Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсці да зместу
Вікіпедыя
Пошук

Škoda Auto

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.Шкода.
Škoda Auto
Выява лагатыпа
Тыпбізнес, прадпрыемства і вытворца аўтамабіляў[d]
Заснаванне17 снежня 1895 і 20 лістапада 1990[1]
ЗаснавальнікіVáclav Laurin[d], Václav Klement[d] і Эміль Шкода
Краіна
Адрас
Галінааўтамабільная прамысловасць[2]
Прадукцыяаўтамабіль[3], Škoda Fabia[2], Škoda Rapid (2012-)[d][2], Škoda Roomster[d][2], Škoda Octavia[2], Škoda Yeti[2], Škoda Superb[2], Škoda Kodiaq[d][2], Škoda Felicia, Škoda Citigo[d], Škoda Karoq[d] і Škoda Kamiq[d]
Уласны капітал
  • 94,9 млрд Kč (31 снежня 2020)[4]
Абарот
  • 423 млрд Kč (2021)[5]
Аперацыйны прыбытак
  • 17,3 млрд Kč (2020)[4]
Чысты прыбытак
  • 15,2 млрд Kč (2020)[4]
Актывы
  • 228 млрд Kč (31 снежня 2020)[4]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 35 437 чал. (2020)[4]
Дэвізsimply clever
Матчына кампаніяVolkswagen Group[2]
Сайтskoda-auto.com(англ.)

«Шкода» (чэшск.:Škoda) — назва кампаніі (Škoda Auto) і марка аўтамабіляў, якія выпускаюцца ўЧэхіі (раней уЧэхаславакіі). Штаб-кватэра — у горадзеМлада-Болеслаў.

Гісторыя

[правіць |правіць зыходнік]

Гісторыя вытворчасці аўтамабіляў, якія носяць у цяперашні час марку «Шкода», пачалася з канца1895 года ў чэшскім горадзе Млада-Болеслаў. КнігагандлярВацлаў Лаўрын і механікВацлаў Клемент, абодва аматары-веласіпедысты, пачалі выпускаць веласіпеды ўласнай канструкцыі, назваўшы іх патрыятычна — Славія.

Іх справы ішлі шчасна. Да1899 г. фірмаLaurin & Klement Co. пачала вытворчасць матацыклаў. Гоншчыкі атрымалі першыя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах.

На мяжы стагоддзяў кампанія ўзяла курс на вытворчасць аўтамабіляў.

Першы аўтамабіль, Voiturette A, выпушчаны ў1905, меў камерцыйны поспех і стаў знакавым у гісторыі чэшскага аўтамабілебудавання. Дзякуючы сваімноў-хаў і досведу, кампанія вельмі хутка заняла трывалае становішча на сусветных рынках. Laurin & Klement спрыяла сцвярджэнню пазіцыйБагемскага каралеўства як найбольш прамыслова развітога рэгіёна Аўстра-Венгерскай манархіі.

У1907 г. заснавальнікі пераўтварылі некалі сямейнае прадпрыемства L & K у акцыянернае таварыства. Прагрэс прывёў да стварэння новай мадэлі — Faeton. Пасля1914 г. кампанія прымала ўдзел у вытворчасці ваеннай прадукцыі.

Для ўмацавання і захавання сваіх пазіцый, а таксама мадэрнізацыі вытворчасці, L & K шукалі моцнага партнёра.

27 чэрвеня 1925 года L & K увайшла ў склад найбуйнейшага прамысловага прадпрыемства рэгіёна, «Шкода-Пльзень» (Škoda Plzeň), уладальнікам якой з’яўляўсяЭміль Шкода. На гэтым скончылася гісторыя маркі Laurin & Klement і з’явілася новая кампанія — Škoda.

Гады Другой Сусветнай вайны

[правіць |правіць зыходнік]

У гады Другой Сусветнай вайны Skoda стала часткай эканамічнай сістэмы Трэцяга Рэйха і практычна цалкам пераключылася на выпуск ваеннай прадукцыі. Заводы выпускалігазагенератарныя грузавікі, гусенічныяцягачы, а на базе распрацаванай у1936 г. вытанчанай мадэліSkoda Superb выпускаліся ваенныяпазадарожнікі. Завод выпускаў узбраенне для фашысцкіх войскаў і таму ў1945 да 70 % завадскіх магутнасцей былі знішчаны англа-амерыканскімі бамбаваннямі.

Сацыялістычны перыяд

[правіць |правіць зыходнік]

ПасляДругой сусветнай вайны прадпрыемства было нацыяналізавана, аддзелена ад машынабудаўнічай вытворчасці Škoda ў Пльзені і пашырана за кошт далучэння фабрык уКвасінах іВрхлабі. Першая пасляваенная мадэль1101 Tudor сышла з канвеера завода ў Млада Болеславе ў маі1946 года[6].

Пасля аксамітнай рэвалюцыі

[правіць |правіць зыходнік]

Пасля «аксамітнай рэвалюцыі»1989 года стала ясна, што заводу будзе нялёгка на адкрытым рынку. Гадавая магутнасць складала каля 200 000 аўтамабіляў, пры гэтым акрамя машын састарэлай канструкцыі з рухавіком у задняй частцы, адзінымі сучаснымі мадэлямі былі хэтчбекFavorit і ўніверсалForman. Škoda быў патрэбен моцны партнёр. Першапачаткова ў якасці патэнцыйных партнёраў чэшскі ўрад разглядаў спіс з 24 вытворцаў аўтамабіляў, летам1990 года гэтая колькасць скарацілася да васьмі. Толькі чатыры з іх падалі заяўкі, і ў выніку толькі дзве кампаніі ўвайшлі ў канчатковы спіс у жніўні 1990 года: альянсRenault-Volvo іVolkswagen Group.9 і10 снежня адбыліся паседжанні ўрада, на аснове якіх21 снежня 1990 года было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве з канцэрнам Volkswagen.

28 сакавіка1991 года міністр прамысловасці чэшскага ўрадаЯн Врба[cs] і старшыня савета дырэктараў Volkswagen AGКарл Хорст Хан[de] заключылі асноўнае пагадненне аб стварэнні сумеснага прадпрыемства Škoda Auto. Пасля выканання адпаведных пунктаў пагаднення16 красавіка Volkswagen набыў 31 % акцый за 620 мільёнаў марак. У наступныя гады група павялічыла сваю долю да 100 %[7].

У складзе канцэрна Фальксваген

[правіць |правіць зыходнік]

Дзякуючы ўзаемадзеянню з заходнімі партнёрамі і новаму эканамічнаму мысленню Skoda правяла мерапрыемствы па мадэрнізацыі тэхнічна-вытворчай базы. У выніку гэтага з’явілася канкурэнтаздольная мадэль —Felicia. За ёй рушылі ўслед і больш паспяховыя мадэлі —Octavia,Fabia іSuperb.

Сучаснасць

[правіць |правіць зыходнік]

Вытворчасць

[правіць |правіць зыходнік]

Škoda Auto мае вытворчыя прадпрыемствы ўЧэхіі (Млада Болеслаў,Квасіны,Врхлабі),Славакіі,Украіне,Кітаі,Індыі іРасіі.

У Чэхіі

[правіць |правіць зыходнік]

Млада Болеслаў

[правіць |правіць зыходнік]

У Млада Болеславе знаходзіцца галаўны завод маркі. Вытворчасць аўтамабіляў тут стартавала ў1905 годзе разам з пачаткам дзейнасці кампаніі Laurin & Klement. Цяпер у тых гістарычных завадскіх залах размяшчаецца музей маркі Škoda. Цяперашняя вытворчая пляцоўка знаходзіцца побач. На заводзе вырабляюць аўтамабілі шасці мадэляў:Fabia,Scala,Octavia,Kamiq,Karoq іEnyaq. Апроч аўтамабіляў, тут таксама вырабляюцца рухавікі, механічныя каробкі перадач MQ 200 і MQ 100, восі і акумулятары для гібрыдных мадэляў.

У сакавіку2021 года з канвеера ў Млада Болеславе сышоў 15 мільённы аўтамабіль[8].

Врхлабі

[правіць |правіць зыходнік]

Вытворчасць уВрхлабі пачалася ў1864 годзе, каліТэадор Петэра разам з сынамі заснаваў фабрыку па выпуску конскіх сёдлаў, экіпажаў і саней. З1908 года пачалася вытворчасць аўтамабільных кузаваў. У1946 годзе прадпрыемства было нацыяналізавана і ўключана ў склад Škoda.

На заводзе выпускаліся мадэлі:

  • 1101 «Tudor» і STW,
  • 1200, 1201, 1202 і 1203
  • 105/120
  • Favorit і Forman
  • Felicia, у тым ліку версіі Combi і Fun
  • Octavia для экспарту ў Польшчу
  • Octavia версій Laurin & Klement, RS, 4x4 і Scout.

У2012 годзе вытворчасць аўтамабіляў тут была завершана, а фабрыка перайшла на вытворчасць трансмісій[9].

Завод выпускае каля 2300 каробак перадач у дзень. Прыкладна дзве пятыя ад вырабленых трансмісій усталёўваюцца на мадэлях маркі Škoda, астатняя частка ідзе на іншыя аўтамабілі канцэрна Volkswagen Group.

У2021 годзе завяршыўся пераход наўзнаўляльныя крыніцы энергіі і фабрыка стала вугляродна-нейтральнай, першай з усіх заводаў Škoda. Каля 90 працэнтаў электраэнергіі атрымана з узнаўляльных крыніц. Завод скараціў выкіды вуглякіслага газу з ранейшых 45000 тон у год да 3000 тон. Астатнія выкіды завод пакрывае за кошт кампенсацыйных мер. Акрамя пераходу на ўзнаўляльныя крыніцы энергіі і эканоміі, таксама скарацілі да нуля колькасць адкідаў, што вывозяцца на звалку. З пачатку2019 года ўсе адкіды выкарыстоўваюцца паўторна для вытворчасці іншых матэрыялаў або энергіі[10].

У Кітаі

[правіць |правіць зыходнік]

Škoda выпускае аўтамабілі ў Кітаі з2007 года. Вытворчасць ажыццяўляецца на чатырох заводах сумеснага прадпрыемстваSAIC-Volkswagen (Kodiaq і Kodiaq GT выпускаюцца ўЧаншы, Octavia і Karoq уНінбо, Rapid і Rapid Spaceback уІчжэне, Superb, Kamiq і Kamiq GT уНанкіне).

У ліпені2020 года ў Кітаі быў выраблены трохмільённы аўтамабіль Škoda[11].

У Індыі

[правіць |правіць зыходнік]

У1999 годзе першае пакаленне Octavia пачалі пастаўляць у Індыю ў выглядзе камплектаў SKD0. Увозіліся практычна цэлыя аўтамабілі ў зборы, на іх на месцы мантаваліся толькі колы і фары. Пасля Індыя змяніла мытныя правілы, што вымусіла Škoda пашыраць зборку з паступовым павелічэннем долі лакальных кампанентаў, а пасля быў пабудаваны новы завод у горадзеАурангабад. Акрамя таго, уПуне створаны цэнтр распрацоўкі і мясцовая студыя дызайну[12]. Завод у Пуне мае магутнасць каля 200 000 аўтамабіляў у год. У 2015 годзе да яго дадаўся завод па выпуску рухавікоў магутнасцю каля 100 000 адзінак у год. Таксама тут вырабляюцца машынакамплекты для CKD-зборкі ўКуангніні (В’етнам)[13].

У Расіі

[правіць |правіць зыходнік]

Вытворчасць уРасіі пачалася ў кастрычніку 2009 года на заводзе групы Volkswagen уКалузе. Першай мадэллю стала «Актавія» другога пакалення. У 2012 годзе кантрактную зборку наладзілі наГоркаўскім аўтазаводзе ўНіжнім Ноўгарадзе. У 2012 годзе была выраблена 100-тысячная Шкода, у 2018 годзе 500-тысячная, у красавіку 2021 года 750-тысячная Шкода расійскай вытворчасці[14].

Да 2022 года ў Расіі выраблялі чатыры мадэлі: у Калузе выпускаўсяRapid, а ў Ніжнім НоўгарадзеKaroq,Kodiaq іOctavia. 3 сакавіка 2022 года канцэрн Volkswagen прыняў рашэнне аб спыненні выпуску машын[15].

Спонсарства і дабрачыннасць

[правіць |правіць зыходнік]

Чэшскі аўтавытворца мае доўгую гісторыю падтрымкі турніраў пахакеі з шайбай. Škoda з 1993 года бесперапынна з’яўляецца генеральным спонсарамчэмпіянату свету[16].

У Беларусі

[правіць |правіць зыходнік]

Станам на канец2019 года ўБеларусі зарэгістравана48 775 аўтамабіляў Шкода[17].

З11 сакавіка2021 года продаж новых аўтамабіляў «Шкода Рапід» у Беларусі быў прыпынены наказамДзяржстандарту аб неабходнасці ўдакладнення фармулёвак у Адабрэнні тыпа транспартнага сродку (АТТС)[18]. Камітэт заявіў, што падчас правядзення праверкі ў дачыненні да ТАА «ФелОкт-Сэрвіс» (дыстрыб’ютар маркі Škoda ў Беларусі), выяўлены неадпаведнасці машын звесткам у дакуменце. У прыватнасці, у ім згадвалася, што гэтая мадэль выпрабоўвалася з сістэмай дапаможнага тармажэння (BAS), але на рынку аўтамабіль рэалізуецца без яе. Усталяваныя на машынах фары дзённага святла нібыта не такія, якія былі ўнесеныя ў АТТС. Заяўлялася таксама аб разыходжаннях у звестках аб колькасці дзвярэй, экалагічным класе ды іншых паказчыках[19].

23 красавіка 2021 года пастановайСавета Міністраў прадукцыя маркі Шкода была ўнесеная ў пералік тавараў, якія забаронены да ўвозу і рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі, у выніку чаго з 5 мая 2021 года продажы аўтамабіляў былі спыненыя на 6 месяцаў[20]. Забарона неаднаразова працягвалася і на бягучы момант дзейнічае да 31 снежня 2024 года[21][22][23][24][25].

Зноскі

  1. абвAdministrativní registr ekonomických subjektů
  2. абвгдеёжзіŠKODA Výroční zpráva 2016,ŠKODA Annual Report 2016 — 2017. — 116 с.
  3. ŠKODA Výroční zpráva 2015, ŠKODA Annual Report 2015 — 2016. — 129, 128 с.
  4. абвгдannual report
  5. annual report — С. 60.
  6. Первая после войны. Как Skoda Tudor поднимала чешский автопром с колен (руск.). abw.by (30 снежня 2021). Праверана 30 снежня 2021.
  7. Škoda letos slaví významné jubileum, 30 let od vstupu do koncernu Volkswagen (чэшск.). auto.cz (23 сакавіка 2021). Праверана 23 сакавіка 2021.
  8. Škoda v Mladé Boleslavi vyrobila už 15 milionů aut. Tím jubilejním je Enyaq (чэшск.). auto.cz (7 сакавіка 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  9. Jak ve Vrchlabí vyrábějí převodovky: Roboty tady lidi nikdy nenahradí (чэшск.). auto.cz (28 кастрычніка 2019). Праверана 15 красавіка 2021.
  10. Závod Škody Auto Vrchlabí přešel na obnovitelné zdroje, je uhlíkově neutrální (чэшск.). auto.cz (7 кастрычніка 2021). Праверана 30 снежня 2021.
  11. Škoda slaví tři miliony vyrobených aut v Číně. Může za to Octavia a bohatá paleta SUV (чэшск.). auto.cz (23 ліпеня 2020). Праверана 15 красавіка 2021.
  12. Podívejte se, jak Škodovka kdysi začínala v Indii. Bylo to s jedničkovou Octavií (чэшск.). auto.cz (10 лютага 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  13. Pune, la fabbrica Skoda-VW in India, eccellenza anche energetica (італ.). it.motor1.com (28 лістапада 2023). Праверана 29 лістапада 2023.
  14. В России выпустили три четверти миллиона «Шкод» (руск.). motor1.com (9 красавіка 2021). Праверана 11 красавіка 2021.
  15. "Volkswagen и Skoda прекратили выпуск автомобилей в России"(руск.). autonews.ru. 2022-03-03. Праверана2023-05-08.
  16. IIHF ICE HOCKEY WORLD CHAMPIONSHIP. History of the ŠKODA Sponsorship (англ.)(недаступная спасылка). Škoda Auto (21 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021.
  17. Автостатистика ГАИ: сколько у белорусов Geely, а сколько — Ferrari (руск.)(недаступная спасылка). news.21.by (31 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.
  18. О временной приостановке продаж ŠKODA RAPID (руск.)(недаступная спасылка). skoda-auto.by (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2021. Праверана 23 красавіка 2021.
  19. Госстандарт объяснил, почему в Беларуси приостановлены продажи Skoda Rapid (руск.). abw.by (11 сакавіка 2021). Праверана 4 лістапада 2021.
  20. Официальные дилеры ŠKODA на территории Республики Беларусь временно приостанавливают продажу любых новых автомобилей ŠKODA (руск.). skoda-auto.by (4 мая 2021). Праверана 4 лістапада 2021.
  21. "В Беларуси не будут продавать Skoda ещё полгода"(руск.).av.by. 2021-11-04. Праверана2021-11-04.
  22. "Запрет на ввоз Skoda в Беларусь продлили. Но машины купить в салоне всё же можно"(руск.).av.by. 2022-05-05. Праверана2022-05-17.
  23. "Запрет на ввоз и реализацию Skoda, Liqui Moly и Nivea в Беларуси продлен еще на полгода"(руск.). abw.by. 2022-11-04. Праверана2022-11-04.
  24. "Беларусь прадоўжыла забарону на ўвоз у краіну прадукцыі Skoda Auto, Liqui Moly і Beiersdorf".БелТА. 2023-05-04. Праверана2023-05-08.
  25. "Урад Беларусі прадоўжыў забарону на ўвоз і рэалізацыю некаторых тавараў".БелТА. 2023-10-31. Праверана2023-10-31.

Спасылкі

[правіць |правіць зыходнік]
⛭
Volkswagen Group
Сучасны мадэльны шэрагŠkoda
Папярэднія мадэлі
Тралейбусы Škoda
Іншая тэхніка Škoda
Škoda M.28 (горная пушка) ·Škoda 14T (трамвай)
Глядзі таксама
Škoda Holding ·Škoda Works ·GreenLine ·Laurin & Klement (заснавальнік кампаніі)
Фота, відэа і аўдыё
Слоўнікі і энцыклапедыі
Узята з "https://be.wikipedia.org/w/index.php?title=Škoda_Auto&oldid=4751278"
Катэгорыі:
Схаваныя катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp