Назва Subversion зьяўляецца гульнёй словаў: яе можна перакласьці і як «падвэрсія» (што кажа пра прызначэньне праграмы), і як «зьвяржэньне» (праграма распрацавана спэцыяльна для замены састарэлай сыстэмыCVS). Subversion валодае ўсімі асноўнымі функцыямі CVS (хоць некаторыя зь іх выконвае іншымі спосабамі) і вольная ад шэрагу яе недахопаў і хібаў.
Subversion выкарыстоўваецца многімі суполкамі распрацоўнікаў адкрытагапраграмнага забесьпячэньня. У іх ліку такімі вядомымі праектамі, якApache,KDE,GCC,Free Pascal,Python,Ruby,Mono,FreeBSD,Haiku.Хостынг Subversion для праектаў з адкрытым кодам прадастаўляюць SourceForge.net і Tigris.org. Subversion выкарыстоўваецца ў сыстэмахGoogle Code і BountySource. Таксама Subversion шырока выкарыстоўваецца ў карпаратыўнай сфэры.
У 2007 годзе незалежная кампанія Forrester Research, параўноўваючы перавагі і недахопы розных сыстэм, ацаніла Subversion як «аднаасобнага лідэра ў катэгорыі Standalone Software Configuration Management (SCM) і моцнага ўдзельніка ў катэгорыі Software Configuration and Change Management (SCCM)».
Subversion часта называюць «SVN», па назьве кліенцкай праграмы, якая ўваходзіць у яе дыстрыбутыў.