Каардынаты:33°58′58″ пн. ш.118°24′17″ з. д. / 33.98278° пн. ш. 118.40472° з. д. /33.98278; -118.40472
Сеціўная ўправа[1] наданьня нумароў (анг. IANA) —амэрыканская арганізацыя, якая кіруе прастораміIP-адрасоў,дамэнаў верхняга ўзроўню, а таксама рэгіструе тыпы дадзеныхMIME і парамэтры іншыхпратаколаўІнтэрнэта. Знаходзіцца пад кантролемСТНІН.
IANA адказвае за разьмеркаваньне ўсіх зарэзэрваваных імёнаў і нумароў, якія выкарыстоўваюцца ў пратаколах, вызначаных уRFC.
IANA дэлегуе свае паўнамоцтвы па разьмеркаваньні IP-адрасоўрэгіянальным рэгістратарам у выглядзе дыяпазонаў кляса A («/8»). Рэгіянальныя рэгістратары, у сваю чаргу, дэлегуюць драбнейшыя дыяпазоны інтэрнэт-правайдэрам.
Таксама выдаюццаIPv6-адрасы, але ў дадзеным выпадку падзел паўнамоцтваў невялікі, бо прапанова значна перавышае попыт.
IANA, сумесна з апэратарамі дамэнаў верхняга ўзроўню, кіруе дадзенымікаранёвых сэрвэраў DNS.
1 сакавіка 2000 году кіраўнік Апэратыўнай групы праектаваньня Сеціва (АГПС) Фрэд Бэйкер і старшыняСеціўнага таварыства па наданьні імёнаў і нумароў (СТНІН) Майк Робэртс падпісалі Мэмарандум паразуменьня датычна тэхнічнай працы Сеціўнай управы наданьня нумароў (СУНН). Паводле пункту 4.1, «СУНН будзе надаваць і ставіць на ўлік уласьцівасьціІнтэрнэт-пратаколу толькі паводле мерак і парадку, вызначанага ЗК (запытамі камэнтароў ад АГПС), у тым ліку прапанаваныя, чарнавыя і поўныя запісы стандартаўСеціва і лепшай бягучай практыкі». Згодна з пунктам 4.4, «СУНН мае зрабіць даступнымі грамадзкасьці анлайн і задарма зьвесткі пра кожнае бягучае наданьне, у тым ліку кантактныя зьвесткі ўпаўнаважанай асобы». Паводле пункту 4.5, «СУНН мае забясьпечыць грамадзкасьці ўмовы для анлайн-запыту наконт наданьня ўласьцівасьці Інтэрнэт-пратаколу»[2].
- Кантакты (анг.) // Сеціўная ўправа наданьня нумароў, 2018 г. Праверана 9 кастрычніка 2018 г.