Whitesnake (па-беларуску:Белая зьмяя; чытаеццаЎайтснэ́йк) —ангельскі, а пазьней амэрыканскігард-рок-гурт, створаны ў 1978 годзе сьпевакомДэйвідам Кавэрдэйлам, які на той час пакінуў складDeep Purple. На працягу ўсёй гісторыі існаваньня музычнага калектыву толькі Кавэрдэйл ёсьць адзіным сталым удзельнікам.
У першыя гады Whitesnake карыстаўся вялікім посьпехам у Вялікабрытаніі,Эўропе іЯпоніі. Альбомы«Ready an’ Willing»,«Come an’ Get It» і«Saints & Sinners» уваходзілі ў першую дзясятку альбомавых чартаў Вялікабрытаніі. Аднак прыкладна ў сярэдзіне 1980-х гадох Кавэрдэйл накіраваў свой позірк на Паўночную Амэрыку, дзе Whitesnake заставаліся ў асноўным невядомымі. Пры падтрымцы амэрыканскага лэйблуGeffen Records гурт выпусьціў альбом«Whitesnake» у 1987 годзе, які аказаўся самым посьпяховым на сёньняшні дзень, прадаўшы больш за восем мільёнаў асобнікаў у ЗША і спарадзіўшы такія гіты, як то«Here I Go Again» і«Is This Love». Чальцы гурта таксама прынялі больш сучасны зьнешні выгляд, падобны на музыкаўглэм-мэталу, які быў шалёна папулярны на той час у ЗША. Пасьля выпуску альбому«Slip of the Tongue» у 1989 годзе, Кавэрдэйл вырашыў прыпыніць праект Whitesnake, каб адпачыць ад музычнай індустрыі. Акрамя некалькіх кароткачасовых узьяднаньняў у 1990-х гадох, гурт заставаўся ў асноўным бязьдзейным да 2003 году, калі Кавэрдэйл сабраў новы склад дзеля сьвяткаваньня 25-годзьдзя Whitesnake. З таго часу гурт выпусьціў яшчэ чатыры студыйныя альбомы і шмат гастраляваў па ўсім сьвеце.
Раньні гук Whitesnake быў ахарактарызаваны крытыкамі якблюз-рок, але зь цягам часу яны павольна пачалі рухацца да больш камэрцыйных варыяцыяў гард-року. Такія тэмы, як каханьне і плоцевыя стасункі часта сустракаюцца ў тэкстах гурта, праз што яны падвяргаюцца крытыцы за празмернае выкарыстаньне падвойнага сэнсу. Гурт час ад часу ўключаецца ў рзныя сьпісы найлепшых гард-рок-гуртоў усіх часоў[1][2], і іхныя песьні і альбомы таксама зьяўляліся ў шматлікіх спісах найлепшых, як то наVH1 і ўRolling Stone[3][4][5].
- Студыйныя альбомы