Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Інд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інд
хіндзі सिन्ध
Інд каля Скарды
Інд каля Скарды
Характарыстыка
Даўжыня3180 км
Басейн980 тыс. км²
Расход вады6 600 м³/с
Вадацёк
ВытокТыбет
 • Вышыня5300 м
 • Каардынаты31°14′32″ пн. ш. 81°46′06″ у. д.HGЯO
ВусцеАравійскае мора
 • Каардынаты23°59′40″ пн. ш. 67°25′51″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэмаАравійскае мора

Краіны
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
Карта Інда з прытокамі паводле The Times Atlas of the world
physical
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інд (тыб.:སེང་གེ།་གཙང་པོ Sênggê Zangbo,кіт.:印度河 Yìndù Hé,хіндзі:सिन्धु नदी,панджаб.:دریاۓ سندھ Sindh,пушту:اباسين Abāsin,сіндхі:سنڌوندي Sindhu,урду:دریائے سندھ) — буйнаярака ўПаўднёвай Азіі, бярэ пачатак на тэрыторыіКітая ўГімалаях і працякае большай часткай па тэрыторыі паўночна-заходняйІндыі іПакістана. Выток знаходзіцца на Тыбецкім нагор’і, вусце — на поўначыАравійскага мора, недалёка ад горадаКарачы. Даўжыня Інда — 3180 км, плошча басейна — 960 800 км²


Геаграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Выток і верхняе цячэнне

[правіць |правіць зыходнік]

Выток ракі знаходзіцца на вышыні каля 5300 м[1] (5182 м па Геаслоўніку[2] і 5500 м паводле Брытанікі[3]) на паўднёвым захадзе Тыбецкага нагор’я, на паўночным схіле гары Гарынг-бочы (хрыбетКайлаш), прыкладна за 40 км на поўнач адвозера Манасаравар. Пад назвай Сіндху цячэ да зліцця з ракой Гар-Дзангбо каля вёскі Ларгмар, дзе атрымлівае назву Інд.

Больш за 1000 км Інд працякае на паўночны захад праз горыКаракарума, прытрымліваючыся глыбокай тэктанічнай даліны і ўтвараючы шматлікія скалістыя цясніны. Мяжу паміжТыбецкім аўтаномным раёнам і індыйскім штатамДжаму і Кашмір Інд перасякае на вышыні 4572 м непадалёк ад населенага пунктаДэмчок. Пасля працяглага горнага вучастка рака выходзіць у даліну, дзе размешчаны старажытны горадЛех — сталіца гістарычнай вобласціЛадакх. Недалёка ад Леха ў Інд ўліваецца ракаЗанскар, пасля чаго ля горадаТынгмасганг рака зноў сыходзіць у цясніну і цячэ да прыгранічнага паселішчаБаталік.

Пасля перасячэння мяжы паміж штатам Джаму і Кашмір і пакістанскіміПаўночнымі тэрыторыямі ў Інд упадаерака Шынга. Яшчэ прыкладна праз 80 км у Інд справа ўпадаерака Шаёк. УСкарду (галоўнага горадаБалцістана) у Інд справа ўпадаерака Шыгар, якая жывіцца найбуйнейшымі ледавікаміБіяфо іБалтора. Інд дасягае сваёй самай паўночнай кропкі ў пікуХарамош, пасля чаго зліваецца з ракойГілгіт (таксама справа) ля горадаБунджы і паварочвае на паўднёвы захад, прарываючыся паміж адгор’яміГімалаяў іГіндукуша. Адсюль па беразе Інда цягнеццаКаракарумская шаша. Амаль адразу пасля зліцця з Гілгітам Інд папаўняецца водамі ракіАстор і працякае ў падножжаў гарыНанга Парбат, якая сілкуе раку сваімі ледавікамі. Затым Інд перасякае мяжу Кашміра і ўцякае на тэрыторыю Пакістана.

У сярэднім цячэнні перасякае пагорыстыя нізкагор’і, дзе ў 1977 годзе была пабудаванадамба Тарбела. Пасля гэтага Інд прымае буйны прытокКабула (вышыня месца сутокі — каля 610 м), працякае па Калабагскай цясніне паміж адгор’яміСулейманавых гор іСалянага хрыбта і затым выходзіць наІнда-Гангскую раўніну.

Раўнінны ўчастак

[правіць |правіць зыходнік]

Зліўшыся з ракойСаан і выйшаўшы на раўніныПенджаба ля горадаДаудхейль, Інд дзеліцца на некалькі пратокаў. Рака і спадарожныя ёй каналы працякаюць праз гарадыМіянвалі іДэра-Ісмаіл-Хан. У Катаду пабудавана плаціна Таўнс. Прайшоўшы празДэра-Газы-Хан, Інд прымае воды самага вялікага прытоку —Панджнад, пасля чаго шырыня ракі павялічваецца з 400—500 м да 1—2 км. У горадзеСукур (правінцыяСінд) ад Інду аддзяляецца адтока Нара (Усходняя Нара), але мора дасягае толькі ў разводдзе, хоць у старажытнасці, відаць, адтока служыла галоўным рэчышчам. У ніжнім цячэнні Інд перасякае заходнюю ўскраіну пустыніТар. Прайшоўшы па раўніне звыш 1800 км, упадае ўАравійскае мора.

Рака нясе вялікую колькасцьнаносаў, таму ейнае рэчышча прыпаднятае над пясчанай раўнінай. На значным працягу рэчышча ракі абвалаванае для абароны прылеглых тэрыторый ад паводак, якія часам здараюцца. У 1947 і 1958 гадах паводкай былі знішчаны вялікія плошчы,паводка 2010 года таксама нанесла вялікую шкоду краіне. Часам моцныя паводкі прымушаюць раку мяняць сваё рэчышча.

Дэльта

[правіць |правіць зыходнік]
Дэльта Інда
Асноўны артыкул:Дэльта Інда

УХайдарабадзе, размешчаным за 150 км ад мора, пачынаеццадэльта Інда, якая мае плошчу 30 тыс. км² і даўжыню марскога берага 250 км. Рака дзеліцца на 11 асноўных адтокаў, поўны ж лік пратокаў ў дэльце Інду дакладна вызначыць немагчыма, таму як кожнае разводдзе змяняе ўвесь існы малюнак. На працягу ХХ стагоддзя галоўнае рэчышча шмат разоў змяняла месца. У цяперашні час асноўнае рэчышча ракі завеццаГаджамро, яна ўпадае ў мора ў пункце з каардынатамі 24° 6' п. шыр. і 67° 22' у.д. Прыбярэжная паласа глыбінёй ад 8 да 30 км заліваецца пры прыліве.

Гідраграфія

[правіць |правіць зыходнік]

Водны рэжым

[правіць |правіць зыходнік]
Погляд на Інд зКаракарумскай шашы

На горным участку Інд жывіцца ў асноўным за кошт раставання снегу і ледавікоў, дзе сцёк складае каля 220 км³/год, пры сярэднім расходзе вады каля 7000 м³/с. Расход мінімальны ў зімовыя месяцы, а з сакавіка па чэрвень вада падымаецца. У ніжняй частцы басейна рака папаўняецца водамі адмусонных дажджоў, што прыводзіць да вяснова-летняй паводкі (сакавік—верасень). У гэты перыяд вада падымаецца на 10—15 м у гарох, 5—7 м у раўнінай частцы. У перыяд высокай вады (ліпень—верасень) рэчышча ракі на пойменных участках дасягае 5—7 км у шырыню (у раёне горадаДэра-Ісмаіл-Хан шырыня даходзіць да 20—22 км).

Сярэдні расход вады ў Хайдарабадзе 3850 м³/с, але ў шматводныя гады гэты паказчык можа дасягаць 30 тыс. м³/с. Пасля выхаду на раўніну Інд губляе ваду праз выпарэнне і прасочванне. У засушлівыя перыяды Інд у ніжнім цячэнні можа перасыхаць і не дасягаць Аравійскага мора.

