Кампанія была заснаваная ў лютым 2005 году трыма былымі супрацоўнікаміPayPal ў Сан-Бруна,Каліфорнія. Яны выкарыстоўвалі тэхналёгіюFlash Video (FLV), якая дазваляе атрымаць адносна добрую якасьць запісу пры невялікім аб’ёме перадаваемых дадзеных. Праект стаў добрым сродкам забавы, і паводле дадзеных статыстыкі аналітычнай кампанііAlexa, апярэдзіў паводле папулярнасьці сацыяльную сеткуMySpace.
У лістападзе 2006 году была завершаная купля YouTube кампаніяйGoogle за 1,65 мільярды даляраў. Да куплі YouTube Google меў сэрвіс падобнай скіраванасьці —Google Відэа. Прадстаўнікі Google ня сталі зачыняць яго, а выкарыстоўвалі яго як месца пошуку відэа па ўсіх відэахостынгавых сайтах. У цяперашні час пошук Google Video ўключае і YouTube.
Самае першае відэа наYouTube — 18-сэкундны ролік аматарскай здымкі Джавэда Карыма ў заапаркуСан-Дыега — на YouTube было разьмешчанае 23 красавіка 2005 году а 20:27 па мясцовым часе[3].
На сайце YouTube.com карыстачы могуць запампоўваць відэа ў некалькіх распаўсюджаных фарматах, у тым ліку.mpeg і.avi. YouTube аўтаматычна канвертуе іх у Flash Video (.mp4) з выкарыстаньнем несвабоднага (патэнтаванага) кодэка H. 264, а таксама кодэкаў для фармату WebM, і робіць іх даступнымі для прагляду ў он-лайн.
Захаванае відэа разьмяшчаецца ў кэшы аглядальніка (калі ролік мае вялікі памер, у кэшы можа апынуцца толькі ягоная частка, якая праглядалася апошняй, як правіла гэтага не адбываецца з ролікамі працягласьцю менш за 15 хвілін).
- уMozilla Firefox відэа часова захоўваецца ў каталёгу профілю. Кэш даступны па адрасе about:cache.
- уInternet Explorer відэа часова захоўваецца ў тэчцы Temporary Internet Files ў профілі карыстача (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Temporary Internet Files\»).
- уOpera відэа часова захоўваецца ў кэшы профілю ў каталёгу cache4.
- уGoogle Chrome відэа часова захоўваецца ў каталёгу (напрыклад, «%USERPROFILE%\Local Settings\Application Data\Google\Chrome\User Data\Default\Cache\»).
Таксама паводле статыстыкі на люты 2012 году за хвіліну на Youtube запампоўваецца 60 гадзін відэа (сакавік 2010 — 24 гадз., лістапад 2010 г. — 35 гадз., травень 2011 г. — 48 гадз.), а за дзень — 86 400 гадзін. Найпрацяглы ролік доўжыцца 596 гадзін.
Існуе дадатак YouTube для Smart TV.