Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Ў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кірылічны алфавіт
Кірыліца
АБВГҐДЂ
ЃЕ(Ѐ)ЁЄЖЗ
ЅИ(Ѝ)ІЇЙЈ
КЛЉМНЊО
ПРСТЋЌУ
ЎФХЦЧЏШ
ЩЪЫЬЭЮЯ
Гістарычныя літары
(Ҁ)(Ѹ)Ѡ(Ѿ)(Ѻ)Ѣ
ѤІѢѦѪѨѬ
ѮѰѲѴ(Ѷ)Ын
Літары неславянскіх моў
ӐӒӘӚӔҒӶ
ҔӖҼҾӁҖӜ
ҘӞӠӤӢӀҊ
ҚҞҠӃҜԞӅ
ӍҤҢӉӇӦӨ
ӪҨҦҎҪҬӲ
ӰӮҮҰҲҺҴ
ӴҶӋҸӸҌӬ
Заўвага. Знакі у дужках
не маюць статусу
(самастойных) літар.

Ў (у нескладовае) — 22-я літара беларускагакірылічнага алфавіта, якой няма ў іншых кірылічных алфавітах славянскіх моў, хоць літара ёсць і ва ўкраінскай мовазнаўчай літаратуры[1], а таксама ўжываецца ў некалькіх мовах народнасцей былогаСССР, для якіх савецкімі мовазнаўцамі былі распрацаваны варыянты кірылічнай азбукі (узбекская,дунганская,асецінская,эскімоская мовы).

Гук[ў] — звонкі лабіявелярны паўгалосны (англ.:voiced labiovelar semivowel)[заўв 1].

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Лічыцца, што падставай з’яўлення гуку [ў] на месцы этымалагічнага [в] (кроў, праўда) была наяўнасць у старабеларускіх дыялектах губна-губнога [w] супраць губна-зубнога [в] (або [v]) у рускіх і палякаў, а прычынаю — падзенне рэдукаваных [ъ], [ь][2][3]. Дакладна невядома, калі адбыўся дадзены пераход, але ўжо ў грамаце1229 года пісалася:оутвєрдять; уꙁдоумалъ; оу риꙁє; оу роусе; оустоко (усток); оу смольнєскь; оуꙁяти; наоуспять і г.д.[4][5]

Даўней [у] пісалася амаль так, як і прынята ў сучаснай беларускай мове — пасля зычных — «у складовае»:«будучи дей у мене» (Акты, 1600 г.), а пасля галосных «в» замест «у нескладовага»:«добре в парсуну познавши» (Акты, 1569 г.);«злого вмыслу» (Акты, 1569 г.)[6].

Прыклад ужывання літары«ў» у «Русалцы Днястровай»
Ф. Багушэвіч, «Немец» — гук [ў] пазначаны літарай«ŭ»

Графічна літара«ў» паходзіць ад зліццяіжыцы збрэвісам (Іереѵ̆ская власть, пучина Егеѵ̆ская і да т. п.), што выкарыстоўвалася ў некаторыхстарабеларускіх выданнях XVI — пачатку XVII стагоддзяў[крыніца?]. Пазней гэты сімвал ужываўся ўрумынскай кірыліцы (руск.) (бел., адкуль яе ў 1837 годзе запазычылі складальнікі зборкі ўкраінскай паэзіі «Русалка Днѣстровая (укр.) (бел.». У прадмове аўтары, між іншым, пісалі[7]: «…мы прынялісербскае џ… івалоскае ў…». У гэтай кнізе «ў» выкарыстоўвалі, у асноўным, на месцы этымалагічнага [л], там, дзе гэты гук ужо ператварыўся ў гук [ў] ваўкраінскай мове[заўв 2].

Упершыню ў сучаснайбеларускай мове асобная літара для гука[w] з’явілася ў сярэдзіне XIX стагоддзя ў беларускай лацінцы ў розных варыянтах — «ú», «курсіўнаеu», «u згачакам» («ǔ»), «», «ŭ». У вершаванай брашурыЯна Чачота «Da milych mužyczkoú», якая была выдадзена ў 1846 годзе, літара выглядала якu з рыскай —ú.Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч выкарыстоўваў курсіўнаеu (у адрозненне ад звыклага u для галоснага гука [u], напрыклад: jon umieu). Звычайнаяu на месцы нескладовай змешчаная ў публікацыяхКастуся Каліноўскага18621863 гадоў. Сустракаюцца таксама варыянты «u згачакам» («ǔ»)[8]. «W з брэвісам» («») выкарыстоўваўБраніслаў Эпімах-Шыпіла (1889). У 1897 выдаецца першы том «Люду беларускага» этнографаМіхала Федароўскага; ва ўсім шматтомніку багата аўтэнтычных тэкстаў, запісаных Федароўскім беларускай лацінкай. У гэтых запісах у пазіцыі пасля галосных гук[w] (у нескладовае) перадаецца як «» (напрыклад:kazau̯; pierapau̯zła; jak u̯ziau̯ by u̯ ruku; uhledzieu̯), у той час як «ŭ» выкарыстоўвалася для вельмі кароткага (і ў шпаркай мове выпадаючага) [у] (напрыклад,pakazŭwaj; padwiazŭwaje; panakruczŭwała,dziakŭwać Bohu).

Доўгі час лічылася, што свой сучасны выгляд — «ŭ» — літара набыла ў кракаўскім выданні «Dudka Białaruskaja» 1891 годаФранцішка Багушэвіча[8]. Цяпер вядома, аднак, што этнограф і выдавецАляксандр Рыпінскі ўжываў літару «ŭ» у беларускіх тэкстах кніг, выдадзеных у Лондане ў 1853-54 гг.,[9][10] а яшчэ ранейГабрыэль Асоўскі скарыстаўся ёю ў рэпліках беларускамоўнага персанажа ў рамане «Таямнічае даміно» (1845).[11]

Не пазней за 1870 год асобная літара для гука[w] трапіла ўбеларускую кірыліцу. У 1870 годзе выкарыстоўваць камбінацыю «у збрэвісам» як адпаведнік лацінкавай «ŭ» длябеларускай мовы прапанаваў расійскі даследчык фальклоруПётр Бяссонаў[8] (ён таксама выкарыстоўваў «ў» у кнізе «Белорусские песни» выдання 1871 года, напрыклад: «я чуў, шоўкову хустку, скарбу жаловаў, а нашаму пану ўсё повялося»). У 1874 годзе этнографПавел Шэйн выдае кнігу «Белорусские народные песни», у якой аўтарскі тэкст на рускай мове, але перадача аўтэнтычных тэкстаў беларускіх песень па-беларуску. У кнізе паслядоўна ўжываецца літара «ў», напрыклад: «не даў, слаўны, жоўтымъ зярномъ, а ўзяў вутку, заўтра раненька, нясуць намъ бутэлькі поўненькі». Ужываецца «ў» і ў «Смаленскім этнаграфічным зборніку»Уладзіміра Дабравольскага, выдадзеным у 1891 годзе ў Санкт-Пецярбургу: «мужикъ параіў, пра то ня вѣдаў, даўжок, узяў, яны ня ўси». Сярод ранніх выпадкаў ужывання кірылічнай літары «ў» — апублікаваная ўСанкт-Пецярбургу ў 1895 годзе брашура з вершам — A.J. (Александр Ельский) «Сынокъ! Расказъ зъ праўдзиваго здарэньня… 1895 року». Ёсць літара «ў» і ў пасмяротным выданніЯнкі Лучыны «Вязанка» (1903). Да 1907 года «ў» пачало ўжывацца ў беларускай кірыліцы больш-менш паслядоўна.

У першай трэці XX стагоддзя, у сувязі з правядзеннем палітыкібеларусізацыі ўБССР, вакол правапісу беларускай мовы вяліся працяглыя дыскусіі, сярод іншых, ставілася пытанне наконт мэтазгоднасці пазначэння ці не пазначэння на пісьме літары «ў». Супраць пазначэння скарачэння на пісьме літары выказваўся, у прыватнасці,Язэп Лёсік. У вынікуправапісная камісія 1926 года пастанавіла: не пазначаць у пісанні пазіцыйнага чаргавання «і»/«й» (даволій гэтага -> даволіі гэтага), але пазначаць чаргаванне «у»/«ў» (за выняткам запазычаных словаў і ўласных найменняў)[12]. Гэтыя пастановы ў 1933 годзе былі ўнесены ўновы правапіс.

Вымаўленне

[правіць |правіць зыходнік]

Літара «ў» уяўляе сабой звонкі лабіявеларны паўгалосны гук (англ.:voiced labiovelar semivowel). У адрозненне ад галоснага «у», ён з’яўляецца зычным. Вымаўляецца гэты гук прыблізна таксама, як англійскі [w] у [now].

Ужыванне

[правіць |правіць зыходнік]

Літара «ў» пішацца паслягалосных пры чаргаванні: «у» з «ў», «в» з «ў» і «л» з «ў» — у беларускай мове (умовы —ва ўмовах,карова —кароў,дала —даў) ці ў параўнанні з рускай (рус.клоун — бел.клоўн, рус.лавка — бел.лаўка, рус.волк — бел.воўк).

Чаргаванне «у» з «ў»

[правіць |правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца (за выключэннемнекаторых выпадкаў):

  • на пачатку слова, незалежна ад яго паходжання: ваўніверсітэце, сонцаўзімку, ледзьвеўчуў;
  • у сярэдзіне слова, незалежна ад яго паходжання: клоўн, каўчук, аўдыякасета, па-ўдарнаму;
  • пасля злучка ці двукосся: паўночна-ўсходні, пачуў «будзь ласкавы»ўпершыню, па-ўкраінску;
  • у выпадках, калі прыназоўнік «у» ужываецца пасля галосных і вымаўляецца як [ў]: збеглаў край туманных сноў.

У вершаванай мове для захавання рытму часам дапускаюцца адступленні ад нормаў ужывання «у»/«ў»:

На шырокім, на далёкім
      Буйным полі
Вырастаюць згодна кветкі
      І гуголле.

Людзі рвуць і топчуць кветкі
      Без патолі,
А гуголь расце, не дбае,
      Ў поўнай волі.

Ой, ці ж вам не ўцяміць, людзі,
      Ўжо ніколі,
Што не кветкі трэба рваці,
      А гуголле?!

               Я. Купала (1921)

Чаргаванне не адбываецца:

  • паслязнакаў прыпынку;
  • на пачатку слова, пачынаючагасказ;
  • у словах, у якіх на «у» падае націск, і вытворных ад іх: ляурны, трыумф, трыумфальны;
  • на пачаткуўласных імёнаў і назваў: кнігаУладзіміра,ваУзбекістане;
  • на канцы нязменных запазычаных слоў: ноу-хау, шоу, фрау;
  • у запазычаных словах, якія канчаюцца на «-ум», «-ус», і вытворных ад іх: прэзідыум, кансіліум, соус, страусіны.

Чаргаванне «в» з «ў»

[правіць |правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца перад зычнымі і на канцы слоў у большасці славянскіх і неславянскіх слоў: лаўка, кроў, маўр, Аўрора.

Чаргаванне «л» з «ў»

[правіць |правіць зыходнік]

Чаргаванне адбываецца перад зычнымі ў большасці славянскіх слоў і некаторых неславянскіх словах: воўк, моўчкі, паўметра; на канцы слоў — у формах мінулага часу: даў.

Распаўсюджанне ў іншых кірылічных алфавітах

[правіць |правіць зыходнік]

«У» прысутнічае таксама ў некаторых неславянскіхкірылічных алфавітах.

  • Удунганскім алфавіце, уведзеным у 1953 годзе.
  • У алфавіцеэскімосаў.
  • Уніўскім кірылічным алфавіце, уведзеным у канцы 1970-х гадоў.
  • Ваўзбекскай кірыліцы для пазначэння гуку[o][13]. У лацінцы (цяпер афіцыйны алфавіт ва Узбекістане) ёй адпавядае літара «o‘». У Таджыкістане ў друкаваных выданнях на ўзбекскай мове часта замяняецца таджыкскай літарай ӯ (якая ў самой таджыкскай мове пазначае гук [ɵ]).
  • У каракалпакскай кірыліцы для пазначэння гуку [w]. У лацінцы (цяпер афіцыйны алфавіт у Каракалпакстане) ёй адпавядае літара «w».
  • У транскрыпцыі японскай мовы па сістэме Паліванава часам ужываецца для пазначэння рэдукаванага вымаўлення う ([ɯ]), прыклад: 馬 [ўма].
  • У расійскіх падручніках арабскай мовы часам ужываецца для пазначэння гуку, які перадаецца літарай و.
  • Да лацінізацыі 1923 года ўжывалася для запісуасецінскіх тэкстаў (так званая «шэгрэнаўская азбука») — у прыватнасці, у першай асецінскай газеце «Ирон газет» (1906).
  • У 1961—1964 гадах (уКарачаева-Чаркесіі да 1970-х) выкарыстоўвалася ўкарачаева-балкарскім кірылічным алфавіце.
  • У 1989 годзе планавалася ўвесці літару «ў» утатарскі алфавіт.
  • Літара Ў, ў была выкарыстана разам з іншымі як дапаможная ў дапаможніку па вывучэнні ісламу, выдадзеным у Стамбуле ў 2019 г. длятуркаў-месхецінцаў[14].

Помнік

[правіць |правіць зыходнік]
Помнік літары «Ў»
Асноўны артыкул:Помнік літары «Ў»

У верасні 2003 года, у час дзясятых святкаванняў «Дня беларускага пісьменства»полацкія гарадскія ўлады ўстанавілі ў найстарэйшым горадзеБеларусі помнік у гонар гэтай унікальнай літары[15]. Ён зроблены ў выглядзе стэлы, на гранях якой размешчаны рэльефныя выявы літары. Помнік можа служыцьсонечным гадзіннікам. Першапачатковая ідэя помніка належыць беларускаму каліграфу прафесару Паўлу Семчанку, які шмат гадоў вывучае мастацкія шрыфты.

Іншыя факты

[правіць |правіць зыходнік]
  • У вершаванай мове для захавання рытму паэты часам дапускаюцьадступленні ад нормаў ужывання «ў» (часцей гэта звязана з прыназоўнікам «у»).
  • Цікавы факт: прыслоўі «па-узбекску», «па-удмурдску», паводле «Слоўніка беларускай мовы: Арфаграфія. Арфаэпія. Акцэнтуацыя. Словазмяненне» (пад рэд. М. В. Бірылы, Мінск, 1987), пішуцца з «у складовым» як словы з іншамоўным коранем, аднак у кнізе «Беларускі правапіс» (У. Куліковіч, Мінск, 1998) прыслоўе «па-ўзбекску» ілюструе напісанне «ў» пасля злучка.
  • Гэтую літару можна пісаць праз наступныя камбінацыі клавіш:Num Lock Alt+759 абоNum Lock Alt+0161

Табліца кодаў

[правіць |правіць зыходнік]
КадзіроўкаРэгістрДзесятковы кодШаснаццатковы кодВасьмярковы кодДвайковы код
Юнікод
(маналітны)
Вялікая1038040E00201600000100 00001110
Маленькая1118045E00213600000100 01011110
Юнікод
(раскладанне)
Вялікая694033980423 03060041060140600000100 00100011 00000011 00000110
Маленькая715005500443 03060042060140600000100 01000011 00000011 00000110
ISO 8859-5Вялікая174AE25610101110
Маленькая254FE37511111110
KOI 8
(нек. вар.)
Вялікая190BE27610111110
Маленькая174AE25610101110
Windows 1251Вялікая161A124110100001
Маленькая162A224210100010

УHTML вялікая літара «Ў» запісваецца «Ў»(«Ў»), маленькая «ў» —«ў»(«ў»).

