гэтай старонцы паказваюцца недагледжаныя змены

Горад
Альштынак
польск.:Olsztynek
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна
Ваяводства
Павет
Гміна
Каардынаты
Прэзідэнт
Мірослаў Войцех Сцягенка
Плошча
7,69 км²
Насельніцтва
7 648 чалавек (2004)
Шчыльнасць
994,5 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 89
Паштовы індэкс
11-015
TERC
6283614094
Афіцыйны сайт
Альштынак на карце Польшчы ±
Альштынак (Польшча)
Альштынак
Альштынак (Вармінска-Мазурскае ваяводства)
Альштынак

Альштынак[1] (польск.:Olsztynek,ням.:Hohenstein) —горад уПольшчы, уваходзіць у складАльштынскага паветаВармінска-Мазурскага ваяводства. Сядзіба вяскова-гарадскойгміны Альштынак. Займае плошчу 7,69 км². Насельніцтва 7648 чалавек (на2004).

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Замак крыжакоў (пабудаваны ў 1350—1360) у Альштынку

Гісторыя горада пачынаецца з будаўніцтватэўтонскімі рыцарамізамка Гогенштайн у 1351 годзе. У 1410 годзе ў наваколлях горада рыцары пацярпелі разгромнае паражэнне ўбітве пры Грунвальдзе. У 1440—1455 гадах у складзеПрускай канфедэрацыі, з 1525 года — часткаПрусіі. У жніўні 1914 года апынуўся ў цэнтрыбітвы пры Таненбергу.

На праведзеным паслеПершай сусветнай вайныплебісцыце былі пададзены толькі два галасы за перадачу горада пад юрысдыкцыю Польшчы. У горад зКёнігсбергскага заапарка быў перамешчаныэтнаграфічны музейУсходняй Прусіі. У 1927 годзе тут быў узведзенымемарыял у Танэнбергу, дзе праз 7 гадоў быў пахаваны германскі прэзідэнтПаўль фон Гіндэнбург. Пасля Другой сусветнай вайны мемарыял быў разбураны, магіла Гіндэнбурга з жонкай яшчэ да пачатку баёў была перамешчана ўМарбург. Польскія ўлады пабудавалі ў горадзе помнік у гонар Грунвальдскай бітвы.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці зТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл.польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Гарады
Вяскова-гарадскія гміны
Вясковыя гміны
⛭
Гарады на правах павета
Герб Вармінска-Мазурскага ваяводства
Паветы
Цэнтры паветаў
Іншыя гарады
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Альштынак&oldid=4407953"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp