Набор пратаколаў TCP/IP — набор сеткавых пратаколаў перадачы інфармацыі, ужывальных у сетках, уключаючы сеціваІнтэрнэт. Назва TCP/IP паходзіць з двух найважнейшых пратаколаў сямейства —Transmission Control Protocol (TCP) іInternet Protocol (IP), якія былі распрацаваны і апісаны першымі ў гэтым стандарце. Таксама зрэдку згадваецца якмадэль DOD у сувязі з гістарычным паходжаньнем ад сеціваARPANET з 1970 гадоў (пад кіраваннемDARPA,Міністэрства абароны ЗША)
Пратаколы працуюць адзін з другім устэку (па-ангельску:stack, ) — гэта значыць, што пратакол, зьмяшчальны на ўзровень вышэй, працуе «па-над» ніжнім, ужываючы мэханізмыінкапсуляцыі. Напрыклад, пратаколTCP працуе па-над пратаколамIP.
Стэк пратаколаў TCP/IP уключае ў сябе чатыры ўзроўні:
Пратаколы гэтых узроўняў цалкам рэалізуюць функцыйныя магчымасьцімадэлі OSI.На стэку пратаколаў TCP/IP збудавана ўсё ўзаемадзеяньне карыстальнікаў у IP-сетках. Стэк зьяўляецца незалежным ад цялеснага асяроддзя перадачы зьвестак.
Размеркаваньне пратаколаў па ўзроўнях мадэлі TCP/IP| 4 | Прыкладны
| напр.,HTTP,RTSP,FTP,DNS
|
| 3 | Транспартны | напр.,TCP,UDP,SCTP,DCCP (RIP, пратаколы маршрутызацыі, падобныяOSPF, якія працуюць па-надIP, зьяўляюцца часткай сеціўнага ўзроўню) |
| 2 | Сеціўны | Для TCP/IP гэтаIP (дапаможныя пратаколы, накшталтICMP іIGMP, працуюць па-над IP, але таксама належаць да сеціўнага ўзроўню; пратаколARP зьяўляецца самастойным дапаможным пратаколам, які працуе па-над канальным узроўнем) |
| 1 | Канальны | Ethernet,IEEE 802.11Wireless Ethernet,SLIP,Token Ring,ATM іMPLS, цялеснае асяроддзе і прынцыпы кадаваньня інфармацыі,T1,E1 |