Movatterモバイル変換


[0]ホーム

URL:


Перайсьці да зьместу
Вікіпэдыявольная энцыкляпэдыя
Пошук

JQuery

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

jQuery — крос-плятформаваяJavaScript-бібліятэка, прызначаная для спрашчэньня сцэнараў на баку кліента зHTML[1]. Ён быў выпушчаны ў студзені2006 году ўНью-Ёрку на канфэрэнцыіБаркэмпДжонам Рэсыгам. У цяперашні час паляпшаецца камандай распрацоўнікаў на чале з Дэйвам Мэтвінам. Выкарыстоўваецца больш чым на 80% ад 10 тысячы самых наведвальных сайтаў[2]. jQuery зьяўляецца найпапулярнай бібліятэкай JavaScript, якія выкарыстоўваюцца сёньня[3][4].

jQuery ёсьць свабодным праграмовым забесьпячэньнем з адкрытым зыходным кодам, пад ліцэнзіяйMIT License[5]. Сынтаксіс jQuery распрацаваны, каб зрабіць яго больш арыентаваным на дакумэнт, выбарку элемэнтаўDOM-мадэлі, стварэньняанімацыі, апрацоўкі падзеяў і распрацоўцы дастасункаўAjax. jQuery таксама дае магчымасьці для распрацоўшчыкаў па стварэньні убудоваў у бібліятэкуJavaScript. Гэта дазваляе распрацоўнікам ствараць абстракцыі для нізкаўзроўневага ўзаемадзеяньня й анімацыі, высакаякасных эфэктаў. Модульны падыход бібліятэкі jQuery дазваляе ствараць магутныя дынамічныявэб-старонкі івэб-дастасункі.

Мноства элемэнтаў паводле выбаркі элемэнтаў з DOM-мадэлі, абыход і маніпуляцыя з падтрымкай сэлектарнага рухавіка пад назвай «Sizzle», які выкарыстоўваецца ад вэрсіі 1.3, стварыў новы стыль праграмаваньня, ф’юзінг альгарытмы і DOM-структуры зьвестак, што паўплывала на архітэктуру іншых фрэймўоркаў JavaScript, як тоYUI v3 іDojo.

Microsoft іNokia выкарыстоўваюць jQuery у сваім плятформах[6]. Microsoft уключыў бібліятэку у сваё асяродзьдзе распрацоўкіVisual Studio[7] для выкарыстаньня ў рамках сваіх фрэймўоркаўMicrosoft ASP.NET AJAX іASP.NET MVC, у той час як Nokia інтэгравала бібліятэку jQuery у плятформу распрацоўкі віджэтаў Web Run-Time[8]. jQuery таксама выкарыстоўваецца ўMediaWiki, пачынаючы з вэрсіі 1.16[9].

Крыніцы

[рэдагаваць |рэдагаваць код]
  1. jQuery: The write less, do more, JavaScript library. The jQuery Project.
  2. JavaScript libraries usage statistics, Analysis by SimilarTech
  3. jQuery Usage Statistics. Trends.BuiltWith
  4. Usage of JavaScript libraries for websites. W3Techs
  5. License – JQuery JavaScript Library. jquery.com
  6. jQuery, Microsoft, and Nokia. jQuery Blog.
  7. jQuery and Microsoft. ScottGu's Blog.
  8. Guarana UI: A jQuery Based UI Library for Nokia WRT. Forum Nokia.
  9. jQuery. MediaWiki.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць |рэдагаваць код]

JQueryсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Гэта —накід артыкулапакампутарным праграмаваньні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі,пашырыўшы яго.
Атрымана з «https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=JQuery&oldid=2625662»
Катэгорыі:
Схаваная катэгорыя:

[8]ページ先頭

©2009-2026 Movatter.jp