Helicobacter pylori (скарочанаH. pylori ці хелікабактар) —бактэрыя, якая інфікуе клеткі склізі (mucus)страўніка. Гэтая бактэрыя лічыцца асноўным чыньнікамгастрыту іязвы страўніка.
Бактэрыя была ўпершыню апісаная двумааўстралійскімі навукоўцамі Робінам Ўорэнам (Robin Warren) і Бары Маршалам (Barry Marshall) у1982 годзе. Назва паходзіць адлацінскага словаhelix (сонца), бо бактэрыя мае адпаведную форму з «промнямі», менавіта з дапамогай якіх яна літаральна ўпіваецца ў тканкі страўніка, у клеткіэпітэлію. Аўстралійскія вучоныя ўпершыню даказалі, што гастрыты і язвы страўніка дыдванаццаціпалай кішкі (кутніцы) ёсьцьінфэкцыяй. Першапачаткова гэта сустрэла недавер з боку некаторых дактароў, але нарэшце ў1994 годзе амэрыканскі Нацыянальны інстытут здароўя (National Institutes of Health) прызнаў той факт, што язва выклікаецца бактэрыяйH. pylori і рэкамэндаваў лячэньне язвы з дапамогай курсуантыбіётыкаў. Канчатковае прызнаньне працы аўстралійскіх навукоўцаў прыйшло ў2005 годзе, калі яны атрымаліНобэлеўскую прэмію ў галіне мэдыцыны.
Паводле розных ацэнак, да двух трацінаў усягонасельніцтваЗямлі мае гэтую бактэрыю, і таму яе праўдападобна можна лічыць самай распаўсюджанай інфэкцыяй у сьвеце.
Лекары рэкамэндуюць адзін тыдзень інтэнсіўнай трайной тэрапіі з камбінацыяй антыбіётыкаў, напрыклад:амаксіцыкліну,клярытраміцыну іамэпразолу. Гэтая мэтадалёгія лячэньня зрабіла сапраўдную рэвалюцыю ў лекаваньні язваў. Раней адзіным сродкам лячэньня быў кантроль за ўзроўнемкіслотнасьці ў страўніку з дапамогай спэцыяльныхінгібітараў. Але, на жаль, і антыбіётыкі не заўсёды даюць рады. Калі ў пацыента застаецца бактэрыя пасьля тыдня трайной тэрапіі антыбіётыкамі, то курс лячэньня трэба паўтарыць, выкарыстоўваючы іншую камбінацыю антыбіётыкаў.