Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Іонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карта Іоніі

Іонія (стар.-грэч.:Ἰωνία,лац.:Ionia) — вобласцьСтаражытнай Грэцыі на захадзеМалой Азіі, астравахХіас іСамас. У больш шырокім значэнні, Іоніяй называлі ўсе землі населеныяэлінамі-іанійцамі.

Заснаванне

[правіць |правіць зыходнік]

Згодна традыцыі,грэкі-іанійцы перасяліліся на захадМалой Азіі зАтыкі праз 140 гадоў пасля заканчэнняТраянскай вайны (прыкладна1130 г. да н.э.). Заснаваныя імі 7 гарадоў кіраваліся першапачаткова нашчадкамі апошнягаафінскага манарха Кодра, а таксама высакародныхлікійцаў.

Герадот таксама лічыў жыхароў Іоніі выхадцамі з Афін і паведамляў, што ў малаазіяцкіх іанійцаў існуюць тыя жрэлігійныя традыцыі, што і ў атычных грэкаў. Жыхары Іоніі лічылі сваё паходжанне высакародным, а таму "больш трымаліся за сваё імя". Аднак Герадот пярэчыў гэтаму, пісаў, што ў каланізацыі Іоніі прымалі ўдзелпеласгі зПелапанеса і грэкі з розных раёнаўЭгейскага мора. Акрамя таго, іанійцы змяшаліся ў Іоніі з мясцовым насельніцтвам —карыйцамі. Гісторык спасылаецца намілецкае паданне, паводле якога перасяленцы забілі тубыльцаў і ажаніліся на іх дочках.

У1086 да н.э. г. да н.э. -1075 да н.э. г. да н.э. паміжполісамі Іоніі быў заключаныІанійскі саюз. Найбольш важную ролю першапачаткова ў ім адыгрываліМілет,Эфес,Прыена. Пазней ён быў пашыраны да 12 полісаў. У яго склад увайшліХіас,Самас, а таксама гарады, заснаваныяэалійцамі (найважнейшыяФакея іСмірна). Герадот лічыў, што традыцыя заключэння саюзаў была запазычана іанійцамі з Пелапанеса.

Археалагічныя знаходкі пакуль не пацвярджаюцьстаражытнагрэчаскія міфы. Знаходкі археолагаў дазваляюць казаць, што паселішчы на тэрыторыі Іоніі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, аднак грэчаскія калоніі былі заснаваны тут не раней заIXVIII стст. да н.э.

Росквіт

[правіць |правіць зыходнік]

У730 г. да н.э.Іанійскі саюз атрымаў перамогу надкарыйцамі. У сярэдзінеVII ст. адбіў нашэсцекімерыйцаў, якія нанеслі больш страт суседняйЛідыі. На некаторы час грэчаскія калоніі былі засцярожаны ад палітычнага ўціску і эканамічнай канкурэнцыі з боку магутных дзяржаўМалой Азіі.

У VII —V стст. да н.э. развіццё гаспадаркі і культуры ў Іоніі адбывалася хутчэй, чым убалканскай Грэцыі. З канцаVII ст. да н.э. з’явіўся новы відлітаратуры —лагаграфія наіанійскімдыялекцестаражытнагрэчаскай мовы (Анаксімандр,Гекатэй Мілецкі,Ксенафан і інш.), які даў пачатак эліністычнайпрозе, паўсталаіанійская філасофія (Анаксімандр,Анаксімен,Геракліт,Фалес Мілецкі і інш.). У Іоніі былі распрацаваны новыя прыёмыархітэктуры ібудаўніцтва, у тым лікуіанічны ордар.Храм Артэміды Эфескай (VI ст. да н.э.) лічыўся адным зцудаў свету.

Барацьба за незалежнасць

[правіць |правіць зыходнік]

У сярэдзінеVI ст. да н.э. Іонія трапіла ў залежнасць адлідыйскага валадараКроза, а пасля заваявання ЛідыіПерсіяй (546 г. да н.э.) — аддзяржавы Ахеменідаў. У499494 гг. да н.э. гарады Іоніі паўсталі, аднак пацярпелі паражэнне. Тым не менш, персы былі вымушаны пайсці на істотныя саступкі. Іанійцы аказвалі дапамогу ў войнах персаў супрацьскіфаў ібалканскіх грэкаў. У479 г. да н.э. іанійцы падтрымалі аб'яднаны грэчаскіфлот супраць персаў і пасля перамогі атрымалі незалежнасць.

Пасля заканчэння грэка-персідскіх войнаў Іонія развівалася пад моцным уплывамАфін. Аслабленне афінскай дзяржавы і ўзвышэннеСпарты, якая дамагалася дапамогі ад дзяржавы Ахеменідаў, прывяло да таго, што ў386 г. да н.э. іанійскія полісы зноў апынуліся пад персідскім кантролем. У334 г. да н.э. яны ўвайшлі ў склад Македоніі. У133 г. да н.э. Іонія была далучана даРымскай дзяржавы.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Іонія&oldid=4404904"
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp