Spotify прапануелічбавы аўдыё-кантэнт з абмежаваным аўтарскім правам, у тым ліку больш за 100 мільёнаў песьняў і 6 мільёнаўпадкастаў адгуказапісвальных лэйблаў і мэдыякампаніяў[4]. Працуе якfreemium-сэрвіс, асноўныя функцыі бясплатныя з рэклямай і абмежаваным кантролем, а дадатковыя функцыі, такія як аўтаномнае праслухоўваньне і праслухоўваньне без рэклямы, прапануюцца праз платныяпадпіскі. Карыстальнікі могуць шукаць музыку паводле выканаўцаў,альбомаў ціжанраў, а таксама ствараць, рэдагаваць і дзяліццаплэйлістамі. Spotify прапануе некаторыя функцыісацыяльных сетак: сачыць за сябрамі й ствараць вечарыны праслухоўваньня, званыя «джэмамі» (анг.Jams).
Паводле стану на лістапад 2022 году Spotify даступны ў большасьці краінаў Эўропы, а таксама ў Афрыцы, Амэрыцы, Азіі і Акіяніі, усяго на 184 рынках[5]. Яго карыстальнікі й падпісанты ў асноўным знаходзяцца ў ЗША і Эўропе, сумесна складая 53% карыстальнікаў і 67% даходаў[6]. Spotify не прадстаўлены ўкантынэнтальным Кітаі, дзе на рынку дамінуеQQ Music. Сэрвіс даступны на большасьці прылад, уключаючы кампутары пад кіраваньнемWindows,macOS іLinux, смартфоны і пляншэты на базеiOS іAndroid, прылады для разумнага дома, такія якAmazon Echo іGoogle Nest, а таксама лічбавыя мэдыяплэеры, напрыклад Roku[7]. ПаводлеSemrush, на сьнежань 2023 году Spotify займаў 47-е месца ў сьвеце па наведвальнасьці: 24,78% яго трафіку паступала з ЗША, за імі ішла Бразылія з 6,51%[8][9].
У адрозьненьне ад фізычных продажаў альбоспампаваньня, пры якіх артыстам выплачваецца фіксаваная цана за кожную прададзеную песьню або альбом, Spotify выплачваероялці на аснове колькасьці патокавых праслухоўваньняў артыстаў у прапорцыі да агульнай колькасьці праслуханых песьняў. Прыкладна 70% ад агульнага даходу сэрвіс разьмяркоўвае паміж праваўладальнікамі (часта гуказапісвальнымі лэйбламі), якія затым плацяць артыстам на падставе індывідуальных пагадненьняў[10]. Хоць некаторыя музыкі выказваюць пярэчаньні супраць структуры роялці Spotify і ейнага ўплыву на продажы запісаў, іншыя хваляць сэрвіс за тое, што ён прапануе законны спосаб барацьбы зь пірацтвам і ўзнагароджвае артыстаў за кожнае праслухоўваньне іхнай музыкі[11].