Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Аглабіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржава Аглабідаў у часы найбольшага росквіту

Аглабі́ды —арабскаяфеадальнаядынастыя ўІфрыкіі (сучасныТуніс), якая кіравала ў800909 гадах. Заснавальнік —Ібрагім ібн аль-Аглаб (800812), сын аднаго з военачальнікаўхаліфатаАбасідаў,намесніка Іфрыкіі ў785787 гадах.

Абапіраючыся наарабскую ваеннуюарыстакратыю і вярхі гарадскога насельніцтва, Аглабіды стварылі ў рамкахАбасідскага халіфата незалежнысуніцкіэмірат састаліцай уКайруане, але падсюзерэнітэтамАбасідаў. У сістэме кіравання яны прытрымліваліся іх палітыкі; быў створаны цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат на чале звізірам,кяцібамі (сакратарамі), якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання, і вярхоўнымкадзі (суддзёй), які сачыў за захаваннем прынцыпаўшарыяту. Разумнае кіраванне, шырокаеірыгацыйнаебудаўніцтва, укараненне новых прыёмаўземляробства прывялі да ўздымусельскай гаспадаркі і рамёстваў (суднабудаванне,выплаўка металаў, вырабзброі і асаднай тэхнікі,шаўковых, парчовых тканін, вырабаў са шкла,паласаў і інш.).

Вялікая кайруанская мячэць — помнік эпохі Аглабідаў.

Уэміраце са змяшаным араба-раманскім, частковаберберскім насельніцтвам хутка ішоў працэс арабізацыі. Да гэтага ў значнай ступені прыводзілі шырокія сувязі з Усходам, заснаванне ўКайруанеакадэміі «Дом мудрасці» (Байт аль-хікма), грамадскіхбібліятэк, пераклады наарабскую мовулацінскіх твораў па прыродазнаўчым навукам і г.д. Хоць большасць насельніцтва пры Аглабідах складаліхрысціяне, вядучая роля ўрэлігійна-палітычным жыцці належала мусульманам-сунітам.

УVIII стагоддзі прадстаўнікіарабскай арыстакратыі Аглабідаў змагаліся зберберскіміхарыджыцкімі паўстанняміібадзітаў, якія ахапілі ўсюПаўночную Афрыку. У849 годзе вярхоўныкадзіСахнун ібн Саід здзейсніўрэлігійную рэформу, зацвердзіўмалікізм у якасці галоўнай рэлігійнай дактрыны. У галіне знешняй палітыкі Аглабіды выступалі як саюзнікіАбасідаў, супрацьстаяліАмеядскім кіраўнікамІспаніі,Рустамідам,Ідрысідам і іншымалідскім кіраўнікамМагрыба, у1180 годзе адбілі нападегіпецкіх войскаўТулунідаў. У827902 гадах падчас доўгай вайны, у перыяд кіраванняЗіядэт-Алаха I, яны выгналівізантыйцаў зСіцыліі, у840 годзе высадзіліся напоўдніАпенінскага паўвостраваКалабрыі), у846 годзе здзейснілі напад наРым. Аднак паўстаннеарабскай арыстакратыі і апазіцыяфакіхаў (правазнаўцаў), якія абвінавачвалі Аглабідаў у пагардзе асноўнымі прынцыпаміісламу, прымусіліэміраў аддаліцца ад арабскага войска (джунда) і мяшчан, усё больш абапіраючыся на асабістых кліентаў (мавалі) саславян (сакаліба) ілангабардаў, а таксама на чорную гвардыюабідаў (рабоў).

З прычыны падатковага ціску, эксплуатацыі чыноўнікаў і суперніцтва плямёнаў улада Аглабідаў аслабла і ў рэшце рэшт пала пад націскамшыіцкіх рухаў. Шыіты, якія абапіраліся на плямёныкетама, разбілі Аглабідаў. Апошніэмір,Зіядэт-Алах ІІІ, у909 годзе бег з рэзідэнцыіэміраўРакады, якая стала цэнтрам новаўтворанагахаліфатаФацімідаў.

Эміры дынастыі

[правіць |правіць зыходнік]
  • Ібрагім І ібн эль-Аглаб — 800—812
  • Абдалах І ібн Ібрагім — 812—817
  • Зіядэт-Алах І — 817—838
  • Абу Ікаль ібн эль-Аглаб — 838—841
  • Мухамед І ібн эль-Аглаб — 841—856
  • Ахмед ібн Мухамед — 856—861
  • Зіядэт-Алах II — 863—864
  • Мухамед ІІ ібн Ахмед эль-Маіт — 864—875
  • Ібрагім ІІ ібн Ахмед — 875—902
  • Абдалах ІІ Мухамед — 902—903
  • Зіядэт-Алах III — 903—909

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.(укр.)
  • Советская историческая энциклопедия. Москва, 1961.(руск.)
  • Африка. Энциклопедический справочник. Т. 1-2. Москва, 1986.(руск.)

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Аглабіды&oldid=4659736"
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp