PDF (абрывіятура адпа-ангельску:Portable Document Format, вымаўляеццапі-ды-эф) — кросплятформавы фармат электронных дакумантаў, створаны фірмайAdobe Systems з выкарыстаньнем шэрагу магчымасьцяў мовыPostScript. У першую чаргу прызначаны для прадстаўленьня ў электронным выглядзе паліграфічнай прадукцыі, — значная колькасьць сучаснага прафэсійнага друкарскага абсталяваньня можа апрацоўваць PDF беспасярэдна. Для прагляду можна карыстацца афіцыйнай бясплатнайпраграмайAcrobat Reader, а таксама праграмамі іншых распрацоўшчыкаў. Традыцыйным спосабам стварэньня PDF-дакумантаў зьяўляеццавіртуальная друкарка, то бок дакумант фактычна ствараецца ў сваёй спэцыялізаванай праграме —графічным цітэкставым рэдактары,САПР і г.д., а пасьля экспартуецца ўPDF для распаўсюду ў электронным выглядзе, перадачы ў друкарню і да т.п.
PDF зьяўляеццаадкрытым стандартамISO 32000[1].
Фармат PDF дазваляе дадаваць неабходныя шрыфты (парадковы тэкст), вектарныя і растравыя выявы, формы і мультымэдыйныя ўстаўкі. ПадтрымліваеRGB,CMYK, некалькі тыпаў сьціскурастравай інфармацыі. Мае ўласныя тэхнічныя фарматы для паліграфіі: PDF/X-1, PDF/X-3. Уключае мэханізмэлектронных подпісаў для абароны і праверкі сапраўднасьці дакумантаў. Ёсьць магчымасьць імпартаваньня з большасьці сучасных фарматаў тэкставых дакумантаў,вэктарных і растравых графічных фарматаў. У гэтым фармаце распаўсюджваецца вялікая колькасьць спадарожнай дакумэнтацыі.