Мова JavaScript была распрацаваная і ўключаная ў браўзэрNetscape другое вэрсіі (сьнежань 1995) спачатку пад назвайMocha, затымLiveScript, і нарэшце перайменаваная ўJavaScript. Сувязь паміж моваміJava і JavaScript палягае толькі ў назьве, яны маюць падабенствы толькі ў сынтаксыве (як і Java, JavaScript мае сынтакс падобны на сынтакс мовыC). Сэмантыка ж у іх даволі розная, асабліва розьняцца іх падыходы да рэалізацыі аб'ектна-арыентаванае парадыгмы.
Бачачы посьпех JavaScript, у фірме «Майкрасофт» распрацавалі сваю мову —JScript, якая ўпершыню зьявілася ў трэцяй вэрсіі браўзэраInternet Explorer (жнівень1996). Неабходнасьць агульнага стандарту прывяла да зьяўленьня спэцыфікацыі ECMAScript.
JavaScript часта ўжываецца ў html-старонках для кіраваньнем аб'ектнай мадэльлю дакумэнтаў (DOM), што дазваляе ствараць ці зьмяняць структуру і выгляд сайтаў. Код JavaScript зьмяшчаецца паміж тэгамі<script></script>. Згодна спэцыфікацыіHTML 4.01 у гэты тэг трэба дадаць атрыбутtype="text/javascript", пры гэтым часта ўжываемы атрыбутlanguage="JavaScript" не адпавядае стандарту. Прыклад: Скрыпт, які паказвае мадальнае акенца з надпісам «Hello, World!»:
<scripttype="text/javascript">alert('Hello, World!');</script>Код JavaScript магчыма зьмясьціць у атрыбут апрацоўшчыка падзеі:
<ahref="#"onclick="alert('Hello, World!'); return false;">Hello, World!</a>У гэтым выпадку мадальнае акенца зьявіцца, калі карыстальнік націсьне на спасылку.
Звычайна код JavaScript пішацца ў асобным файле, які потым падключаецца пры дапамозе атрыбутаsrc:
<scripttype="text/javascript"src="Шлях да файла з скрыптом"></script>