Горад  Суконныя шэрагі ўначыІпр (Іпер) на карце Бельгіі |
|
Іпр (нідэрл.:Ieper[ˈipər],фр.:Ypres,з.-флам.:Yper),Іперн (ням.:Ypern) —горад, размешчаны на паўночным захадзеБельгіі, у правінцыіЗаходняя Фландрыя, каля мяжы зФранцыяй, у складзееўраакругіВялікі Ліль. Насельніцтва — 34 897 жыхароў (2006).
Упершыню згаданы ў VIII стагоддзі, Іпр быў адным з самых багатых гарадоў сярэдневяковай Еўропы, з насельніцтвам у 80 тысяч жыхароў. У XII—XIV стагоддзях ён аспрэчваў уБругэ іГента званне галоўнага цэнтра цэхавагасукнаробства ўФландрыі. Зацяжная аблога англічанамі падчасСтагадовай вайны (1383) падарвала яго дабрабыт. У канцы XVI стагоддзя, калі мясцовым біскупам быў знакамітыЯнсен (заснавальнікянсенізму), у Іпры жыло ўжо не больш за пяць тысяч чалавек. Далейшыя страты эканоміка панесла падчас войнЛюдовіка XIV, калі ўмацаваныВабанам горад не раз падвяргаўся аблогам.
Іпр забяспечыў сабе месца ў сусветнай гісторыі як ключавы пунктЗаходняга фронтуПершай сусветнай вайны.Іпрскі выступ у брытанскіх лініях абароны стаў арэнай трох буйных бітваў, падчас якіх немцы ў1915 годзе ўпершыню ў гісторыі ўжыліхімічную зброю —хлор — і ў1917 годзе, таксама ўпершыню ў якасці зброі, — гарчычны газ, цяпер вядомы якіпрыт.
З 250 000 салдатАнтанты, якія загінулі каля Іпра, кожны пяты застаўся непахаваным. У памяць пра гэта каля ўезду ў Іпр у1927 годзе была адкрыта ўзведзеная на брытанскія сродкітрыўмфальная арка — так званыяМененскія вароты. На мануменце выбіты імёны 54 тысяч загінулых у гэтых месцах падчас Першай сусветнай вайны. Увогуле вакол горада налічваецца не менш за сто сорак вайсковых могілак і мемарыялаў.
- 1986 год — 35 тыс. чал.[1]
Стары горад быў амаль цалкам знішчаны падчас Першай сусветнай вайны, аднак яго найбольш значныя збудаванні былі пазней адноўлены. Першае месца сярод іх займае выбітны помнік гатычнай грамадзянскай архітэктуры —палата суконшчыкаў і бефруа (1304). У гарадскім саборы Св. Марціна (XIII—XV стст.) Янсен. Уновы інайноўшы час гэта быў першы выпадак поўнага знішчэння (і наступнага аднаўлення) еўрапейскага горада па прычыне ваенных дзеянняў.
Раз у тры гады ў Іпры праводзіцца касцюміраваны Фестываль Кошак, у памяць пра жудасную традыцыю, якая існавала аж да пачатку XIX стагоддзя: скідваць жывых кошак з гарадской вежы. Апагеем свята становіцца скіданне з вежы цацачных катоў.
- Ипр // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред.А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. —М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 191. — 592 с. —210 000 экз. —ISBN 5-85270-057-6.
- ↑ГЭС 1989.