Лёндан, 2008. Зьлева направа: Кірк Гэмэт, Лярс Ульрых, Джэймз Гэтфілд, Робэрт Тухільлё
Metallica — амэрыканскі мэтал-гурт, які выконвае музыку ў стыляхтрэш-мэтал ігэві-мэтал, утвораны ў 1981 року ў Сан-Францыска.
Metallica зрабіла вялікі ўплыў на разьвіцьцёмэталу й уваходзіць у «вялікую чацьверкутрэш-мэтала» (нароўні з такімі гуртамі, якSlayer,Megadeth іAnthrax). Альбомы Metallica былі прададзеныя ў агульнай колькасьці больш за 100 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце, што робіць яе самым камэрцыйна пасьпяховым мэтал-калектывам. Вядомыя кампазыцыі — «The Call of Ktulu» (альбом «Ride the Lightning», 1984), «One» (альбом «…And Justice for All» 1988, атрымалі «Грэмі» за найлепшы запіс у стылі мэтал), «Enter Sandman», «The Unforgiven» і «Sad but True» (усе тры з альбому «Metallica», 1991).