«Свет Дзікага Захаду», або «Заходні свет» (англ.:Westworld) — амерыканскі фантастычны серыял тэлеканалаHBO, прэм’ера якога адбылася 2 кастрычніка 2016 года[4]. Гэта адаптацыя аднайменнага фільма «Заходні свет», напісанага і пастаўленагаМайклам Крайтанам у 1973 годзе. Выканаўчыміпрадзюсарамі серыяла сталіДжонатан Нолан,Ліза Джой,Дж. Дж. Абрамс,Джэры Вайнтраўб іБраян Бёрк. Нолан таксама выступіў у якасці рэжысёра пілотнай серыі. 14 лістапада 2016 года HBO працягнуў серыял на другі сезон[5].
Месца дзеяння — футурыстычны парк атракцыёнаў «Заходні свет», населеныандроідамі[6][7].
Тэндзі Ньютан у ролі чароўнай і праніклівай красуні Мэйв Мілей[8].
Джэфры Райт у ролі Бернарда Лоу, главы праграмнага аддзела Свету Дзікага Захаду. Таксама ў некалькіх серыях мае ролю Арнольда Уэбера, сузаснавальніка парку.
Джэймс Марсден у ролі Тэдзі Флада, стралка, які прыехаў у пошуку мясцовых прыгажосцяў[9].
Бен Барнс у ролі Логана, халасцяка і сталага наведвальніка Свету Дзікага захаду.
КампаніяWarner Bros. разглядала планы стварэння поўнаметражнагарымейка фільма «Заходні свет» 1973 года з канца 1990-х гадоў[13]. У 2002 годзе часопісVariety паведаміў пра падпісанне дагавора паміжWarner Bros. і акцёрамАрнольдам Шварцэнэгерам, які намерваўся прадзюсаваць фільм і выканаць у ім ролю Стралка, раней сыгрануюЮлам Брынерам[14]; на працягу некалькіх гадоў кампанія спрабавала прыцягнуць да праектаТарсема Сінгха як рэжысёра іКвенціна Таранціна ў якасці сцэнарыста[15]. У 2011 годзеWarner Bros. усё яшчэ мела планы па стварэнні рымейку[13].
У жніўні 2013 года было абвешчана, што кампанія кабельнага тэлебачанняHBO заказала пілотную серыю тэлесерыяла па матывах фільма — прадзюсарамі праекта выступіліДж. Дж. Абрамс,Джонатан Нолан іДжэры Вайнтраўб, прычым Джонатан Нолан выступіў у якасці рэжысёра, а таксама сцэнарыста ў суаўтарстве са сваёй жонкайЛізай Джой[16]. У канцы 2014 годаHBO дала ход стварэнню першага сезона серыяла ў супрацоўніцтве з кінакампаніяйBad Robot Productions; прэм’ера серыяла была запланавана на 2015 год[17].
МенавітаДж. Дж. Абрамс прапанаваў падаваць сюжэт у серыяле з пункту гледжання андроідаў, а не людзей[18]. Джонатан Нолан сярод іншых крыніц чэрпаў натхненне ўкамп’ютарных гульнях, у тым лікуBioShock Infinite,Red Dead Redemption іThe Elder Scrolls V: Skyrim, а таксама гульнях ад кампанііBioWare, дзе няма строга зададзенай маралі, і маральны складнік знаходзіцца ў межах нейкага спектра, без адназначнага падзелу на чорнае і белае[19]. ГульняThe Elder Scrolls V: Skyrim прыводзілася як прыклад свету, у якімнегульнявыя персанажы, якія кіруюцца камп’ютарам, напрыклад, вясковыя жыхары, жывуць сваім уласным жыццём незалежна ад таго, знаходзіцца побач з імі гулец ці не[19]. Менавіта гэтая ідэя персанажаў камп’ютарных гульняў паслужыла ўзорам для запраграмаваных гісторый андроідаў у «Свеце Дзікага Захаду», якія замкнутыя ў пастаяннай пятлі і штораз паўтараюць адны і тыя ж учынкі[20]. Каменціруючы тэму гвалту ў серыяле, Нолан адзначаў, што «гвалт прысутнічае ў тых гісторыях, якія нам падабаецца глядзець па тэлевізары, але не ў тых, якія нам хацелася б перажыць асабіста»[19].