Сярэднія штомесячныярасходы вады (у м³/с), вызначаныя на гідрапосцеСукур за перыяд 1937—1970 гг.[4]

Існуюць сведчанні, якія даказваюць, што з часоў культурыМахенджа-Дара Інд некалькі разоў змяняў становішча свайго рэчышча ніжэй паўднёвага Пенджаба. У раёне гарадоўРохры іСукур рака заціснутая паміж вапняковымі ўцёсамі, а ніжэй на поўдзень рэчышча ракі перамясцілася на захад, асабліва дэльта. За апошнія сем стагоддзяў у верхняй частцы Сінду Інд перамясціўся на 15—30 км на захад.

Спіс прытокаў

[правіць |правіць зыходнік]

Буйнейшыя з прытокаў:

НазваВышыня, мКаардынаты пункту ўпадзення
Сенге-Дзангбо і Гар-Дзангбо414432°26′24″ пн. ш. 79°42′49″ у. д.HGЯO
Ханле405333°10′06″ пн. ш. 78°49′26″ у. д.HGЯO
Занскар305034°09′56″ пн. ш. 77°19′54″ у. д.HGЯO
Сангелума-Чу278334°34′32″ пн. ш. 76°31′45″ у. д.HGЯO
Шынго258034°44′48″ пн. ш. 76°12′58″ у. д.HGЯO
Шайок225835°13′43″ пн. ш. 75°55′05″ у. д.HGЯO
Шыгар218035°19′30″ пн. ш. 75°37′44″ у. д.HGЯO
Гілгіт35°44′24″ пн. ш. 74°37′25″ у. д.HGЯO
Астор35°34′11″ пн. ш. 74°38′40″ у. д.HGЯO
Кандын78935°25′55″ пн. ш. 73°12′17″ у. д.HGЯO
Чаурудара72535°08′33″ пн. ш. 73°04′56″ у. д.HGЯO
Хан-Кхвар34°55′23″ пн. ш. 72°52′46″ у. д.HGЯO
Кабул33°53′58″ пн. ш. 72°14′09″ у. д.HGЯO
Харо33°46′01″ пн. ш. 72°14′39″ у. д.HGЯO
Кахат-Той33°23′48″ пн. ш. 71°48′09″ у. д.HGЯO
Саан21133°01′13″ пн. ш. 71°43′14″ у. д.HGЯO
Курам32°37′01″ пн. ш. 71°21′24″ у. д.HGЯO
Панджнад29°08′42″ пн. ш. 70°42′55″ у. д.HGЯO

Геалогія

[правіць |правіць зыходнік]

Рака Інд жывіць падводныконус вынасу — другое па велічыніадкладавае цела на Зямлі, якое складаецца з блізу 5 млн км³ матэрыялу горных парод, якія Інд вынес у Аравійскае мора за час свайго існавання. Даследаванні адкладаў у сучаснай рацэ паказваюць, штоКаракарум — адзін з найважнейшых крыніц матэрыялу, аГімалаі — другая, адтуль адклады выносяцца ў асноўным праз вялікія рэкі Пенджабу (Раві,Джэлам,Чэнаб іСатледж). Аналіз адкладаў у Аравійскім моры, праведзены марскімі геолагамі Пітэрам Кліфтам і Джэрсі Блюстайнам, засведчыў, што пяць мільёнаў год таму Інд не быўзлучаны з пералічанамі вышэй рэкамі Пенджабу, і яны цяклі на ўсход даГангу[5]. Ранейшая праца Пітэра Кліфта паказала, што пясок і адклады з заходнягоТыбету пачалі дасягаціАравійскага мора 45 млн год тому, маючы на ўвазе існаванне у гэтым рэчышчы старажытнага Інда[6]. Дэльта гэтага пра-Інда была знойдзена ў басейне Катаваз на афгана-пакістанскай мяжы.

У регіёнеНангапарбат адбываецца значная эрозія, спрычыненая Індам пасля того, як ён зміяніў рэчышча і стаў працякаць пораз гэтую вобласць[7].

Клімат

[правіць |правіць зыходнік]

Дэльта Інда — адно з найбольш засушлівых месцаў паўвостраваІндастан, паколькі, за выняткам горнага ўчастка ў Пакістане, даліна Інда ляжыць у найбольш сухой частцыІндыйскага субкантынента. Раўніны, між тым, атрымліваюць значную колькасць ападкаў ад летнягамусону: паблізуАбатабада сярэднегадавая колькасць ападкаў дасягае прыблізна 1 200 мм, а ля Муры — ад 1 700 мм да 730 мм толькі ў ліпені і верасні.[крыніца?] Верхняе цячэнне Інда атрымлівае 10—20 мм ападкаў за зімовыя месяцы з-за паўночна-заходніх вятроў. Вышэй па цячэнні, уКашміры і паўночных абласцях, вялікая колькасць ападкаў выпадае ў выглядзеснегу, але на ніжніх участках улетку надзвычай суха і спякотна. Тэмпературы на поўначы ў гарах зімой апускаюцца ніжэй за нуль, а ў ліпені сягаюць +38 °C. Рака не замярзае. Адно з найбольш спякотных месцаў на Зямлі —Джэйкабабад, размешчаны на захад ад Інда у верхнім Сіндзе: тэмпература там падымаецца да 49 °C[8].

Флора і фауна

[правіць |правіць зыходнік]

Згадкі пра даліну Інду, з часоў паходуАляксандра Македонскага ўказваць на маштабнае лясное покрыва ў рэгіёне, якое да пачатку ХХІ стагоддзя значна скарацілася. ВаладарІмперыі Вялікіх МаголаўБабур у сваіх запісах (Бабурнама) піша пра сустрэчы з насарогамі ўздоўж берпгоў ракі. Значнаееабезлесенне і ўмяшанне чалавека ў экалогію горШывалік прывяло да прыметнага скарачэння расліннасці і пагаршэння умоў росту. Даліна Інду — засушлівы рэгіён з беднай расліннасцю.Сельская гаспадарка падтымліваецца толькі празірыгацыю.

Індскі дэльфін (Platanista gangetica minor) — падвід паўднёваазіяціх дэльфінаў, які сустракаецца толькі ў рацэ Інд, раней вадзіўся і ў яе прытоках. Паводле дадзеныхСусветнага фонду дзікай прыроды, індскія дэльфіны адносяцца да відаў, што знаходзяцца пад найбольшай пагрозай вымірання, бо іх зараз засталося каля 1000 асобін[9].

Tenualosa ilisha — дэлікатэс сярод насельнікаў даліны Інд. Папуляцыя рыбы ў рацэ даволі высокая, гарады Сукур, Тата і Котры — буйныя цэнтрырыбалоўства ў ніжнім цячэнні Інду, а будаўніцтва каналаў толькі пабольшыла ролю рыбалоўства ў эканоміцы.

Дэльта Інда была вызнана аб’ектам аховы навакольнага асяроддзя як адзін з найважнейшых экалагічных рэгіёнаў свету. Тут рака падзяляецца на шмат рукавоў, плыняў і балот і ўпадае ў мора на невялікіх вышынях, праз што тут багата водзіцца марская рыба, у тым лікумарскія ляшчы ікрэветкі.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]
Асноўны артыкул:Індская цывілізацыя
Бабур перасякае Інд

Палеалітычныя паселішчы былі знойдзены ўПатахары, недалёка ад сталіцы ПакістанаІсламабада, з каменнымі прыладамі саанскай культуры.

Найбуйнейшыя гарады індыйскай цывілізацыі, такія якХарапа іМахенджа-Дарп, датуюцца прыкладна 3300 годам да нашай эры і з’яўляюцца аднымі з найбуйнейшых чалавечых паселішчаў у старажытным свеце. Індская цывілізацыя распасціраецца на тэрыторыі Пакістана і паўночна-заходняй Індыі. Прыбярэжныя паселішчы раскіданыя адСуткаган Дор у Пакістане і іранскай мяжы да Куча у сучаснымГуджараце, Індыя. Ёсць паселішча цывілізацыіАмудар’я у Шортугаі на поўначы Афганістана, а таксамаАламджырпур на рацэХіндон, якая знаходзіцца ўсяго ў 28 км адДэлі. На сённяшні дзень выяўлена больш за 1052 паселішчы, у асноўным на участку ракіГагар-Хакра і яе прытокаў. Сярод паселішчаў — буйныя гарадскія цэнтры Харапа і Махенджа-Дара, а таксамаЛатхал,Далавіра,Ганерывала іРакхігархі.Сатледж, цяпер прыток Інда, у эпоху Харапы ўпадаў у раку Гагар-Хакра, у вадазборы, дзе было выяўлена больш паселішчаў Харапы, чым на самой рацэ Інд.

Большасць навукоўцаў лічаць, што паселішчы гандхарскай пахавальнай культуры ранніхіндаарыяў квітнелі ў каралеўстве Гандхара з 1700 па 600 год да нашай эры, калі Махенджа-Дара і Харапа былі закінутыя.

Слова «Індыя» паходзіць ад назвы ракі Інд. У старажытныя часы "Ін[10]

Ніжняя частка басейна Інда ўтварае натуральную мяжу паміжІранскім нагор’ем і Індыйскім субкантынентам; гэтая тэрыторыя ахоплівае ўсю або частку сучасных пакістанскіх правінцый Белуджыстан,Хайбер-Пахтунхва,Пенджаб іСінд, і краіны Індыю іАфганістан. Яе перасекла войска Аляксандра Вялікага, але пасля таго, як яго македонцы заваявалі Заходні бераг і далучылі яго да Грэчаскай імперыі, яны вырашылі вярнуцца па рацэ на поўдзень, спыніўшы азіяцкі паход. Пазней раўніны Інда былі пад кантролем Персідскай імперыі, а затым Кушанскага царства. На працягу многіх стагоддзяў мусульманскія войскіМахамеда бен Касіма,Махмуда Газневі,Махамеда Горы,Тамерлана і Бабура часта перапраўляліся праз раку, каб уварвацца ва ўнутраныя раёны Пенджаба або далей на ўсход ці поўдзень.

У міфалогіі і культуры

[правіць |правіць зыходнік]

Веды (Рыгведа) захапляюцца Індам, калыскай Індыі. Сіндху (Інд) — адна з раўнінных рэк Саптасіндху: «Інд пераўзыходзіць усе цякучыя ручаі… Ягоны грукат падымаецца ад зямлі да неба, ён стварае бясконцую моц у блісках свету… Як цар-воін вядзе воінаў, так Інд вядзе іншыя рэкі… Багаты на добрых коней, багаты на золата, з высакародным выглядам, багатым багатым здароўем». У гэтым гімне Інд — гэта рака-«мужчына». У іншых гімнах нябесныя мудрацы спускаюцца з нябёсаў у Інд. У ВедахГанг згадваецца двойчы, а Інд — больш за 30 разоў.

ПаводлеФіластрата, некаторыя індусы вераць, што бог, названы старажытнымі грэкаміДыяніс, з’яўляецца сынам ракі Інд.[11]

Гаспадарчае выкарыстанне

[правіць |правіць зыходнік]

Гідраэнергетыка

[правіць |правіць зыходнік]
Плаціна Тарбела

Гідраэнергетычны патэнцыял Інда ацэньваецца ў 20 млн кВт. Пабудавана 14 вялікіхплацін, у тым ліку Сукурская плаціна. Велічыня сцёку наносаў у сярэднім складае каля 450 млн тон за год.

Асноўныя гідраэнергетычныя пабудовы на Інду[12]:

НазваГод пабудовыМаксімальны расход вады, м³/с
Дамба Тарбела197618 386
Дамба Мангла196724 630
Газі Барота2004500 000
Джына1946950 000
Часма19711 100 000
Таунса1959750 000
Гуду19621 200 000
Сукур19321 500 000
Котры1955875 000

Праблема выкарыстання водных рэсурсаў рэк басейна Інда не раз выклікала канфлікты паміж Індыяй і Пакістанам, а таксама паміж асобнымі штатамі. Дагавор па водах Інда, падісаны ў 1960 годзе, рэгулюе размеркаванне вод пяці рэк Пенджаба.

Ірыгацыя

[правіць |правіць зыходнік]

У ніжняй часткі басейна Інда аброшваецца каля 12 млн га. зямель (галоўным чынам у Пенджабе і ў дэльце), да вусця даходзіць менш за палову сцёку ракі. Сумарная даўжыня ірыгацыйных каналаў складае прыкладна 65 тыс. км, з дапамогай ірыгацыйных збудаванняў аброшваецца звыш 1,7 млн га.

Суднаходства

[правіць |правіць зыходнік]

Суднаходства па Інду ажыццяўляецца звычайна ад вусця да горада Дэраісмаілхан (каля 1200 км). Яшчэ вышэй, да горада Аток, ля вусця ракі Кабул могуць падымацца невялікія пласкадонныя судны.

Крыніцы

[правіць |правіць зыходнік]
  1. Інд(недаступная спасылка) на slovari.yandex.ru
  2. Слоўнік сучасных геаграфічных назваў — ІндАрхівавана 22 верасня 2009.
  3. Indus River — Britannica Online Encyclopedia
  4. Unesco — Le bassin de l’Indus — Station: SukkurАрхівавана 3 березня 2016.(англ.)
  5. Clift, Peter D.; Blusztajn, Jerzy (December 15, 2005).Reorganization of the western Himalayan river system after five million years ago.Nature.438 (7070): 1001–1003.doi:10.1038/nature04379.ISSN 0028-0836.PMID 16355221.(англ.)
  6. Clift, Peter D.; Shimizu, N.; Layne, G.D.; Blusztajn, J.S.; Gaedicke, C.; Schlüter, H.-U.; Clark, M.K.; Amjad, S. (August 2001). Development of the Indus Fan and its significance for the erosional history of the Western Himalaya and Karakoram.GSA Bulletin.113 (8): 1039–1051.doi:10.1130/0016-7606(2001)113<1039:DOTIFA>2.0.CO;2.(англ.)
  7. Zeitler, Peter K.; Koons, Peter O.; Bishop, Michael P.; Chamberlain, C. Page; Craw, David; Edwards, Michael A.; Hamidullah, Syed; Jam, Qasim M.; Kahn, M. Asif; Khattak, M. Umar Khan; Kidd, William S. F.; Mackie, Randall L.; Meltzer, Anne S.; Park, Stephen K.; Pecher, Arnaud; Poage, Michael A.; Sarker, Golam; Schneider, David A.; Seeber, Leonardo; Shroder, John F. (October 2001). Crustal reworking at Nanga Parbat, Pakistan: Metamorphic consequences of thermal-mechanical coupling facilitated by erosion.Tectonics.20 (5): 712–728.doi:10.1029/2000TC001243.(англ.)
  8. Indus River — Britannica Online Encyclopedia(англ.)
  9. [1](англ.)
  10. India, IndiesАрхівавана 28 чэрвеня 2012 года.. InHobson-Jobson: A glossary of colloquial Anglo-Indian words and phrases, and of kindred terms, etymological, historical, geographical and discursive. New ed. edited by William Crooke, B.A. London: J. Murray, 1903
  11. Жизнь Аполлония Тианского
  12. Large Rivers: Geomorphology and Management. Редактор Avijit Gupta. John Wiley & Sons, 2008.ISBN 0-470-72371-8, 9780470723715. Всего страниц: 712, стр. 333—345

Літаратура

[правіць |правіць зыходнік]
  • Інд // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.:Г. П. Пашкоў і інш. —Мн. :БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. —10 000 экз. —ISBN 985-11-0035-8. —ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  • Albinia, Alice. (2008)Empires of the Indus: The Story of a River. First American Edition (20101) W. W. Norton & Company, New York.ISBN 978-0-393-33860-7.
  • Alexander Burnes,A voyage on the Indus, London, 1973
  • Philippe Fabry,Wandering with the Indus, Yusuf Shahid (text) Lahore, 1995
  • Jean Fairley,The Lion River: The Indus, London, 1975
  • G.P. Malalasekera (1 September 2003).Dictionary of Pali Proper Names, Volume 1. Asian Educational Services.ISBN 978-81-2061-823-7.
  • D. Murphy,Where the Indus is Young, London, 1977
  • Samina Quraeshi,Legacy of the Indus, New York, 1974
  • Schomberg,Between Oxus and Indus, London, 1935
  • Francine Tissot,Les Arts anciens du Pakistan et de l’Afghanistan, Paris, 1987
  • Sir M. Wheeler,Civilisations of the Indus Valley and Beyond, London, 1966
  • World Atlas, Millennium Edition, p. 265.
⚙️ 
  Слоўнікі і энцыклапедыі
Нарматыўны кантроль
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Інд&oldid=4810856"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp