Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

The Bat!

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
The Bat!
РаспрацоўкаRITLabs
Апошняя вэрсія8.3 (23 сакавіка 2018 г.;7 гадоў таму)
АСWindows
Тыппаштовы кліент
Ліцэнзіяпрапрыетарная, умоўна-бясплатная
Афіцыйная старонкаRITLabs

The Bat! — умоўна-бясплатная праграма для працы зэлектроннай поштай дляАСWindows. Распрацоўваецца малдаўскай кампаніяй RITLabs, г.Кішынёў.

На рынку пазыцыянуецца, поруч з Eudora, Pegasus Mail і шэрагам іншых інтэграваных з вэб-браўзэрам кліентаў электроннай пошты, як меней уразьлівая для вірусаў замена дляMicrosoft Outlook Express.

Праграма мае падтрымкуGnuPG.

Магчымасьці

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Мае шмат магчымасьцяў для сартаваньня лістоў, а таксама валодае сыстэмай для падлучэння дадатковыхмодуляў пашырэньня (убудоў), прызначаных для абароны ад спаму і вірусаў. Як правіла, убудовы можна загрузіць з сайту распрацоўнікаў падобных модуляў. У праграме ёсць убудаваны дыспэтчар пошты для POP3 сэрвэраў.

Бясьпека

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Праграма валодае мноствам сродкаў для забесьпячэньня бясьпекі перапіскі. Сярод іх:

  • Абарона паштовай скрыні паролем
  • Шыфраваньне паштовай базы
  • Шыфраваньне і подпіс лістоў з дапамогайS/MIME іOpenPGP
  • Блякаваньне падазроных малюнкаў
  • Ігнараваньне скрыптоў і выконваемых кодаў

Сартаваньне лістоў

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

У The Bat! можна наладзіць аўтаматычную сартаваньне лістоў па зададзеных парамэтрах. Праграма здольная перасартаваць лісты па адпраўніку, адрасату, тэме, тэксту ліста, тэгах, памеры ліста, прыярытэту, даце і іншым парамэтрах. Сярод даступных дзеяньняў — перасоўваньне, капіяваньне, экспарт, друк лістоў, выдаленьне, аўтаадказ, стварэньне нагадваньняў, запуск вонкавага дадатку. Магчыма ствараць агульныя правілы сартаваньня, сапраўдныя для некалькіх паштовых скрынь.

Віртуальныя тэчкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Віртуальныя тэчкі спрашчаюць працу з патокам лістоў. У The Bat! ёсьць магчымасьць стварыць віртуальныя тэчкі і пры дапамозе фільтраў наладзіць адлюстраваньне патрэбных лістоў. Віртуальныя тэчкі ўтрымліваюць ня лісты, а спасылкі на іх. Такім чынам, іх выкарыстаньне дазваляе не марнаваць месца, ствараючы копіі лістоў.

Шаблёны

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Даступны шаблёны афармленьня лістоў трох узроўняў: для асобнага кантакту, для лістоў, створаных у вызначанай тэчцы, і для лістоў, створаных у пэўным скрыні. У The Bat! ёсьць і хуткія шаблёны, якія дазваляюць ўставіць у ліст фрагмэнты загадзя набранага тэксту. Хуткія шаблёны могуць быць агульнымі для ўсіх скрынь.

Рэзэрвовае капіяваньне

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Таксама ў The Bat! ёсьць магчымасьцьрэзэрвовага капіяваньня лістоў (у агульным рэзэрвовым файле ці ў асобным для кожнага паштовага скрыні) або тэчкі, адраснай кнігі і наладаў па запыце карыстальніка ці ў аўтаматычным рэжыме па раскладзе. Пры гэтым магчымая абарона рэзэрвовай копіі паролем і даданьне камэнтароў.

Правы доступу

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]

Для кожнага паштовага скрыні можна ўсталяваць адміністратарскія і прыстасаваныя правы доступу. Адміністратар можа абмежаваць правы звычайнага карыстальніка ў наладзе праграмы і доступу да паштовых скрынях.

Літаратура

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
  • Павел Данилов. The Bat! 3. Практическая работа (рас.). — БХВ-Петербург, 2006. — С. 288. —ISBN5-94074-149-5
  • Данилов П. П. The Bat! Освой легко и быстро популярную почтовую программу (рас.). — Додэка XXI, 2005. — 192 с. — 1000 ас. —ISBN5-94120-098-6
  • Алекс Экслер, Михаил Шахов. Энциклопедия The Bat! 2.0 (рас.). — Питер, 2005. — 336 с. — 5000 ас. —ISBN5-469-00435-X
  • Алекс Экслер. Всё об электронной почте (рас.). — НТ Пресс, 2006. — 304 с. — (Самоучители от Алекса Экслера). — 10 000 ас. —ISBN5-477-00205-0
  • Кашеваров А. В. Программа электронной почты номер один The Bat! 4. Новейшая версия (+ CD-ROM) (рас.). — Триумф, 2009. — 160 с. — (Технический бестселлер). — 3500 ас. —ISBN978-5-89392-428-2
  • Дрибас Л. К., Кашеваров А. В. The Bat! 4. Лучшая электронная почта с нуля! (+ CD-ROM) (рас.). — Лучшие Книги, 2009. — 3500 ас. —ISBN978-5-93673-145-7
  • Топорков С. The Bat! 3.0 (рас.). — ДМК пресс, 2005. — 264 с. — (С компьютером на ты!). — 2000 ас. —ISBN5-94074-278-5,ISBN5-94074-149-5

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць крыніцу]
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=The_Bat!&oldid=2562905»
Катэгорыі:

[8]ページ先頭

©2009-2025 Movatter.jp