У серыяле гучаць цытаты з класічных п’есУільяма Шэкспіра, у прыватнасці, фраза «У бурных радасцей канец раптоўны» зРамэа і Джульеты[21] — для андроідаў яна з’яўляеццатрыгерам, якія прымушаюць пераацаніць сваё ўспрыманне рэальнасці[22]. «Свет Дзікага Захаду» мае шэраг адсылак да «Алісы ў Краіне Цудаў»Льюіса Кэрала — да іх адносяцца, напрыклад, сіняя сукенка Далорэс і сцэна чаявання ў пустыні, якая вельмі нагадвае кананічныя ілюстрацыіДжона Тэніэла да «Алісы»[23]. Паводле слоў Нолана, у серыяле ёсць некалькі відавочных і невідавочных сувязяў паміж галоўнай гераіняй Далорэс іАлісай, галоўнай гераіняй кэралаўскай кнігі; сама кніга Кэрала таксама з’яўляецца ў серыяле, і героі зачытваюць урыўкі з яе[24].
У сюжэце серыяла немалое месца займае канцэпцыя «бікамералізму», або «двухпалатнага розуму», высунутая амерыканскім псіхолагамДжуліянам Джэйнсам у 1976 годзе — аб тым, што мысленне старажытных людзей адрознівалася ад мыслення сучасных і некалі чалавечы мозг быў «двухпалатным», падзеленым на дзве часткі, адна з якіх паведамляла іншай, што рабіць, а іншая выконвала загады, успрымаючы голас іншай часткі мозгу як «вонкавы», які належыць вышэйшым сілам — распад гэтай сістэмы, паводле меркавання Джэйнса, прывёў да ўтварэння ўласнага «Я» і свядомасці ў сучасным сэнсе гэтага слова[26].
У фільме «Заходні свет» 1973 гады фігуравалі і іншыя паркі, аформленыя ў стылі не Дзікага Захаду, аРымскай імперыі іСярэднявечча — Нолан дапушчаў, што падобныя паркі могуць у далейшым з’явіцца ў серыяле[27], і сапраўды, у апошняй серыі першага сезона было паказана закуліссе яшчэ аднаго парку з японскімі самураямі[28]. ПісьменнікДжордж Марцін, па чыіхкнігах у жанры сярэдневяковагафэнтэзі быў зняты іншы паспяховы серыялHBO — «Гульня тронаў» — сустракаўся з Ноланам і Джой і прапанаваў ім ідэю магчымага красовера паміж серыяламі — парку з андроідамі, заснаванага на свеце «Гульні тронаў»[29].
Першы сезон серыяла атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад крытыкаў. Станоўча быў ацэнены акцёрскі склад[31][32][33], «годны галівудскага блокбастара»[33], чыя трупа «зрабіла б гонар многім кінастужкам»[31]. Запазычваючы асноўную ідэю ад фільма 1973 года серыял не выглядае як рымейк. Ён кардынальна адрозніваецца з пункту гледжання жанру і ўяўляе сабой фантастычную драму супраць трылера арыгінала. Сюжэт інтрыгуе загадкамі і філасофскімі алюзіямі[31]. Серыял ўздымае мноства тэм, у якіх тэматыка штучнага інтэлекту адыгрывае не апошнюю ролю, але і не заўсёды першую[32]. Незвычайная і форма падачы апавядання — тры паралельныя «таймлайны», якія разгортваюцца на экране, не адрозныя адзін ад аднаго. «Свет Дзікага Захаду» атрымаўся суцэльным творам, здольным спарадзіць грамадскія дыскусіі, як гэта некалі зрабіў серыял «Згубленыя»[34]. З прычыны таго, што ў сюжэце шмат гвалту і аголенай натуры, праект параўноўвалі з «Гульнёй тронаў». Сярод негатыўных водгукаў існавала меркаванне, што па сутнасці серыял не ўяўляе ў сваёй канцэпцыі нічога новага[33]. Да мінусаў журналісты таксама адносілі інтэлектуальную безуважлівасць да таго, што адбываецца, асабліва ўласцівае пілотнай серыі[31]. «Афіша. Daily» пісала:
Серыял, гулец з храналогіяй, на працягу ўсяго сезона сцірае розніцу паміж учора, сёння і заўтра, прад'явіў па-чартоўску нетрывіяльны спосаб апавядання. Пэўна, трэба быць андроідам, каб не ацаніць шоу хоць бы на гэтым узроўні. «Гэта ні да чаго не падобнае», — скажуць адны. «Спыніць маторыку», — скажуць іншыя[34].