Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

Visual Studio

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Visual Studio
РаспрацоўкаMicrosoft (Рэдманд(en),штатВашынгтон,ЗША)
Апошняя вэрсіяVisual Studio 2013 Update 1 (12.0.30110.00) (20 студзеня 2014 г.;12 гадоўтаму)
Напісаны наC++,C#
АСMicrosoft Windows
Тыпінтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі
Ліцэнзіякарыстальніцкая
Афіцыйная старонкаwww.visualstudio.com

Visual Studio (бел.зрокавае вывучэньне) — інтэграванае асяродзьдзе распрацоўкі Microsoft, што выпускаецца з красавіка 1995 году. Дазваляе распрацоўвацьпраграмы пад Windows івэб-сайты,вэб-дадаткі,вэб-службы ўродным ікіраваным кодах з падтрымкай плятформаўMicrosoft Silverlight,Windows API,Windows Forms,Windows Presentation Foundation іWindows Store. Улучаерэдактар зыходнага коду з падтрымкайкантэкстнага(en)аўтадапаўненьня(en) іперапрацоўкі коду(en). Убудаваныадладнік дазваляе выпраўляць зыходны і родны коды. Астатнія ўбудаваныя прылады складаюцца з рэдактара формаў для стварэньня графічнага інтэрфэйсу, вэб-рэдактара, дызайнэраклясаў і дызайнэрасхемы базы зьвестак. Дазваляе ствараць і падлучаць дадаткі для падтрымкікантролю вэрсіяў зыходнага коду (Subversion іVisual SourceSafe), рэдагаваньня і візуальнага праектаваньня коду напрадметна-арыентаваных мовах праграмаваньня і дапаможных прыладаўцыклю распрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (Team Explorer для працы зTeam Foundation Server).

Мае ўбудаваную падтрымку моваў праграмаваньняС, C++, C#,F#,VB.NET. Асобнай устаноўкі вымагаюць мовыM,Python іRuby. Таксама падтрымліваюццаXML/XSLT,HTML/XHTML,JavaScript іCSS.Архітэктура праграмы падтрымлівае дадаткі іншых распрацоўнікаў, што пашыраюць магчымасьці асяродзьдзя распрацоўкі. Найбольш ужываныя зь іх:ReSharper,Visual Assist X,AnkhSVN.

Складнікі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Уласьцівасьці выданьняў

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
ВыданьнеДадаткіШаблёны
праектаў
Лучнасьць зь
сеткай распрацоўкі
АдладАбрысСтатычны
разбор
Кантэкстны
сьлед
Тэст
частак
Пакрыцьцё
коду
Тэст коду
інтэрфэйсу карыстача
Разбор уплыву
тэсту
Тэст
загрузкі
Досьледнае
кіраваньне
Архітэктура і
мадэлёўка
Дарэчна
Windows Phone
ExpressЧастковаЧастковаЁсьцьЁсьць
ProfessionalЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьць
PremiumЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЧастковаЁсьць
UltimateЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьцьЁсьць
Test ProfessionalЁсьцьЁсьцьЁсьць

Мінуўшчына

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Да выхаду 4-ай вэрсіі асяродзьдзі распрацоўкі Visual Basic 3, Visual C++, Visual FoxPro іSourceSafe пастаўляліся ў якасьці самастойных пакетаў.

Афіцыйная
назва
Кодавая
назва
Унутраная
вэрсія
Вэрсія
.NET Framework
Дата
выхаду
Visual Studio4.0красавік 1995
Visual Studio 97Boston5.0люты 1997
Visual Studio 6.0Aspen6.0чэрвень 1998
Visual Studio .NET (2002)Rainier7.01.013 лютага 2002
Visual Studio .NET 2003Everett7.11.124 красавіка 2003
Visual Studio 2005Whidbey8.02.07 лістапада 2005
Visual Studio 2008Orcas9.03.519 лістапада 2007
Visual Studio 2010Dev10/Rosario10.04.012 красавіка 2010
Visual Studio 2012Dev1111.02.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.512 верасьня 2012
Visual Studio 2013Dev1212.02.0, 3.0, 3.5, 4.0, 4.5, 4.5.117 кастрычніка 2013

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Visual_Studio&oldid=2564868»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp