Прыклад напісання слова «Алах» арабскай каліграфіяй.
Алах (араб.الله [ʔalˤːɑːh]ⓘ) —арабскае слова, якое азначаеБога. Уісламе слова Алах традыцыйна выкарыстоўваецца ў любой мове, што азначае як уласнаБога, так і адно з яго імёнаў.
Паводле верымусульман, Алах — стваральнік і кіраўнік усяго існага. Акрамя яго ніхто не валодае гэтымі якасцямі. Існаванне Алаха неабходна длясусвету, а яго адсутнасць немагчыма. У Алаха няма роўных, і ў гэтым выяўляецца Яго абсалютнае адзінства.
Алах — імя ўласнае, яно адпавядае сапраўднамуБогу,Творцу іГоспаду ўсяго існага, уладальніку ўсіх выдатных імёнаў і якасцяў, Цэламу, Адзінаму. Алах вечны і не мае пачатку і канца. Спасціжэнне Яго чалавечым розумам немагчыма. Аднак некаторыя Яго атрыбутыўныя якасці паддаюцца прыблізнаму апісанню катэгорыямі чалавечага паняццевага апарата, гэта значыць, напрыклад, можна казаць пра Яго існаванне або дасканаласць.