Беларуская раскладка клавіятуры

[правіць |правіць зыходнік]

Стандартная раскладка беларускай клавіятуры мае наступны выгляд[16]:

Літара «Ў» накамп’ютарнайклавіятуры.

Заўвагі

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Прыкладам уанглійскай мове для пазначэння гуку [ў] служыць літара «w», упольскай мове — «ł».
  2. На сёння, ваўкраінскай мове выражаецца арфаграфічна літарайв у словах кшталту бачив[ў], вов[ў]к і г.д.

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Гуцульські говірки. Короткий словник, Львів, 1999, с. 9.(укр.)
  2. Янкоўскі Ф. М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мінск, 1989. С.101.
  3. Rott-Żebrowski T. Gramatyka historyczna języka białoruskiego. Lublin, 1992. S.63.(польск.)
  4. Хрестоматия по истории русского языка. Москва, 1990. С.61—66.(руск.)
  5. Юрый ПацюпаЗанядбаная старонка правапісу: прапановы пісання прыназоўніка у/ў перад словамі, што пачынаюцца з галоснайАрхівавана 20 кастрычніка 2015..
  6. Социально-политическая борьба народных масс Белоруссии: Конец XIV в. — 1648 г.: Сб. документов и материалов. В 3 т. Т.1. Минск, 1988.(руск.)
  7. «…приймилисмо сербскоєџ (виџуwydzu) и волоскоєў (аў,αυ Erazm. Rotterd., au, еў,ευ: спѣваў,spiwαυ; душеў,dušευ)…».Маркіян Шашкевіч (1837)«Русалка днѣстровая»Архівавана 19 красавіка 2014., с. 5.(укр.)
  8. абвБулыка А. У нескладовае // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.4. Мінск: БСЭ. — 1987.
  9. Packajeu, Mikalaj. Belarusian 19th century publishing efforts in London shaped the appearance of modern Belarusian writing [A Lecture by Mikalaj Packajeu Held at Anglo-Belarusian Society Meeting On 2 March 2003] (англ.). Anglo-Belarusian Society (19 студзеня 2017). Праверана 11 жніўня 2021.
  10. Packajeu, Mikalaj."[1853 год, Лёндан]". Facebook. Роднае Слова.
  11. Антон Францішак Брыль. Беларускія фрагменты ў рамане «Таямнічае даміно» Габрыэля Асоўскага. // Роднае слова, № 12/2021.
  12. Працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Мінск, 1927. С.309—310.
  13. Ходжиев А. П. Узбекский язык // Языки мира: Тюркские языки. — М.: Институт языкознания РАН, 1996. — С. 427.(руск.)
  14. А. Уйсал. Абдас-ғусул-намаз ўграниерим— Истанбул, 2019. — ISBN 978-605-302-478-1.
  15. Памятник букве «Ў» в Полоцке, Holiday.by.(руск.)
  16. The most widely used belarusian keyboard layout STB955-94.(англ.)

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Пуцявінамі «Бусліка» / аўт.-склад. Т. М. Лапіцкая. — Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2006. — 64 с.
  • Куліковіч, У. І. Беларуская мова. Правілы арфаграфіі. Беларуска-рускі слоўнік / У. І. Куліковіч, Э. А. Ялоўская. — Мінск : Беларус. асац. «Конкурс», 2010. — 320 с.
  • Мажлай, Г. М. Беларуская мова: дапаможнік для падрыхтоўкі да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання / Г. М. Малажай. — 5-е выд. — Мінск, Аверсэв, 2007. — 368 с.
⛭
Вытворныя кірылічнай літарыУ, у
Літары
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Ў&oldid=4932048"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp