Іерусалі́м (іўр.:יְרוּשָׁלַיִם Ерушалаім,араб.أورشليم القدس Урашалім аль-Кудс) — горад наБлізкім Усходзе, фактычная сталіцаІзраіля і абвешчаная сталіцаПалесціны (міжнародная супольнасць не прызнае прыналежнасці горада ніводнай краіне, альбо прызнае прыналежнасць заходняй частцы Ізраілю, а ўсходняй — Палесціне; з часоў Шасцідзённай вайны горад цалкам кантралюецца ізраільскімі ўладамі). Старажытны горад Палесціны, размешчаны на паўпустынным пласкагор’і на захад адМёртвага мора ір. Іардан. Прамысловы, гандлёвы, фінансавы, навуковы і культурны цэнтр Ізраіля, паводле пастановы (1950) урада сталіца дзяржавы, месца знаходжання ўрада і парламента.. Рэлігійны («свяшчэнны») цэнтріудзеяў,хрысціян імусульман.
ЯкІзраіль, так іПалесцінская аўтаномія лічаць Іерусалім сваёй сталіцай, не прызнаючы правоў за другой стараною. Ізраільскі суверэнітэт афіцыйна не быў прызнаныААН і значнай часткай сусветнага грамадства. Органы ўлады Палесцінскай аўтаноміі ніколі не знаходзіліся ў Іерусаліме.
Статус Іерусаліма — прадмет гарачых дыскусій. Рэзалюцыя Генеральнай Асамблеі ААН № 181 ад29 лістапада1947, вядомая пад назвай «Рэзалюцыя аб падзеле Палесціны», прадугледжвала, што сусветная супольнасць возьме пад свой кантроль горад пасля сканчэння брытанскага мандата (15 мая1948).
У1950 Ізраіль абвяшчае Іерусалім сваею сталіцай. У Іерусаліме знаходзіцца Кнессэт (ізраільскі парламент), а таксама ўсе дзяржаўныя і ўрадавыя ўстановы Ізраіля. У1948—1967 горад быў акупаваныІарданіяй, таму статус сталіцы распаўсюджваўся толькі на заходнюю частку горада.
Пасля перамогі ў Шасцідзённай вайне1967Ізраіль атрымаў кантроль над усім Іерусалімам.
Законам аб Іерусаліме30 ліпеня1980 Ізраіль абвясціў Іерусалім сваёю адзінай і непадзельнай сталіцай.
ААН не прызнаў аднабаковай анексіі Усходняга Іерусаліма. Пасля таго, як15 жніўня2006 урадКоста-Рыкі абвясціў аб пераносе свайго пасольства з Іерусаліма ўТэль-Авіў, а25 жніўня ўрадСальвадора ўзяў прыклад з Коста-Рыкі, ў Іерусаліме не засталося ніводнай дыпламатычнай місіі замежнай дзяржавы. Амаль усе краіны размяшчаюць свае амбасады ў Вялікім Тэль-Авіве, за выключэннем Балівіі і Парагвая, чые пасольствы размяшчаюцца ў прыгарадзе Іерусаліма Мавасерэт-Цыён. Кангрэс ЗША яшчэ ў1995 прыняў пастанову аб пераносе амбасады ў Іерусалім, аднак урад ЗША доўгі час адкладваў выкананне гэтага рашэння. На цяперашні час пасольстваЗША знаходзіцца ў Тэль-Авіве, аднак у Іерусаліме знаходзіцца Генеральнае Консульства ЗША.
Ва Усходнім Іерусаліме знаходзяцца консульства ЗША і некаторых іншых краін, якія ажыццяўляюць кантакты з Палесцінскай аўтаноміяй. У 2017 Прэзідэнт ЗШАДональд Трамп афіцыйна прызнаў Іерусалім сталіцай Ізраіля. Акрамя таго, ён даў старт падрыхтоўцы па пераносе пасольства ЗША зТэль-Авіва ў Іерусалім. Рашэнне Трампа не падзялілі лідары шэрагу еўрапейскіх краін, прадстаўнікі арабскіх краін строга раскрытыкавалі гэтае рашэнне[2].
Iерусалім — адзін з самых старажытных ханаанскіх гарадоў (III тыс. да н.э.). У пач. Х ст. заваяваныДавідам, які зрабіў яго рэлігійным і палітычным цэнтрам сваёй дзяржавы (адсюль вызначэнне Iерусаліма як горада Давідава). Росквіт Iерусаліма адбыўся пры царуСаламоне (пабудаваны храм). Пасля падзелу дзяржавы Iерусалім — сталіцаІўдзейскага царства. У 586 (587?) да н.э. зруйнаваныНавухаданосарам II. Адбудаваны яўрэямі пасля вяртання зВавілонскага палону. 3 538 да н.э. сталіца персідскай правінцыі. Пасля заваявання ПерсііАляксандрам Македонскім і распаду яго дзяржавы пад уладай Пталамеяў, з198 да н.э. —Селеўкідаў. 3141 да н.э. сталіца дзяржавы Махавеяў. У70 н.э. зруйнаваны рымскім імператарам Цітам. УIV ст. пры імператару Канстанціне свяшчэнны цэнтр хрысціян. 3395 пад уладайВізантыі. Пасля арабскага заваявання (638) — свяшчэнны цэнтр мусульман. У1099 захоплены крыжаносцамі, стаў месцам паломніцтва хрысціян. У1173 Iерусалім наведалаЕфрасіння Полацкая. У1187 горад заваяваны егіпецкім султанамСалах-ад-Дзінам. 31517 у складзеАсманскай імперыі. У1917 захоплены брытанскімі войскамі. У 1920—48 адміністрацыйны цэнтр брытанскай падмандатнай тэрыторыі Палесціны. Паводле рашэння Генеральнай АсамблеіААН ад29.11.1947 Iерусалім павінен быў стаць самастойнай адміністрацыйнай адзінкай пад кіраваннем ААН. Пасля араба-ізраільскай вайны 1948—49 быў падзелены на 2 часткі: усходняя адышлаІарданіі, заходняя — да Ізраіля. У1950 урад Ізраіля аб’явіў яго сталіцай краіны. У выніку ізраільска-арабскай вайны 1967 Ізраіль захапіў увесь Iерусалім і ў ліпені1980 абвясціў яго «вечнай і непадзельнай сталіцай» Ізраіля.
Іерусалім размешчаны на паўднёвых адгор’яхплато ўІўдзейскіх гарах, якія ўключаюць у сябеАліўкавую гару (на ўсходзе) ігару Скопус (на паўночным-сходзе). Вышыня старога горада складае каля 760 метраў. Увесь Іерусалім акружаны далінамі і высушанымі рэчышчамі рэк. ДаліныКідрон,Эном іТырапаэон перасякаюцца ў раёне на поўдзень ад Старога горада Іерусаліма. Даліна Кідрон ляжыць да ўсходу ад Старога горада, Аліўкавая гара аддзяляе яе ад уласна горада. Уздоўж паўднёвага боку старога Іерусаліма размяшчаецца даліна Эном, якая вядома па біблейскаяэсхаталогіі «Геена вогненая» альбопекла. Даліна Тырапаэон пачынаецца на паўночным захадзе паблізуДамаскай брамы і цягнецца далей на паўднёвы ўсход праз цэнтр старога горада да сажалкіСілоэм, дзе падзяляецца на дзве часткі, каля двух узгоркаў ля храмавай гары на ўсходзе, і на астатняй частцы горада на захадзе (ніжняя і верхняя частка горада была апісанаІосіфам Флавіусам). Сёння, гэтая даліна месціць руіны, якія былі назапашаны на працягу стагоддзяў.
У біблейскія часы, Іерусалім быў акружаны лясамімігдалаў,алівы іхвоямі. На працягу стагоддзяў войнаў і нядбайнасці, гэтыя лясы былі знішчаны. Фермеры ў рэгіёне Іерусаліма будавалі каменныя тэрасы на схілах такім чынам, каб стрымаць глебы, надаюць гарадскому ландшафту пэўную асаблівасць.
Вада заўсёды была асноўнай праблемай у Іерусаліме, аб чым сведчыць разгалінаваная сетка старажытныхвадаправодаў, тунэлі, басейны і цыстэрны знаходзяцца ў горадзе. Іерусалім знаходзіцца ў 60 км на ўсход ад Тэль-Авіва і Сярэдземнага мора, а таксама ў 35 км на захад адМёртвага мора, які з’яўляецца самымнізкім вадаёмам на Зямлі. Суседнія гарады ёсцьВіфлеем іБейт-Джаля на поўдзень,Абу-Дыс іМаале-Адумім на ўсход,Мевасерэт Цыён на захад, іРамала іГіват Зееў на поўнач.
Горад характарызуеццаміжземнаморскім кліматам, з гарачым, сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Снег як правіла выпадае раз ці два на зіму, нягледзячы на тое, што ў горадзе праходзіць вялікі снегапад кожныя тры-чатыры гады. Студзень самы халодны месяц у годзе, калі сярэдняя тэмпература складае 9,1 °C; ліпень і жнівень з’яўляюцца самымі гарачымі месяцамі, з сярэдняй тэмпературай 24,2 °C. Улетку, як правіла, ападкаў няма. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 550 мм. Дажджы маюць месца амаль выключна ў перыяд з кастрычніка па май. Іерусалім мае 3400 гадзін сонечнага надвор’я на год.
Многія галоўныя вуліцы ў Іерусаліме былі пабудаваны без уліку існавання вялікага аб’ёму гарадскогатранспартага трафіку, што прывяло да перагружанасці трафіку і большага забруджвання гарадскога паветра. Прамысловае забруджванне ў межах горада з’яўляецца рэдкім, але выкіды з заводаў на ізраільскіх міжземнаморскіх узбярэжжах маюць месца быць.
У яўрэйскіх традыцыйных крыныцах слова «Іерусалім» згадваецца больш за 600 разоў[3]. У960 годзе да н.э. цар Саламон паставіў на гарыМорыяПершы Храм, які быў разбураны ў586 годзе да н.э. царом ВавілонаНавухаданосарам. Вярнуўшыся з вавілонскага палону, іўдзеі збудавалі Другі Храм, які праіснаваў звыш 500 гадоў і цалкам перабудаваны царом Ірадам (у 34-7 гадах да н.э.). Іерусалімскі храм, які быў адным з самых пышных збудаванняў свайго часу, стаў сімвалам Іерусаліма, увасабленнем яго моцы і велічы. Найвялікшая яўрэйская святыня была цалкам разбураная ў 70 годзе рымскім імператарамЦітам. У 1534 годзе ў Іерусаліме нарадзіўсяІцхак Лурыя Ашкеназі, стваральніклурыянскай кабалы.
У638 годзе Іерусалім быў заваяванымусульманамі. У ісламе Храмавая гара звязана з гісторыяй пра начное ўшэсце прарокаМухамада. Незразумела, ці было гэта бачаннем, сном або з’явай чыстапсіхічнай уласцівасці, вядома толькі, што Прарок быў разбуджаны і перанесены на чарадзейнай жывёліне ў Іерусалім. Над месцазнаходжаннем старажытнага іўдзейскага Храма адчыніліся нябёсы і адкрыўся шлях, які прывёў Мухамада да трона Госпада, аднак ні яму, ні яго спадарожніку, анёлу Джыбрылю (Гаўрыілу) не было дазволена ўступіць у залімітавыя вобласці. Многія не паверылі Прароку, калі ён распавёў гэту гісторыю, аднак тыя, хто былі ў Іерусаліме і ведалі, што Прарок там ніколі не бываў, сталі ў дэталях распытваць яго аб гэтым горадзе, і калі ён у дакладнасці апісаў ім гэта месца, то ўсе пераканаліся ў праўдзівасці яго слоў. Кажуць таксама, што ён сустракаўся і гутарыў з іншымі прарокамі мінулага, як Ісай (Ісус), Мусай (Майсей) і Ібрагімам (Абраамам)[4].
Паводле Бібліі, у Іерусаліме адбываліся шматлікія падзеі. У прыватнасці, галоўныя з іх — Укрыжаванне Хрыстова на прылеглай да горада гарыГалгофе і Уваскрасенне Гасподняе. У выніку гэтага Іерусалім лічыцца галоўным святым горадам хрысціян[5].
З сярэдзіныIV стагоддзя і даVII стагоддзя ў Іерусаліме пачынаецца эпохавізантыйскага панавання. У гэты перыяд была пабудавана вялікая колькасць кафедральных сабораў, храмаў і манастыроў па ўсёй акрузе горада. Былі адчынены тэалагічныя кафедры, семінарыі і іканапісныя школы ў самым святым для хрысціян горадзе. У прыватнасці менавіта тады было ўзведзена першае комплекснае архітэктурнае збудаванне вакол пахавальнай пячоры Труны Гасподняй, Галгофы, Каменя памазання і ўздоўж усёй вуліцыВіа Даларозы. Тады ўвесь гэты комплекс называўся «Святыя сады». На кожным святым месцы было ўзведзена па храме, кляштару ці капліцы. Так былі ўзведзены манастыры ў гонар першых хрысціянскіх мучанікаў і святых Старога Запавету: прарокаІллі, прарокаЯна Хрысціцеля, святой Ганны, святога Харлампія, святога Стэфана, БратаІсуса Хрыста святога Якава, манастыр Успення Багародзіцы, манастыр Святых Канстанціна і Алены, манастыр Сумленнага Крыжа, і многіх іншых. Таксама быў пабудаваны комплексны манастыр «Святы Мудрасці» на храмавай гары, дзе знаходзіўся разбураныІерусалімскі храм.
З1099—1187 гадах, а таксама з1229 па1244 гады Іерусалімам валодалі еўрапейскіякрыжакі. Менавіта яны пабудавалі ў Старым горадзе большасць цэркваў і храмаў і значна перабудавалі тыя, што ўжо былі ў тых месцах, якія звязаны з біблейскімі падзеямі. У1173 годзе ў Іерусаліме памерлаЕфрасіння Полацкая. Пасля кананізацыі яна стала лічыцца заступніцайПолацка, а пазней і ўсёйБеларусі[6].
На працягу апошніх ста гадоў перад стварэннем дзяржавы Ізраіль яўрэі складалі большасць насельніцтва Іерусаліма:
Паводле дадзеных за перыяд Брытанскага мандата, размеркаванне насельніцтва Іерусаліма было наступным: 60 % — іўдзеі, 20 % — мусульмане, 20 % — хрысціяне.
У1961 годзе насельніцтва горада складалася з 72 % іўдзеяў, 22 % мусульман і 5 % хрысціян.
На2006 год у Іерусаліме пражываюць 729 900 жыхароў, з якіх 65 % — іўдзеі, 32 % — мусульмане, 2 % — хрысціяне.
У адпаведнасці з планамААН па падзелеПалесціны (ад1947 года), Іерусалім павінен быў стаць міжнароднай тэрыторыяй. У1950 годзе Усходні Іерусалім быў анексаваныІарданіяй[9], аднак гэту анексію прызналі толькіВялікабрытанія,Пакістан іСССР.
Пасля ўсталявання кантролю ў ходзеШасцідзённай вайны ў1967 годзе над Усходнім Іерусалімам і Старым горадам Ізраіль распаўсюдзіў свой суверэнітэт на ўсю тэрыторыю Іерусаліма. Усім жыхарам было прапанавана ізраільскае грамадзянства; спачатку большасць з іх адмовілася ад гэтага, спадзяючыся на вяртанне пад уладу Іарданіі, але з цягам часу многія яго прынялі. У1980 годзе Ізраіль аб’яднаў Заходні і Усходні Іерусалім у адміністрацыйным стаўленні і абвясціў увесь горад цалкам сталіцай Ізраіля.Савет бяспекі ААН у сваёй «рэзалюцыі 478», аднак, не прызнала гэты ўчынак законным. Тэрыторыя Усходняга Іерусаліма ўключана ў Іерусалімскую выбарчую акругу ў Палесцінскі Заканадаўчы Савет — парламентПалесцінскай аўтаноміі.
Пад Старым горадам маецца на ўвазе гістарычная частка Іерусаліма, якая акружана сцяной. Менавіта тут адбываліся ўсе гістарычныя падзеі, звязаныя з Іерусалімам, і тут знаходзяцца практычна ўсе гістарычныя месцы горада, у тым ліку святыя месцы трох сусветных рэлігій.
Стары горад гістарычна падзелены на яўрэйскую, армянскую, хрысціянскую і мусульманскую часткі. У ходзе распачатай у2000 годзе інтыфады Аль-Акса, якая праходзіць пад мусульманскімі лозунгамі, арабы-хрысціяне на Заходнім беразе ракіІардан падвяргаюцца пераследу з боку палесцінскіх тэрарыстычных арганізацый, што спарадзіла іх масавую эміграцыю, у тым ліку і са Старога горада.
У1892 годзе да Іерусаліма была праведзена чыгуначная лінія, якая звязала яго зЯфай. Лінія была зачынена ў1998 годзе, і на працягу некаторага часу Іерусалім заставаўся без чыгуначнага злучэння.9 красавіка2005 года ўчастак лініі паміж Іерусалімам іБейт-Шэшэмам быў адчынены зноў. У цяперашні час Іерусалім звязаны прамым чыгуначным паведамленнем зТэль-Авівам.
Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.135—136.ISBN 5-343-00151-3.
Я познаю мир: Дет. энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л. А. Багрова; Под общ. ред. О. Г. Хинн; — М.: ООО "Фирма «Издательство АСТ», 1999—592 с.