Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

PHP

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
PHP
Кляса языка:імпэратыўная, аб'ектна-арыентаваная
Тып выкананьня:інтэрпрэтуемая
Зьявілася ў:1995[1] г.
Аўтар(ы):Расмус Лердорф
Стабільная вэрсія:8.4.13/8.3.26 (25.09.2025)
Тэставая вэрсія:8.5.0 RC 1
Тыпізацыя дадзеных:Дынамічная, нястрогая
Рэалізацыі:Zend Engine,Roadsend PHP,Phalanger
Уплыў ад:C,Perl,Java,C++
АС:крос-плятформеная
Ліцэнзія:PHP License
Афіцыйная старонка:www.php.net

PHP (па-ангельску:PHP: Hypertext Preprocessor — «PHP: гіпэртэкставы прэпрацэсар»,па-ангельску:Personal Home Page Tools (стар.) — «Прылады для асабістых вэб-старонак»[1]) — сцэнарная мова, разробленая для генэраваньняHTML-старонак на баку вэб-сэрвэра і працы з базамі зьвестак. На бягучы час падтрымліваецца пераважнай большасьцю хостынг-кампаніяў. Зьяўляецца часткайLAMP — папулярны камплект для вэб-сэрвэраў (Linux,Apache,MySQL, PHP, у некаторых выпадках гэтаксамаPython іPerl).

PHP — праект, які падтрымліваецца сотнямі дабраахвотных, якія займаюцца як непасрэдна ядром PHP, але і ягонымі пашырэньнямі, ці дакумэнтацыяй.

Гісторыя

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

Праца над PHP як шэрагам розных прыладаў для CGI, напісаных наC, была распачатая дацкім праграмістамРасмусам Лердорфам у1994 годзе. Галоўнай іх мэтай была заменаPerl-сцэнараў, якія патрабаваліся для працы ягонай хатняй старонкі (адгэтуль пайшла першапачатковая назваPersonal Home Page[1]). Прылады выкарыстоўваліся з рознымі мэтамі: адлюстраваць інфармацыю пра Расмуса, альбо захаваньня статыстыкі наведваньняў. Ён дадаў да PHP яго «Інтэрпрэтатар формаў» (па-ангельску:Form Interpreter), атрымаўшы PHP/FI.

Выкарыстаньне PHP

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

У Сеціве PHP — агульнамэтавая сцэнарная мова праграмаваньня, прыстасаваная ў першую чаргу для вэб-разробак. Часьцей за ўсё PHP працуе ў складзе вэб-сэрвэра: PHP-код з запытанага файла выконваецца і, звычайна, генэруе зьмест. Між тым, у выпадках, калі сэрвэрам PHP і кліентам зьяўляецца адзін кампутар, PHP можна выкарыстоўваць як прыладу для выкананьня сцэнараў каманднага радку (з дапамогайPHP CLI) ці вырабляць GUI-праграмы (з дапамогайPHP-GTK).

Перш за ўсё, PHP дзейнічае як фільтар, прапуская празь сябе ўведзеныя зьвесткі і апрацоўвая іх, выводзіць рэзультат рознымі шляхамі.

Хоць мова й была створаная для дынамічных ўэб-старонак, сёньня галоўнай спэцыялізацыяй зьяўляецца праца са сцэнарамі на баку сэрвэра,[2] як і ў іншых сцэнарных мовах, якія ствараюць дынамічны зьмест, дасылаемы з сэрвэра да кліентаў, напрыклад:Active Server Pages адMicrosoft,JavaServer Pages адSun Microsystems[3] іmod perl. PHP таксама прыцягнуў мноства распрацоўшчыкаў да стварэньняфрэймворкаў дзеля пашырэньня распаўсюджанасьціхутка разгортваемых прадуктаў. Некаторыя зь іх —CakePHP,CodeIgniter,Zend Framework і іншыя — прапануюць уласьцівыя іншым фрэймворкам функцыі для хуткай распрацоўкі галоўным чынам сайтаў.

Па стану на ліпень2007 году модуль mod_php зьяўляецца найбольш папулярным модулем дляApache.[4]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

PHPсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. 123Гісторыя PHP(недаступная спасылка) (анг.)
  2. PHP Server-Side Scripting LanguageIndiana Universety (анг.)
  3. Java Servlet and JavaServer Pages Technology Comparing Methods for Server-Side Dynamic Content (анг.)
  4. PHP Usage Stats (анг.)
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=PHP&oldid=2636981»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp