Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Індуізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Індуізм
санскр.:हिन्दूधर्मः[1]
Дата заснавання / стварэнняневядома
Выява
Названа адІнд
Месцазнаходжанне
Колькасць членаў1 200 000 000[2]
Месца заснаванняПравінцыя Сінд
Асноватворны дакументВеды
Быў натхнёныведычная рэлігія[3] і Dravidian folk religion[d]
Вывучаецца ўHindu studies[d]
Піктаграма
Карта распаўсюджання
Stack Exchange site URLhinduism.stackexchange.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў)рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць уІндыі. Гістарычная назва індуізму насанскрыце —сана́тана-дха́рма (санскр.:सनातन धर्म,IAST:sanātana dharma), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечнызакон»[4].

Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі ібрахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоўВішну іШывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл —карова,змяя; сярод рэк —Рака Ганг; сярод раслін —лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі —вішнуізм ішываізм.

Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя паколькасці паслядоўнікаў (руск.) (бел. рэлігія ў свеце пасляхрысціянства іісламу[5].

Гл. таксама

[правіць |правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Sanskrit Wikipedia — 2004.
  2. Hindu Countries 2023Pew Research Center, 2023.
  3. J.A.B. van Buitenen, Dimock E. C., Narayanan V. et al.Hinduism //Encyclopædia Britannica
  4. Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». —Oxford University Press, 2000;
  5. The Global Religious Landscape - Hinduism(нявызн.)(недаступная спасылка). A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010. The pew foundation. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013.

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⚙️ 
  Тэматычныя сайты
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Індуізм&oldid=4750620"
Катэгорыя:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp